Перайсці да зместу

Размовы:Бераставіцкі сельсавет

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Неадназначнасьці

[правіць зыходнік]

А якое дачыненьне Вялікабераставіцкі сельсавет мае да сучаснага Бераставіцкага сельсавету? Тым больш у артыкуле сьцьвярджаецца, што ў 1940 годзе Бераставіцкі сельсавет быў створаны менавіта як Вялікабераставіцкі сельсавет. Бераставіцкі сельсавет быў створаны ў 1996 годзе зь Бераставіцкага пасялковага савету. Бераставіцкі пасялковы савет быў створаны ў 1972 годзе ў выніку скасаваньня Ёдзіцкага сельсавету. Ёдзіцкі сельсавет быў створаны ў 1954 годзе ў выніку аб’яднаньня Вялікабераставіцкага і Кулёўскага сельсаветаў. Вялікабераставіцкі сельсавет быў створаны ў 1940 годзе, а Кулёўскі — у 1950 годзе ў выніку перайменаваньня Галынкаўскага сельсавету, які таксама быў створаны ў 1940 годзе. Атрымліваецца, што з улікам лёгікі гэтага артыкула сучасны Бераставіцкі сельсавет адначасова зьяўляецца працягам як Вялікабераставіцкага сельсавету, так Галынкаўскага сельсавету. Але ж калі казаць пра сапраўдную лёгіку, то гісторыя гэтага сельсавету пачынаецца толькі з 1996 году і таму проста нельга сьцьвярджаць, што раней гэты сельсавет ужо ствараўся і скасоўваўся. Заўважце, што пра гэтае кажа і ФКДАРБ. А пра Вялікабераставіцкі сельсавет трэба стварыць асобны артыкул, як і пра Бераставіцкі пасялковы савет. --Ліцьвін (размовы) 03:21, 24 чэрвеня 2019 (+03)[адказаць]

Тое дачыненне, што ў іх адзін адміністрацыйны цэнтр. Цяперашні стан цалкам адпавядае тутэйшаму пагадненню Вікіпедыя:Адміністрацыйны падзел Беларусі, які мае большую моц за ФКДАРБ пры вызначэнні, як артыкулы аб’яднаць або падзяляць.--Artsiom91 (размовы) 09:23, 24 чэрвеня 2019 (+03)[адказаць]
Вашае пагадненьне не павінна супярэчыць існуючай рэчаіснасьці (глядзіце як зроблена ў АТУ БССР і АТУ РБ). Таксама адзначу, што ня толькі адміністрацыйны цэнтар вырашае ўсю гісторыю адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі. Вось напрыклад зараз у артыкуле напісана «16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Ёдзіцкага сельсавета. 19 студзеня 1996 года з часткі Бераставіцкага пассавета ўтвораны Бераставіцкі сельсавет з цэнтрам у гарадскім пасёлку Вялікая Бераставіца». Ёдзіцкі стварылі, але Бераставіцкі сельсавет стварылі менавіта з пасялковага савету. Дзе ў гэтым лёгіка? Няма лягічнасьці і пасьлядоўнасьці. --Ліцьвін (размовы) 12:37, 24 чэрвеня 2019 (+03)[адказаць]