Анатоль Іванавіч Шушко
Анатоль Іванавіч Шушко | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 19 ліпеня 1954 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 лістапада 2018 (64 гады) |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Анатоль Іванавіч Шушко (нар. 19 ліпеня 1954, в. Сташаны, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць — 8 лістапада 2018) — беларускі пісьменнік.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Анатоль Іванавіч Шушко нарадзіўся 19 ліпеня 1954 года ў вёсцы Сташаны Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Сваімі першымі настаўнікамі лічыць маці Ганну Рыгораўну (Сякерыч), настаўніцу гісторыі і геаграфіі, і бацьку Івана Канстанцінавіча Шушко, а цікавасць да літаратуры прывіў выкладчык славеснасці ў школе Мікалай Сямёнавіч Купрэеў (1937—2004), які стаў вядомым пісьменнікам. Анатоль з дзяцінства сябраваў з Міколай Антаноўскім, які таксама захапляўся паэзіяй, стаў паэтам, У 1971 г. Анатоль Шушко паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Пасля заканчэння БДУ (1976) — настаўнік Ласіцкай сярэдняй школы Пінскага раёна, Поразаўскай спецшколы-інтэрната Свіслацкага раёна. Працаваў рабочым і будаўніком на Міншчыне і Гомельшчыне, выхавальнікам Пінскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот, вартаўніком, карэспандэнтам раённых газет. Першы апублікаваны верш Анатоля Шушко з’явіўся ў газеце «Піянер Беларусі» (1969). Яшчэ школьнікам друкаваўся ў часопісе «Бярозка», газеце «Чырвоная змена». Пачаткам сапраўднага паэтычнага мастацтва можна лічыць падборку вершаў у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» (1971), якая з’явілася дзякуючы Варлену Бечыку. Вершы пачынаючага паэта адразу заўважыла літаратурная Беларусь, творчая інтэлігенцыя прарочыла яму вялікую літаратурную будучыню.
У 1981 г. Анатоль Шушко пабываў на рэспубліканскім семінары маладых літаратараў у Доме творчасці (Каралішчавічы), дзе былі такія вядомыя цяпер асобы: Анатоль Сыс, Алег Мінкін, Віктар Шніп, Уладзімір Арлоў, Леанід Галубовіч, Васіль Сахарчук, Алесь Наварыч, Уладзімір Ягоўдзік і інш.
Вершы Анатоля Шушко друкаваліся ў часопісах «Полымя», «Беларусь», «Маладосць», «Нёман», «Беларуская думка», калектыўных паэтычных зборніках «На ладонях Припяти и Пины», «Маладыя галасы» (1985), «Галасы вёснаў» (1997), альманахах «Дзень паэзіі» (1991, 2005), «Люблю будзённы дзень» і ў расійскім альманаху «Москва» (у перакладзе В. Грышкаўца), а таксама ў цэнтральнай і мясцовай перыёдыцы. У 1994 годзе ў серыі «Бібліятэчка часопіса „Маладосць“» пабачыла свет кніга А. Шушко з глыбокай філасофскай назвай «Выток і прычасце».
У 2012 годзе выйшаў другі зборнік вершаў паэта «Шаны», за які атрымаў Дыплом II ступені Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшы твор 2012 года ў галіне паэзіі». Кнігай «Шаны» Анатоль Шушко паставіў сябе ў адзін шэраг з лепшымі паэтамі Брэстчыны — Міколай Засімам, Міхасём Рудкоўскім, Міколай Купрэевым, Нінай Мацяш... Анатоль Іванавіч ахвотна сустракаўся з чытачамі ў бібліятэках, з настаўнікамі і вучнямі ў школах, са студэнтамі, умеў па-мастацку чытаць свае творы. Штогод наведваў літаратурнае свята «Лунінская восень» на Лунінеччыне. Удзельнічаў у рабоце клуба літаратараў «Пінчукі», створанага ў 2016 г. пры раённай бібліятэцы імя Я. Янішчыц. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з сакавіка 1997 года; у 2006 годзе выйшаў з СБП і ўступіў у Саюз пісьменнікаў Беларусі. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама (2014). Да 60-годдзя паэта ў Пінскай ЦРБ імя Я. Янішчыц быў праведзены творчы вечар, на які прыйшлі родныя і сябры, а музычнае віншаванне падрыхтаваў народны фальклорна-этнаграфічны калектыў «Чабатухі» Сташанскага дома фальклору.
