Размовы:Алоэ

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Slounik.org: Алоэ Wizardist 16:57, 1 Сакавік 2010 (UTC)

Гэта наогул не па-беларуску. А калі тэарэтычна, е/э пасля галосных у канцы запазычаных слоў не рэгламентавана правіламі, таму магло б быць і -ое, па-руску, дарэчы, абодва варыянты пісьменныя. --Максім Л. 18:52, 1 Сакавік 2010 (UTC)
У Крапівы Алоэ (альяс), пакуль пераношу. --Krukouski (размовы) 19:22, 1 Сакавік 2010 (UTC)
Слова "тэарэтычна" таксама небеларускае. Але ж карыстаюцца. І якая крыніца аўтарытэтней: прыватнае меркаваньне ці апублікаваны спэцыялізаваны слоўнік (і ня толькі той мэдыцынскі)? Я прапанаваў "альяс". Чым вам яно не падабаецца... Wizardist 20:25, 1 Сакавік 2010 (UTC)
Вы не зразумелі пра што я, але адразу пра ху із ху. --Максім Л. 20:38, 1 Сакавік 2010 (UTC)
Тут пытанне, які слоўнік лічыць больш аўтарытэтным... Арфаграфічны падае алоэ і альяс, а ТСБЛМ — альяс і альвас, алоэ ў ім няма ўвогуле. У суме атрымліваецца найбольш распаўсюджаны менавіта альяс. Пэўна, можна зрабіць яго назвай, а з алоэ і альваса паставіць перасылкі.
P.S. Увогуле, думаю, што Тлумачальны слоўнік усёткі больш аўтарытэтны за руска-беларускі. А ў пытаннях тэрміналогіі, пэўна, варта арыентавацца больш на спецыяльныя слоўнікі і літаратуру, чым на агульныя. Dalibor 20:43, 1 Сакавік 2010 (UTC)
Цалкам падтрымліваю. --Krukouski (размовы) 21:01, 1 Сакавік 2010 (UTC)
Назву ці філасофію? :) Dalibor 21:10, 1 Сакавік 2010 (UTC)
Хвіласофію, назва рэч другасная :) --Максім Л. 21:13, 1 Сакавік 2010 (UTC)
Ну, то давайце прытрымлівацца... Dalibor 21:24, 1 Сакавік 2010 (UTC)
Амінь. :) --Krukouski (размовы) 00:54, 2 Сакавік 2010 (UTC)
Увогуле, многія спрэчныя моманты можна вырашаць шляхам указання варыянтаў ды стварэння перасылак. Dalibor 09:11, 2 Сакавік 2010 (UTC)