Размовы:Барсукі (Шайтараўскі сельсавет)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У раёне 4 вёскі з такой назвай, таму не ўпэўнены, што згаданае ў Спісе гарадзішча размешчана менавіта каля гэтай (прыкладна ў раёне былой в. Хараброва). --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:02, 31 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Хараброўскі камень і крыж — менавіта каля гэтых Барсукоў (спасылка з картай). Пра гарадзішча больш дакладную інфармацыю мне знайсці не ўдалося.--Artsiom91 (размовы) 00:17, 2 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Прапаную ў такіх спрэчных сітуацыях інфармацыю ў артыкул не дадаваць (па мне, лепш адсутнасць інфармацыі, чым патэнцыйна ілжывая), а збіраць такія неадназначнасці на адной старонцы, і з цягам часу вырашаць.--Artsiom91 (размовы) 00:17, 2 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Сп. Чаховіч Уладзіслаў і Artsiom91, гарадзішча знаходзіцца каля вось гэтай вёскі Барсукі (спасылка з картай)--Dzianis Niadbajla (размовы) 00:56, 2 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Спадар Дзяніс, дзякуй, гэта Боркавіцкі сельсавет. Але ці ёсць якая-небудзь крыніца, якая пацвярджае, што менавіта там?--Artsiom91 (размовы) 08:15, 2 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Асвейскія гарадзішчы адносяцца да пасяленняў балцкіх плямёнаў. В.І. Шадыра даследаваў гарадзішчы ранняга жалезнага веку каля вёскі Барсукі ў Баркавіцкім і Марыліна Гара ў Цястах Шайтараўскім сельсаветах. [1]. Пераношу--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 08:41, 2 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Таксама на мапах у кнігах В. Шадыры «Беларускае Падзвінне» і «Ранний железный век Северной Белоруссии». Там гарадзішча лакалізавана каля зліцця рэк Дзясны і Зах. Дзвіны.--Dzianis Niadbajla (размовы) 11:07, 2 верасня 2015 (MSK)[адказаць]