На працягу апошняга года жыцця Анатоль Шушко змагаўся з цяжкой хваробай, але не адышоў ад актыўнага грамадска-культурнага жыцця. Удзельнічаў у рэспубліканскім Дні беларускага пісьменства ў Іванаве, урачыстасці з нагоды надання звання «народны» літаратурна-краязнаўчаму музею Якуба Коласа ў Пінкавічах. 8 лістапада 2018 г. Анатоль Іванавіч Шушко заўчасна пайшоў з жыцця. Пакінуў пасля сябе багатую творчую спадчыну і добрыя ўспаміны. Рыхтаваў свой новы зборнік «Сэрцу соладка, ясна, трывожна», але выдадзены ён ужо пасмяротна ў маі 2019 г. У кнігу ўключылі вершы, прысвечаныя Анатолю Шушко, эсэ-ўспамін Таццяны Хвагінай. Да 65-годдзя з дня нараджэння паэта ў Пінскай ЦРБ імя Я. Янішчыц прайшоў вечар памяці.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар кніг «Выток і прычасце» (Мінск, «Полымя», бібліятэчка часопіса «Маладосць», 1994), «Шаны» (Мінск, «Мінкапрынт», 2012), «Сэрцу соладка, ясна, трывожна» (Мінск, «Деловая печать», 2019), «Паэзія — душы маёй суладдзе» (Мінск, «Деловая печать», 2020).
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Сэрцу соладка, ясна, трывожна : зборнік вершаў / Анатоль Шушко. — Мінск : «Деловая печать», 2019. — 75 с.
- Шаны : зборнік вершаў / Анатоль Шушко; прадмова В. Гардзея. Мінск : Мінкапрынт, 2012. 192 с.
- Материнский завет ; Попытка гекзаметра ; Валуны ; Стошанам ; На стежке в жите; «…Мой долг неоплатный…»; «…Зачем кричу подчас отчаянно…» : [стихи] / Анатоль Шушко // Белой Вежи свет : сб. поэзии Брестчины / сост. и пер. с бел. В. Гришковца. Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. С. 82-85.
- Выток і прычасце : вершы / Анатоль Шушко. Мінск : Полымя, 1994. 31 с. (Бібліятэчка часопіса «Маладосць», № 1 (67)).
- Адзінаму ; Еўтэрпе ; Пінскі снег ; Перад настаннем дня : [вершы] / Анатоль Шушко // Дзень паэзіі — 2005. Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. С. 230—231.
- Вера ; Сто шан для Сташан ; Вернасць ; Мова; «Сонейка вясенняе мае..»; «Хвілінку, шчасце пачакай» ; Чмель ; Сябрам : [вершы] / Анатоль Шушко // На ладонях Припяти и Пины : литературный альманах Пинщины. Минск : ОДО «Тонпик», 2004. С. 34-40.
- Слова долі ; Перамога / Анатоль Шушко // Піншчына літаратурная
- Ты — мой роздум аб шчасці ; Бурштынавыя ночы ; Любасці : [вершы] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2013. 7 марта.
- Зямлячцы : верш / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2013. 20 ноября. С. 6.
- Вячэрняму Пінску; «Не хавай нашу папараць…»; «Святое неўзабаве застанецца…»; «Зноў ля помніка маці стаю»; «Пакрыёма праўда праяўляецца» : [вершы] / Анатоль Шушко // ЛіМ. 2012. 17 жніўня (№ 33). С. 8.
- Прызнанне нашчадка ; Бацькава песня : [вершы] / Анатоль Шушко // ЛіМ. 2012. 4 мая (№ 18). С. 8.
- Маёй Беларусі ; Просьба да сонца; «Час родзіць паэтаў у нас» ; Баладнае ; Вершапад ; След ; Ушушканы ўспамінам ; Кветка волі. Балада белых руж на іспанскі матыў : [вершы] / Анатоль Шушко // Полымя. 2011. № 11. С. 32-37.
