Размовы:Анатоль Іванавіч Шушко

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Біяграфія артыкула шмат чаго бярэ з матэрыялаў Радыё Рацыя “Крыўдзіцца быццём… недаравальна многа” і дарэчы іншых артыкулаў РР (https://www.racyja.com/kultura/kryudzitstsa-bytstsyom-nedaravalna-m/) між іншага ў біяграфіі на "ВікіпедыЯ" ўставілі без спасылак прамыя тэксты з канкрэтнага артыкула: "Яшчэ школьнікам друкаваўся ў часопісе «Бярозка», газеце «Чырвоная змена». Пачаткам сапраўднага паэтычнага мастацтва можна лічыць падборку вершаў у штотыднёвіку...", "У 1981 годзе Анатоль Шушко пабываў на рэспубліканскім семінары маладых літаратараў у Доме творчасці (Каралішчы), дзе была цэлая плеяда: Анатоль Сыс, Алег Мінкін, Уладзімір Арлоў, Леанід Галубовіч, Васіль Сахарчук, Алесь Наварыч, Уладзімір Ягоўдзік і інш...", таксама узяты тэкст з артыкула БРР "Памяці Анатоля Шушко": "Напрацягу апошняга года Анатоль Шушко змагаўся з цяжкай хваробай, якая бязлітасна паглынала, але не здолела згасіць у ягоных вачах той незабыўны агмень моцы. Разумеючы непазбежнасць гэтага моманту, паэт не адыйшоў ад актыўнага грамадска-культурнага жыцця. Ён удзельнічаў, як у агульнаначыянальных мерапрыемствах – Дзень пісьменства ў Янаве, так і на рэгіянальным узроўні – ўрачыстасці з нагоды надання статусу “Народны” літаратурна-краязнаўчаму музею Якуба Коласа ў Пінкавічах...".

Улічваючы гэта, як аўтар матэрыялаў пра Шушко на Беларускім Радыё Рацыя дзякуючы якім створаны артыкул на "Вікіпедыі", прашу альбо выдаліць артыкул альбо ўставіць належныя спасылкі на матэрыялы.

178.120.48.253 20:31, 27 сакавіка 2021 (+03)
Праўце смела. --JerzyKundrat (размовы) 20:42, 27 сакавіка 2021 (+03)