Перайсці да зместу

Бераставіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бераставіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Бераставіцкі раён
Уключае 28 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Вялікая Бераставіца (не ўваходзіць у склад)
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
19 студзеня 1996
Дата скасавання 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2019) 1 622
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Бераставі́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Вялікая Бераставіца (не ўваходзіць у склад).

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Вялікабераставіцкі сельсавет у складзе Крынкаўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска (з 20 верасня 1944 года гарадскі пасёлак) Вялікая Бераставіца. З 20 верасня 1944 года ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Ёдзіцкага сельсавета[1].

19 студзеня 1996 года з часткі Бераставіцкага пассавета ўтвораны Бераставіцкі сельсавет з цэнтрам у гарадскім пасёлку Вялікая Бераставіца. 18 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пархімаўскага сельсавета (21 населены пункт: аграгарадкі Пархімаўцы і Стары Дворац, вёскі Бергелі, Вараны, Данілкі, Даўбянкі, Жабры, Жукевічы, Зайкаўшчына, Кавалікі, Каленікі, Канчаны, Карпаўцы, Ліснявічы, Людзвінова, Лявонавічы, Пятроўцы, Сінькі, Старынцы, Эймінаўцы, хутар Палежыно), у склад Малабераставіцкага сельсавета перададзена частка тэрыторыі з вёскамі Галынка, Ёдзічы, Клюкоўцы, Кулі, Непарожнеўцы, Паплаўцы[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 751 чалавек[3], з іх 79,9 % — беларусы, 10,3 % — палякі, 7,2 % — рускія, 1,6 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (28 населеных пунктаў) — 1622 чалавекі[5].

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 264 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Берестовицкого района Гродненской области
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2025. Праверана 29 ліпеня 2024.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2023. Праверана 29 ліпеня 2024.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.