Размовы:Ёзас фон Хеерынг

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

А не Ёзас?----Liashko (размовы) 20:37, 12 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]

Шчыра кажучы, абсалютна не ўпэўнены - у сеціве ёсць абодва варыянты, прычым, адной асобы тут і тут. Улічваючы, што ён - замежнік, я проста паспрабаваў транслітараваць на беларускую. --Igro by (размовы) 10:07, 13 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]
Здаецца, згодна з Правіламі 2008 належыць пісаць Іозас (як Іозеф Блатэр, Іохан Кройф, Іаганесбург).--Artsiom91 (размовы) 10:16, 13 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]
§ 16. Нескладовае й «Гукавое спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі ў словах іншамоўнага паходжання перадаецца ётаванымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх: на пачатку слова: Ёфе, Нью-Ёрк». Трэба пераносіць і Ёганесбург.--Liashko (размовы) 17:52, 14 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]
А паглядзіце § 9, там прыблізна пра тое ж, і трохі па іншаму, у тым ліку прыклад "Іаркшыр". Здаецца, усё залежыць ад таго, вымаўляецца адзін склад або два (як зразумець адзін ці два — невядома) і ад націску. Карацей, нічога не зразумела.--Artsiom91 (размовы) 22:49, 14 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]
Усё зразумела, але Jo дакладна ў два склады не вымаўляецца, як гэта прапісана ў пункце. Што праўда, не зусім упэўнены, што Іаркшыр вымаўляецца на два склады. Тут, здаецца, мы ўсё ж мусім кіравацца § 16.--Liashko (размовы) 23:13, 14 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]
А на мой погляд, §16 датычна гэтага пытання — гэта проста вытрымка з §9, калі лічыць, што "Гукавое спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі" = "Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як адзін склад". І вось для нямецкіх імёнаў у мяне ўражанне, што менавіта два склады, ужо такая практыка склалася: Іозеф, Іаган (што знаходзіць месца і ў рускай мове — Иосиф, Иоганн). Але ізноў жа, гэта толькі маё ўражанне. Я не бачу ніякай магчымасці вызначыць, вымаўляецца спалучэнне як адзін склад або два. Таму раней пісаў "Іо"/"Іа", бо такі варыянт сустракаўся ў існуючых артыкулах часцей, ды і правілам здаецца адпавядае.--Artsiom91 (размовы) 23:24, 14 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]
Практыка склалася праз пасярэдніцтва рускай мовы, на сёння правілы дыктуюць іншы падыход. Jo наўрад ці вымаўляецца ў два склады, той жа Ёган можна паслухаць. Бальшыня аўтарытэтных крыніц сёння піша Іаган, таму застаецца пісаць так. Калі браць Хеерынга, не зусім зразумеў чаму Ёзас, а не Ёзіас. Ёзас — гэта ўжо літоўскае імя.--Liashko (размовы) 00:02, 15 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]
Таксама звярнуў на гэта ўвагу. Тое ж правіла трэба глядзець. Тады хутчэй Ёзіяс ці Іозіяс. Ну а наконт пасярэдніцтва рускай мовы, то такое вядома ёсць, але Іаганесбург (што згодна з БЭ) не з рускай. Магчыма, варта пашукаць нейкія каментарыі да правілаў, там цяжкія сітуацыі бываюць растлумачаны падрабязней. --Artsiom91 (размовы) 00:08, 15 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]
З Ёганесбургам, мяркую, увогуле проста намудрылі. Там атрымлівалася, калі браць з рускай, трэба пісаць Йаханесбург. Тлумачэнні не думаю, што такія знойдзем. Мяркую, трэба пісаць Лукашанцу ізноў. Правілы яны напісаць напісалі, а вось карыстацца імі самі не спрабавалі.--Liashko (размовы) 00:16, 15 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]
Дык можа трэба было спачатку напісаць, а ўжо потым пераносіць? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 00:58, 15 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]
Мне падаваўся пункт разумелым, да блытаніны з пунктам 9.--Liashko (размовы) 01:21, 15 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]
Вось тут, як мне здаецца, самыя нармальныя каментарыі да Правілаў 2008. Але і там нічога канкрэтнага няма. Зразумела толькі тое, што §9 быў у такім жа выглядзе і да 2008 года, а §16 змяніўся — там дадалі "Гукавое спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі ў словах іншамоўнага паходжання перадаецца ётаванымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх:" і прыклад "Нью-Ёрк", каб вынішчыць былое "Нью-Йорк", "Йашкар-Ала" (раней гэта было штосьці накшталт выключэнняў, якіх зараз няма). Але што тады, што зараз пра адзі/два склады ніхто не ведае. Таксама мне не падабаецца "Ёфе" (самі ж пішуць, што на канцы павінна быць "э") і тое, што ва ўсіх прыкладах §16 "ё" пад націскам і "я" не пад націскам, а ў §9 "ё" у пачатку толькі неўласных назваў.--Artsiom91 (размовы) 01:14, 15 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]
Ёфе — гэта прыклад з саміх правілаў 2008, то бок там самі сабе супярэчаць.--Liashko (размовы) 01:26, 15 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]

Адказ ад Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі:

" Пры перадачы на пісьме іншамоўных прозвішчаў і тапонімаў, у структуру якіх уваходзіць спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі, рэкамендуем карыстацца палажэннямі § 16 Правіл арфаграфіі, зацверджаных у 2008 г. У адпаведнасці з фармулёўкай пункта 3 гэтага параграфа згаданае спалучэнне ("й + галосны") перадаецца ётаванымі галоснымі, таму ёсць падставы пісаць: Якагама, Яганэсбург, Емен, еменцы, Ёркшыр, Ёган, Ёзас (як Ёфе, Нью-Ёрк).

Неабходна прызнаць непаслядоўнасць у захаванні гэтага правіла, якая праявілася ў традыцыйным напісанні некаторых ілюстрацыйных фактаў у п.1 § 9 (Іакагама, Іаркшыр). Аднак пры напісанні слоў са спалучэннямі зычнага [й] з галоснымі ў кожным канкрэтным выпадку трэба абавязкова ўлічваць палажэнні § 9 і шэраг іншых прынцыпаў арфаграфіі, напрыклад: тэрміналагічны статус адзінак іон, іонны і пад.; гістарычны прынцып у афіцыйным стылі для Іосіф, Іаан і інш.

"

Адказ прыйшоў у папяровым выглядзе, таму могуць быць мае памылкі друку. Пакідаю таксама скан.--Liashko (размовы) 16:23, 6 лютага 2016 (MSK)[адказаць]