- Камяні ; Пацеры да мовы ; Каханне : [вершы] / Анатоль Шушко // Маладосць. 2011. № 8. С. 46.
- Касьба з водарам настальгіі : [верш] / Анатоль Шушко // ЛіМ. 2011. 22 красавіка.
- Віншаванка. Дзве тысячы дзесятым! : [верш] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2009. 31 снежня.
- «Нядзіўна» : Караткевічу : [верш] / Анатоль Шушко // Полесская правда (Пинск). 2010. 18 декабря.
- Стошанам ; На стежке в жите ; Попытка гекзаметра ; Валуны : [стихи] / Анатоль Шушко; пер. В. Гришковца // Нёман. 2011. № 6. С. 98-99.
- Спешу напиться звуками и словом… : [стихи] / Анатоль Шушко; пер. с бел. А. Аврутина // Нёман. 2008. № 10. С. 100—101.
- Шчырае ; На далонях вясны; «Прыгажосць выратуе свет» : [вершы] / Анатоль Шушко // Заря. 2008. 31 июня.
- Прачулае і весняе : [верш] / Анатоль Шушко // Заря. 2008. 14 февраля.
- Навізна : [верш] / Анатоль Шушко // Народная газета. 2008. 21 лістапада.
- Гады. Сыну Віталіку : [верш] / Анатоль Шушко // Заря. 2008. 15 мая.
- «Знаёмая мара паехаць у Брэст»; «Кашулю шылі навырост» : [вершы] / Анатоль Шушко // Маладосць. 2007. № 11. С. 58-60.
- Пінскі вальс : [песня] / словы Анатоля Шушко; музыка Алеся Жуковіча // Пінскі веснік. 2007. 5 кастрычніка.
- Франтавіку, чалавекалюбу Зіновію Вагеру ахвярую : [верш] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2007. 16 кастрычніка.
- Метаморфоза : [стихи] / Анатоль Шушко; пер. с бел. В. Гришковца // Нёман. 2007. № 8. С. 57.
- Пінскі снег : [верш] / Анатоль Шушко // Белорусская нива. 2007. 6 февраля.
- Імгненнае; Элегічнае; Радзімнае: [вершы] / Анатоль Шушко // Заря. 2007. 18 октября.
- Радзіме: Просьба : [вершы] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2007. 3 студзеня.
- Маёй Беларусі : [верш] / Анатоль Шушко // Заря. 2007. 22 ноября.
- Думка ; Каханне ; Сынам ; Ідылічны накцюрн ; Удзячнасць ; Надзейнасць : [вершы] / Анатоль Шушко // Маладосць. 2006. № 11. С. 70-71.
- Чмель: [верш] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2006. 18 красавіка
- Халасцяк; Графаман : [вершы] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2006. 10 лістапада.
- Чараўніца : [верш] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2011. 3 верасня.
- Лаўровіч, М. Вершы / Мікалай Лаўровіч; пер. з рускай мовы Анатоля Шушко // Маладосць. 2006. № 11. С. 52.
- Сынавым радком : [верш] / Анатоль Шушко // Полесская правда (Пинск). 2006. 17 июня.
- Да бацькавага васьмідзесяцігоддзя. Да крэўнага франтавіка : [верш] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2006. 16 чэрвеня.
- Пінская бусліная балада (дыялог з аднакурніцай праз 60 год пасля вайны) ; Дыялог у Пінску ; Да восені : [вершы] / Анатоль Шушко // Заря. 2005. 25 октября.
- Грышкавец, В. «У мяне дзве матулі» ; Ліст услед; «…І ад каханкі на світанку на цягнік…»; «Знайсці, прыняць і пакахаць»; «Ў дарозе ці дома, калі я адзін…»; «Ўваб’ю калочак свой ахвотна…» : [вершы] / Валерый Грышкавец; пер. з рускай мовы Анатоль Шушко // ЛіМ. 2005. 23 верасня. С. 11.
- В родимой белорусской стороне : [стихи] / Анатоль Шушко; пер. с белор. В. Гришковца // Нёман. 2005. № 7. С. 79-80.
- Ушушканы ўспамінам : [верш] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2005. 11 сакавіка.
