Ігнат Багдашэўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ігнат Багдашэўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 1807
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік
Валодае мовамі: польская
Узнагароды:
ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Святой Ганны 3 ступені
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Ігнат Багдашэўскі[1][2] (польск.: Ignacy Bogdaszewski[3] — Ігнацы Багдашэўскі[4]; руск.: Игнатий Степанович Богдашевский[5] — Ігнацій Сцяпанавіч Багдашэўскі; 1807 — 1864) — грамадскі дзеяч і польскамоўны паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і навагрудскага суддзі Стэфана Багдашэўскага і Разіны Блоцкай, сястры уніяцкага мітрапаліта Іасафата Булгака. Скончыў Мінскую гімназію. Вучыўся ў Віленскім універсітэце. Падчас навучання ва ўніверсітэце заняўся літаратурнай творчасцю. У 1828 годзе ўжо мінскі павятовы харунжы[6]. Пасля ўніверсітэта быў сакратаром полацкага ўніяцкага архіепіскапства, калі кафедру займаў (1833—1838) мітрапаліт І. Булгак[5].[7]

У 1836 годзе ў спадчыну па дзядзьку Антонію Багдашэўскім атрымаў Вязыньскі маёнтак. Абраны мінскім павятовым маршалкам у 1841 годзе. Разам з сястрой Антанінай, у сваім мінскім доме на Высокім Рынку даваў вечарыны паэзіі, так званыя «чацвяргі», якія збіралі мінскі бамонд і былых выхаванцаў Мінскай гімназіі, у т.л. Антона і Людавіка Горватаў, Апалінарыя Свентаржэцкага, Міхала Корсака, Вейсенгофа і інш.[7] Даслужыў да чыну калежскага асэсара[8].

За ўдзел у паўстанні 1863—1864 гадоў быў секвестраваны маёнтак сына Ігнацыя — 19-гадовага Стэфана. Неўзабаве секвестр знялі, напэўна, не без дапамогі бацькі. Магчыма, пасля перажыванняў за сына Ігнацы Багдашэўскі памёр у 1864 годзе.[7]

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Вокладка «Kilka ballad i powieści».

Аўтар паэтычнага зборніка на польскай мове «Некалькі балад і аповесці» (Kilka ballad i powieści; Вільня, 1826), які выдаў ананімна[9]. У зборнік увайшлі зварот «Do ks. Jozafata Bułhaka», аповесць у 3-х частках «Walgierz i Heligunda», балады «Czeremek», «Kamienie w Pieszczanach», «Cmentarz», «Przyłuki», аповесці «Ptak złej wróżby», «Wolkowicze», думка «Ruczajek w Olsztynie». Пазней друкаваў вершы і балады ў «Варшаўскім кур’еры», з часам творы сталі падобнымі да папулярных сталічных рамансаў. Музыку на тэксты падбірала сястра Антаніна.[7]

Пераклаў на польскую «Гістарычныя думы» К. Рылеева (Вільня, 1829; цэнзурны дазвол 25.5.1829, цэнзар — Павел Кукальнік), прозвішча перакладчыка ў выданні таксама не пазначана. У зборнік увайшла прадмова Рылеева і 17-ць дум і гістарычныя даведкі да іх з выдання 1825 года — «Вешчы Алег», «Вольга пры магіле Ігара», «Святаслаў», «Святаполк», «Рагнеда», «Баян», «Мсціслаў Удалы», «Міхаіл Цвярскі», «Дзімітрый Данской», «Курбскі», «Смерць Ярмака», «Барыс Гадуноў», «Дзмітрый Самазванец», «Багдан Хмяльніцкі», «Артамон Мацвееў», «Пётра Вялікі ў Астрагожску», «Дзяржавін». У выданне не ўвайшлі думы «Глінскі», «Іван Сусанін», «Валынскі», «Наталля Далгарукова». Было пазначана «Напісаў у Антосіна 1829 года красавіка 16 дня»[2].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Ігнацы Багдашэўскі быў жанаты з Вікторыяй Фаміной, яны мелі чатырох сыноў — Яна (1838), Альгерда (1842), Стэфана (1844) і Атона-Генрыха (1849).[7]

Ян атрымаў у спадчыну па бацьку Плявакі.[7]

