Размовы:Ігнат Багдашэўскі
Выгляд
Калегі, к.л., дапамажыце разабрацца з назвай артыкула і імем Ігнацы, бо ўжо не магу быць аб'ектыўным да ананіма. --Максім Л. (размовы) 21:55, 26 жніўня 2017 (MSK)
- У БелЭн ён Багдашэўскі Ігнат. Вядома, па-польску яго імя гучыць як "Ігнацы". Прапаную перанесці пад назву "Ігнат Багдашэўскі", як у беларускіх крыніцах. Кірылічны запіс польскага імені можна проста прыбраць, пакінуўшы ўласна польскі варыянт лацініцай. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 22:23, 26 жніўня 2017 (MSK)
- У тарашкевічным раздзеле яго ўвогуле Ігнасём назвалі :) --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 22:33, 26 жніўня 2017 (MSK)
- Дзяніс Тутэйшы, добра, зробім назвай артыкула "Ігнат Багдашэўскі", калі так у БЭ. Але ў жыцці ён быў Ігнацы, так пішам усіх яго польскіх цёзак, той жа Белы ў сваіх кнігах так яго піша, якая яшчэ крыніца можа быць на транслітарацыю. --Максім Л. (размовы) 22:43, 26 жніўня 2017 (MSK)
- Паглядзеў у БЭ і прыкра робіцца, што павінны арыентавацца на такія крыніцы, ды і за Мальдзіса -- там усё "з дуба вецце", і маршалак не губернскі, і жыў не ў Антосіне, і гады не тыя. І Ігнат, ну што тут зробіш. --Максім Л. (размовы) 22:52, 26 жніўня 2017 (MSK)
- Ладна, што тады рабіць са спасылкай на БелЭн, калі там столькі памылак? --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 22:56, 26 жніўня 2017 (MSK)
- Дык Вы маеце крыніцы на Ігнацага (кірыліцай)? Тады можна проста зноску паставіць на Белага ці іншага, каго Вы ведаеце. У дадзеным выпадку транслітарацыя з польскай відавочная. Мабыць, ананіму патрэбна была крыніца на ўжыванне такой формы імені ў кірылічным запісе. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 22:56, 26 жніўня 2017 (MSK)
- Дзяніс Тутэйшы, ужо перарабіў лід, ну і паставіў там зноску на Белага, што з друкаванага было пад рукой. БЭ гэта БЭ, выбару няма. Ананіму некашэрна польскае імя і ўсё, вось транслітарацыя з рускай яго зусім не хвалюе. Зараз пачне бадацца менскім ён быў маршалкам ці мінскім. --Максім Л. (размовы) 23:21, 26 жніўня 2017 (MSK)