Размовы:Блонь

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прапаную інфу пра сядзібу і царкву вынесці ў асобныя артыкулы. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:05, 5 чэрвеня 2013 (UTC)

  • Якасць памяняць на колькасць? Хацела спачатку давесці гэтую артыкул да стану «добрага». А потым можна і асобныя. Tatiana Matlina (размовы) 21:48, 5 чэрвеня 2013 (UTC)
    • Дзякуй, дарэчы, за стылявыя і арфаграфічныя праўкі. :) --Tatiana Matlina (размовы) 12:21, 6 чэрвеня 2013 (UTC)
Не ў колькасці справа, паразважайце: у артыкуле пра Мінск Вы ніколі не сустрэнеце ў апісанні такіх выдатных славутасцей як Чырвоны касцёл ці Лошыцкая сядзіба інфармацыю пра нейкія архітэктурныя тонкасці, колькасць груш у парку, або акалічнасці жыцця святара - гэта абсалютна лішняя інфармацыя для разумення тэмы артыкула, а вось у асобных артыкулах пра аб'екты гэтая інфармацыя будзе выглядаць цалкам дарэчнай. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 09:23, 12 чэрвеня 2013 (UTC)

і лацінскае[правіць зыходнік]

Амаль ува ўсім артыкуле прысутнічае лацінская літара i замест кірылічнай. Таксама артыкул багаты на арфаграфічныя памылкі. Калі ў каго ў гэтым раздзеле ёсць інструмент для выпраўлення лацінскіх літар на кірылічныя — варта было б прайсціся.--Liashko (размовы) 02:56, 9 студзеня 2015 (FET)