- Вясеннія паразуменні з Уладзімірам Караткевічам : трыпціх ; Сват ; На памяць ; З татам : [вершы] / Анатоль Шушко // ЛіМ. 2005. 24 чэрвеня (№ 25). С. 8.
- Ад сэрца; Прызнанні палешука : [вершы] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2005. 21 кастрычніка.
- Вернасць : [верш] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2005. 12 ноября.
- Вось ён — напісаны верш!; Цішыня : [вершы] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2005. 4 студзеня.
- Перад настаннем дня; Навальніца; Георгію Андрэеву: [вершы] / Анатоль Шушко // Заря. 2005. 27 мая.
- Пінская бусліная балада; Дыялог у Пінску; Да восені : [вершы] / Анатоль Шушко // Заря. 2005. 25 октября.
- Голас кветак : [верш] / Анатоль Шушко // Белорусская нива. 2005. 19 апреля.
- Весні матыў ; Вясна ; Майскаму ранку дома на ганку ; Дзякую ; Санет яднання : [вершы] / Анатоль Шушко // ЛіМ. 2004. 22 кастрычніка (№ 42). С. 8.
- Прыпамінальнае; «Ніхто не ўмее плакаць, як паэт»; У блакнот; Хай жывуць студэнты!!!; Жартоўна-гумарыстычнае, сумесна суцяшальнае!; На купалле; Дыфірамб; На сцежцы ў жыце : [вершы] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2004. 16 ліпеня.
- Да юбілею; Наступства сонечных промняў : [вершы] / Анатоль Шушко // Заря. 2004. 14 августа.
- Да юбілею; Мове; У дзень нараджэння; Наступства сонечных промняў; Навальніца : [вершы] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2004. 17 июля.
- Семья : [верш] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пінск. 2004. 7 февраля.
- Са святам! : [верш] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2004. 5 сакавіка.
- Прывітальнае : [верш] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2004. 30 октября.
- Сонейка вясенняе маё; Хвілінку, шчасце, пачакай : [вершы] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2004. 20 марта.
- "Слязу меў, бо жыць хацеў!.." або Нечаканы маналог таты : [верш] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2004. 2 ліпеня.
- Франтавік; Дыялог : [вершы] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2004. 2 июля.
- Спатканне; «Вось ён — напісаны верш!»; Выпускнікам горада Пінска : [вершы] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2004. 1 чэрвеня.
- Сташанам : [верш] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2004. 22 марта.
- Золак на волі ; Дыялог з воляю; «Воно» : [вершы] / Анатоль Шушко // ЛіМ. 2003. 19 снежня. (№ 51-52). С. 8.
- Услед: Васілю Сахарчуку : [вершы] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2003. 1 мая.
- Дыялог ля роддома; Віншавальнае : [вершы] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2003. 7 марта.
- Каханы : [верш] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2003. 12 апреля.
- Майскаму ранку дома на ганку; Шлях у чалавечнасць: [вершы] / Анатоль Шушко // Полесская правда. Пинск. 2002. 8 мая.
- Пацеры да мовы : [вершы] / Анатоль Шушко // Белорусская нива. 2002. 12 декабря.
- Просьба да сонца : [верш] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2002. 23 жніўня.
- Твой самы; Мроя ў пінскім аўтобусе; Непаўторнасць; З парога : [вершы] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2002. 20 верасня.
- Свята Перамогі : [верш] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2002. 8 мая.
- Чацвёрты блок у сэрцы Стрыжака; «Замаўляючы сабой бяседу…»; «Распавёў ты сваё КОЛІСЬ сэрцам»; «Ды пра што я, Божа напрамілы?!» ; Міколу Цялегу ; Мове ; Дыялог сучаснікаў : [вершы] / Анатоль Шушко // Маладосць. 2001. № 5. С. 27-31.
- Сват : [верш] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2001. 3 мая.
- Апасля сваркі; Настальгічнае; На сцежцы ў жыце; Вясна; З парога: [вершы] / Анатоль Шушко // Провинциалка. 2001. 23 августа.
- Мяцеліца ; Снег ; Іней : [вершы] / Анатоль Шушко // Раніца. 2001. 22 сакавіка.
