Радыё Гродна
Радыё Гродна | |
---|---|
Горад | Гродна |
Краіна | Беларусь |
Слоган | «Слухай сваё!» |
Фармат | музычна-інфармацыйны |
Музычны фармат | папулярная айчынная і замежная музыка |
Частата | 101,2 FM |
Зона вяшчання | Гродзенская вобласць |
Дата пачатку вяшчання | снежань 1999 |
Уладальнік | Белтэлерадыёкампанія |
Сайт | radiogrodno.by |
Анлайн-трансляцыя | OnlineRadioBox |
«Ра́дыё Гро́дна» — дзяржаўная гродзенская FM-радыёстанцыя. Належыць Белтэлерадыёкампаніі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]«Радыё Гродна» створана на базе Гродзенскай радыёстудыі ў 1999 годзе. Пачало вяшчанне 1 снежня 1999 годзе на частаце 67,7 УКХ.
3 ліпеня 2003 года ў Гродна ўведзены ў эксплуатацыю перадатчык 101,2 FM. «Радыё Гродна», адна з першых рэгіянальных радыёстанцый, пачало вяшчаць на новай хвалі пасля УКХ-вяшчання. На пачатку 2004 года «Радыё Гродна» перайшло на цэласуткавае вяшчанне, а ў кастрычніку 2004 года пашырыла зону свайго вяшчання — 1 кастрычніка 2004 года, па сумеснай праграме Мінкамсвязі і Гродзенскага аблвыканкама, усталяваны тры новыя FM-перадатчыкі ў Слоніме (102,5 FM), Смаргоні (102,8 FM) і Геранёнах (107,8 FM). Цяпер «Радыё Гродна» слухаюць жыхары Астраўца, Геранёнаў, Дзятлава, Іўя, Слоніма, Смаргоні, Ліды, некаторых раёнаў Мінскай вобласці і прымежных раёнаў Літвы.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйны сайт
- Онлайн-трансляцыя
- Афіцыйная старонка Радыё Гродна у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте»
- Радыё Гродна ў сацыяльнай сетцы «Instagram»