Альгерд успадкаваў Вязынь, Камароўшчыну, Лісаўшчыну, Паўлюці і Павелкава. Займаўся гаспадаркай у сваім Вязыньскім маёнтку.[7]

Стэфан у спадчыну атрымаў Фаніпаль, Падсасоне, Седлішча, Холм і Груду. У 19-гадовым узросце браў удзел у Паўстанні 1863—1864 гадоў, за што на маёнтак Фаніпаль быў накладзены секвестр. Секвестр неўзабаве знялі, напэўна, не без дапамогі бацькі. Меў сына Ігнацыя, які з 1890 года вучыўся ў Імператарскім інстытуце права імя прынца П. Г. Альдэнбургскага ў Санкт-Пецярбургу.[7]

Атон-Генрых (1849—1907) атрымаў Антосін, Падлессе і Бярэжа. Кіраваў грашовымі справамі Мінскага дабрачыннага грамадскага аб’яднання, таксама быў дырэктарам Таварыства ўзаемнага крэдыту. Меў трох дачок — Станіславу, Сафію і Эмілію, над якімі пасля смерці бацькі ўзяў апеку сябра сям’і Эмерык Аўгуст Чапскі. Сафія Багдашэўская выйшла замуж за сына вядомага навукоўца Якуба Наркевіча-Ёдкі.[7]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Ордэн Св. Ганны 3 ст.[8]
  • Ордэн Св. Уладзіміра 4 ст.[8]
  • Медаль «У памяць вайны 1853—1856»[8]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Kilka ballad i powieści. — Wilno: w Drukarni Dyecezalney JXX. Missyonarzów, 1826. [8], 99, [1] s.; 12 cm.
  • Dumy historyczne rossyyskie К. Rylleiewa. Przekład polski. Z pycinami i notami na fortepiano. — Wilno. 1829.

Зноскі

  1. Мальдзіс А. В. Багдашэўскі Ігнат // БЭ у 18 т. — Т. 2. — Мн.: БелЭн, 1996. — С. 206.
  2. 2,0 2,1 Багдашэўскі Ігнат // Памяць : Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. — Мінск. 2004. — С. 104.
  3. Kaupuż A. О pierwszym polskim tłumaczeniu «Dum» К. Rylejewa. // «Slavia orientalis». R. XIX. Nr. 3. 1970. — S. 239—246.
  4. In Laudem Cerevisiae = На хвалу піва // Сакатала бочачка: Праўдзівая гісторыя нашых напояў / Кухмістр Верашчака. — Мн.: Янушкевіч, 2017. — 208 c. — ISBN 978-985-7165-37-7 — C. 16-33. — C. 27.
  5. 5,0 5,1 Паказальнік імёнаў // Архіў уніяцкіх мітрапалітаў. Дакументы да гісторыі царквы ў Беларусі XV—XIX стст. у фондзе «Канцылярыя мітрапаліта грэка-уніяцкіх цэркваў у Расіі»: Даведнік. Склад. С. І. Паўловіч, Т. М. Мальцава — Т. 1. — Мінск-Полацк, 1999. — 386 с. ISBN 985-6448-05-0: «Богдашевский Игнатий Степанович, секретарь полоцкого архиепископства 3212, 3309, 3351, 3365, 3392, 3449, 3474».
  6. 1.1.29. Метрика о Крещении Клары Мальвины Ганской // Ганские. Прошлое и настоящее : Документально-историческое эссе / П. Н. Ганский. — Оренбург: ООО ИПК «Университет», 2012.
  7. 7,0 7,1 7,2 7,3 7,4 7,5 7,6 7,7 7,8 Сурмачэўскі І. Wiazyń, Вязынь, Вязань // «Наша Вера» № 4(66), 2013.
  8. 8,0 8,1 8,2 8,3 Памятная книжка Минской губерніи. — Минскъ: Типографія Губерн. Правленія, 1861. — С. 51.
  9. Estr. XIX. 2 wyd. t. 2 s. 413.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Багдашэўскі Ігнат // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — С. 206.
  • Kaupuż A. О pierwszym polskim tłumaczeniu «Dum» К. Rylejewa. // «Slavia orientalis». R. XIX. Nr. 3. 1970. — S. 239—246.
  • Багдашэўскі Ігнат // Памяць : Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. — Мінск. 2004. — С. 104.