Размовы:Беларускае фэнтэзі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
✰
Гэты артыкул уваходзіць у лік добрых артыкулаў беларускай Вікіпедыі. Гл. старонку абмеркавання (статус прысвоены 5 мая 2015 года).

Літаратары XIX ст.[правіць зыходнік]

Караткевіч — літаратар 19 ст.? Вы зьдзекуецеся?--Liashko (размовы) 15:01, 26 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Уласнае даследванне?[правіць зыходнік]

Артыкул, здаецца, на ладную долю УД - у пытаннях таго, што лічыць фэнтэзі, аўтар амаль ніколі не спасылаецца ні на якія крыніцы. AntonBryl (размовы) 00:47, 7 верасня 2016 (MSK)[адказаць]

У артыкуле ажно 31 спасылка.--Gruszecki (размовы) 18:31, 9 верасня 2016 (MSK)[адказаць]
І колькі з артыкулаў па спасылках ужываюць тэрмін "фэнтэзі", асабліва што да 19 ст.? Праблема ў тым, што гэта ўсё ж літаратуразнаўчая катэгорыя, і аднясенне ці неаднясенне да яе нейкіх твораў цалкам сабе патрабуе навуковага абгрунтавання. А жарт Мінскевіча на прэзентацыі - гэта так сабе акадэмічная спасылка (у рэчаіснасці цяжка ўявіць, як акрэсліць фэнтэзі так, каб падпадаў "Шляхціч Завальня", але не падпадаў, напрыклад, напісаны стагоддзем раней "Замак Отранта" Ўолпала - англамоўныя аўтары з большага так ці інакш адлічваюць гісторыю развіцця жанра ад 18 ст.). AntonBryl (размовы) 18:16, 10 верасня 2016 (MSK)[адказаць]