- Навагодняя застольная; Прызнанне; На прысвятак Ганны ў бацькоўскай хаце; Дзеўне з Беларусі; Да восені; Крынічка; Радасць : [вершы] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2001. 29 декабря.
- Мова ; Замест «бывай!» ; Вецер; «Як зазірну ў сховішча душы…»; «Гудуць чмялі, спагадны бас ля хаты»; «Кім стаць хацеў у працы, у жыцці?»; «Добры дзень! Родны ранак душы» : [вершы] / Анатоль Шушко // Беларуская думка. 2000. № 10. С. 165—167.
- Тень вечности : [стихи] / Анатоль Шушко; пер. В. Гришковца // Нёман. 2000. № 2. С. 155—156.
- Малады; Бацьку : [вершы] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2000. 5 мая.
- Маналог былога кінолага-пагранічніка Івана Бандарчука : [верш] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2000. 26 мая. 79.Вясновы верлібр : [верш] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2000. 28 красавіка.
- Беларусі ; На сцежцы ў жыце ; Сум ; Чараўніца : [вершы] / Анатоль Шушко // ЛіМ. 1999. 8 кастрычніка. С. 8.
- Сябру : [верш] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 1999. 31 жніўня.
- З кнігі лірыкі «Словы долі» : [вершы] / Анатоль Шушко // Маладосць. 1998. № 5. С. 98-103.
- "Зляпіў мяне мой Бог з памылак"; «А думка прагне адкрыцця…» : [вершы] / Анатоль Шушко // ЛіМ. 1998. 24 красавіка (№ 17). С. 9.
- Вас не клікалі зоры?; Вясна; Чаму; Кім стаць хацеў?; Купалаўскае : [вершы] / Анатоль Шушко // Пинская неделя. 1998. 27 февраля.
- "Светятся леса — в лучах осин…" ; Метаморфоза : [стихи] / Анатоль Шушко; пер. В. Гришковца // Москва. 1997. № 10. С. 6.
Пра Анатоля Шушко пісалі[правіць | правіць зыходнік]
- Анатоль Шушко // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 479—481.
- Гардзей, В. Шаны вам, Сташаны / Віктар Гардзей : рэц. на кнігу «Шаны». — Мінск: Мінкапрынт, 2012.
- Ляшук, М. Ляціць ягоны верш да небакраю / Марыя Ляшук // ЛіМ. 2014. 12 снежня (№ 49). С. 12.
- Алея гарадоў-сталіц, «Баркулабаўскі летапіс» і …: [дыплом ІІ ступені Рэспубліканскага конкурсу «Лепшы твор 2012 года ў галіне паэзіі» атрымаў у Быхаве А. Шушко] // Народная трыбуна. 2013. 6 верасня. С.
- Бензярук, Р. Ушушканы Сташанамі / Расціслаў Бензярук // ЛіМ. 2012. 21 снежня. С. 10.
- Локун, В. Цэнтрам быційнай прасторы : [агляд твораў, у т. л. кнігі А. Шушко «Шаны»] / Валянціна Локун // Маладосць. 2013. № 10. С. 56-58.
- Яцук, А. Шаны Сташанам. І не толькі… / Алег Яцук // Полымя. 2013. № 3. С. 180—183.
- Гришковец, В. «Сто шан, паэт!» : [о книге стихов А. Шушко «Шаны»] / Валерий Гришковец // Полесская правда, Пинск. 2013. 9 января. С. 3; Заря. 2013. 24 января. С. 19.
- Гришковец, В. Мера жита — мера слова: жизнь! : [о книге стихов А. Шушко «Шаны»] / Валерий Гришковец // Нёман. 2013. № 1. С. 208-211.
- Гарадніцкі, Я. Паэзія — 2011: зямное і ўзвышанае : [аб падборцы вершаў А. Шушко ў часопісе «Полымя»] / Яўген Гарадніцкі // Полымя. 2012. № 10. С. 179—180.
- Бензярук, Р. Сто шан вам, Сташаны! : Доўга, вельмі доўга Анатоль Шушко, таленавіты паэт з Пінска, чакаў сваёй другой кнігі / Расціслаў Бензярук // Народная трыбуна. 2012. 14 снежня.
