Размовы:Іаган Іаахім Вінкельман

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Хіба не павінна было імя гэтага немца перадавацца як "Ёган Ёахім Вінкельман"? Чаму "Іаган" і "Іаахім"? --Вікі-Майстар

Мусіць, але ў нас тыя, хто актыўна супраць --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 23:28, 15 снежня 2017 (MSK)[адказаць]
Я ужо бачу, знайшоў Іаган Себасцьян Бах. Гэта ж не грэцкі святы. Трэба выпраўляць хібы, а то так мы і да грэцкай "Беларосіі" вернемся...

Слова да чытачоў[правіць зыходнік]

Паважаныя наведнікі "Беларускай вікіпедыі"! Чытаючы гэты артыкул памятайце, што гэтага нямецкага мастацтвазнаўца Johann Joachim Winckelmann (вымаўляецца ˈjoːhan, ˈjoːaxɪm) ні яго родныя, ні суайчыннікі ніколі не называлі "Іаган Іаахім". Найбольш блізкая перадача па-беларуску на пісьме яго імя: "Ёган Ёахім Вінкельман". Такое напісанне набліжана да нямецкага, згодна з вядомым прынцыпам мовы "як чуецца - так і пішацца", і не пярэчыць Правілам беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Гэта напісанне таксама адпавядае імкненню ў сучасных літаратурных нормах еўрапейскіх моў перадаваць на пісьме іншамоўныя назвы і імёны максімальна блізка да арыгінальных. Дзякуй за ўвагу. --Вікі-Майстар (размовы) 13:08, 24 снежня 2017 (MSK)[адказаць]