- Макарэвіч, С. Гучыць слова земляка над роднаю старонкаю : [сустрэча паэта А. Шушко са студэнтамі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта] / Святлана Макарэвіч // ЛіМ. 2012. 27 ліпеня (№ 30). С. 22.
- Кузьміч, П. Вылучаны на рэспубліканскую прэмію : [Шушко Анатоль Іванавіч] / П. Кузьміч // ЛіМ. 2008. 25 студзеня. С. 22.
- Галубовіч, Л. Сто шан! : [Анатолю Шушко — 50] / Леанід Галубовіч // ЛіМ. 2004. 23 ліпеня. С. 5.
- Приступа, Н. Пятьдесят его дорог : члену Союза белорусских писателей Анатолию Шушко — 50 лет / Наталья Приступа // Пінскі веснік. 2004. 16 ліпеня. С. 3.
- Лаврович, Н. Ни дня без поиска / Николай Лаврович // Пінскі веснік. 2004. 16 ліпеня. С. 3.
- Гришковец, В. Анатолю Шушко — 50 / Валерий Гришковец // Полесская правда, Пинск. 2004. 17 июля.
- Кантор, Д. От народных криниц : [о заседании клуба «Натхненне» при районной библиотеке им. Е. Янищиц, посвященное поэту А. Шушко] / Дмитрий Кантор // Полесская правда, Пинск. 2002. 8 мая.
- Маринчик, И. Как ждут того, кто не обманет : встреча с поэтом А. Шушко / И. Маринчик // Полесская правда (Пинск). 1998. 11 марта.
- Самуйлик, М. Анатолия Шушко читают в Москве / М. Самуйлик // Полесская правда, Пинск. 1998. 14 марта.
- Самуйлик, М. Горит его Звезда : [о творчестве А. Шушко] / М. Самуйлик // Пинская неделя. 1998. 27 февраля.
- Прыняты ў Саюз пісьменнікаў : [Шушко Анатоль Іванавіч] // ЛіМ. 1997. 28 сакавіка. С. 4.
- Путь в большую поэзию начался в Стошанах // Полесская правда, Пинск. 1997. 15 февраля.
- Гардзей, В. Паэты з вёскі Сташаны / Віктар Гардзей // Чырвоная змена. 1997. 27 мая.
- Талкачоў, С. Са сваім адчуваннем свету : [пра паэзію А. Шушко] / Сяргей Талкачоў // Пінскі веснік. 1997. 15 красавіка.
- Патаранскі, С. Паэт — ён нечаканасць… (Роздум над кнігай Анатоля Шушко «Выток і прычасце» і пра сучасную паэзію наогул) / Сяргей Патаранскі // Першацвет. 1995. № 5. С. 129—131.
- Стрыгалёў, М. Агмень паэзіі сапраўднай. «І маразы, і лета пах…» («Выток і прычасце» Анатоля Шушко) / Міхась Стрыгалёў // Маладосць. 1995. № 4. С. 251—253.
- Патаранскі, С. Паэт — ён нечаканасць… / Сяргей Патаранскі // Першацвет, 1995. № 5. С. 129—131.
- Галубовіч, Л. Свая азнака : [рэц. на кнігу А. Шушко «Выток і прычасце»] / Леанід Галубовіч // Полымя. 1994. № 7. С. 254—256.
- Грышкавец, В. Выток і прычасце / Валерый Грышкавец // Полесская правда, Пинск. 1994. 1 октября // Пінскі веснік. 1994. 28 верасня.
- Папічыц, В. Свята паэзіі і песні : [у в. Сташаны віталі сваіх землякоўпаэтаў М. Антаноўскага і А. Шушко] / В. Папічыц // Пінскі веснік. 1994. 22 чэрвеня.
- Бечык, В. Будзем знаёмы : Анатоль Шушко / Варлен Бечык, Гіль // ЛіМ. 1971. 6 жніўня.
- Нарадзіліся 19 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў Брэсцкай вобласці
- Памерлі 8 лістапада
- Памерлі ў 2018 годзе
- Пахаваныя ў Пінску
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
- Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты Беларусі