Размовы з удзельнікам:Tatiana Matlina
Вітаем
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
|
Карысныя парады
| |
Катэгарызацыя на Вікісховішчы[правіць зыходнік]
Спадарыня Таццяна, для катэгарызацыі фотаздымка дастаткова адной катэгорыі, якая прызначана менавіта для гэтага аб'екта. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:09, 5 чэрвеня 2013 (UTC)
- А чаму? Бо тады гэтую царкву ніхто не ўбачыць у катэгорыі драўляных цэркваў, цэркваў у Пухавіцкім раёне, у спісе праваслаўных цэркваў i г.д. Tatiana Matlina (размовы) 21:25, 5 чэрвеня 2013 (UTC)
- Катэгорыя царквы ўключана ўжо ва ўсі тыя катэгорыя, якія вы пералічылі. Мірскі замак жа неяк знаходзяць, а царкву можна пабачыць у артыкуле - гэта для нас галоўнае. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 04:26, 6 чэрвеня 2013 (UTC)
- Добра, дапусцім, я заліваю фота якой-небудзь славутасці і стаўлю толькі адну катэгорыю з яе назвай. Якім чынам гэтая славутасць адлюструецца ва ўсіх астатніх адпаведных катэгорыях? І якім чынам небеларускамоўныя карыстальнікі, якія шукаюць Выявы ў ВікіСховішчы, могуць запазычыць нешта з артыкула, якi пакуль існуе толькі ў адным моўным раздзеле? --Tatiana Matlina (размовы) 11:28, 6 чэрвеня 2013 (UTC)
Аўтадаглядальніцтва?[правіць зыходнік]
Вітаю, Таццяна. Прапаную Вам на выбар, аўтадаглядальніцтва або даглядальніцтва? :) Прынамсі першае, нічога дадаткова ад Вас не вымагае. Усе ўмовы на Вікіпедыя:Догляд. --Максім Л. (размовы) 18:21, 7 чэрвеня 2013 (UTC)
- Максiм, аўтадаглядальніцтва :) --Tatiana Matlina (размовы) 18:08, 8 чэрвеня 2013 (UTC)
- Гатова. --Максім Л. (размовы) 19:41, 8 чэрвеня 2013 (UTC)
- Дзякуй! :) --Tatiana Matlina (размовы) 19:58, 8 чэрвеня 2013 (UTC)
- Гатова. --Максім Л. (размовы) 19:41, 8 чэрвеня 2013 (UTC)
Катэгорыі і інтэрвікі[правіць зыходнік]
Дзень добры, Таццяна. Калі ласка, ствараючы катэгорыі, прастаўляйце ў іх інтэрвікі. Гэта робіцца па аналогіі з артыкуламі. Дзякуй. --Ellis Novak (размовы) 08:20, 9 чэрвеня 2013 (UTC) сам
- Добрый. Я нiчога не зразумею. Вы гаворыце, каб я ставiла iнтэрвiкi пры стварэннi катэгорый, а тыя, што я паставiла, спачатку выдаляе бот, а потым i Вы самi??? --Tatiana Matlina (размовы) 13:02, 9 чэрвеня 2013 (UTC)
- Па-першае, не ва ўсіх катэгорыях стаялі інтэрвікі. Па-другое, інтэрвікі ставяцца на Wikidata. Як паказвае практыка, бот нічога не пераносіць — так і будзе вісець Ваша руская інтэрвіка. Таму, пачытайце, калі ласка, як ставяцца інтэрвікі. Нічога складанага нет. Калі не зразумееце, спытайце.:)--Ellis Novak (размовы) 13:14, 9 чэрвеня 2013 (UTC)
Вікіфікацыя[правіць зыходнік]
Прывітанне, дзякуй за ваш унёсак, ён вельмі карысны, але ўзнікае пытанне - чаму вось тут вы знімаеце вікіфікацыю вёскі. З-за таго, што чырвоная? Дык гэта не праблема - наадварот, калі нехта пра вёску напіша, дык адразу будзе бачыць, што яна тут згаданая і дадасць у яе інфармацыю пра такога выдатнага ўраджэнца. Ці ў вас нейкая іншая прычына?--Хамелка/ разм. 08:55, 27 лютага 2014 (FET)
- Добры дзень! Я думала, што калі ў асноўнай часткі артыкула ўжо ёсць вікіфікацыя гэтай вёскі чырвоным колерам, то паўторна яна не патрэбна ў картцы. Але калі трэба паўторна, то няма ніякіх праблем. Я проста не ў курсе была. Прашу прабачэння. --Tatiana Matlina (размовы) 14:42, 27 лютага 2014 (FET)
Статус Крыма ў Белвікі[правіць зыходнік]
Добры дзень. Прыміце, калі ласка, удзел у галасаванні. З павагай--Dzianis Niadbajla (размовы) 14:13, 1 чэрвеня 2014 (FET)
Транслітарацыя прозвішчаў у Вікісховішчы[правіць зыходнік]
Вітаю! Дзякую за фотаздымкі асобаў, змешчаныя на Вікісховішчы. Але хацеў бы звярнуць увагу на тое, што больш лагічным было б называць файлы згодна з транслітарацыяй імя-прозвішча з беларускай мовы, калі гэта асоба беларускай нацыянальнасці.--Liashko (размовы) 21:44, 9 снежня 2014 (FET)
- Добрый. А как Вы угадываете национальность? По лицу или по паспорту?)) Tatiana Matlina (размовы) 21:56, 9 снежня 2014 (FET)
Ордэн[правіць зыходнік]
За стварэнне культурнага свету ў беларускамоўнай Вікіпедыі!
|
Pracar (размовы) 22:26, 25 лютага 2015 (MSK)
- Дзякуй! :) Tatiana Matlina (размовы) 22:31, 25 лютага 2015 (MSK)
Translating the interface in your language, we need your help[правіць зыходнік]
Please register on translatewiki.net if you didn't yet and then help complete priority translations (make sure to select your language in the language selector). With a couple hours' work or less, you can make sure that nearly all visitors see the wiki interface fully translated. Nemo 17:06, 26 красавіка 2015 (MSK)
Пустыя артыкулы па гадах[правіць зыходнік]
Прывітанне, Таццяна. Не трэба ствараць пустыя артыкулы па гадах пра беларускае мастацтва. Бо калі іх ніхто не напоўніць, іх прыйдзецца выдаляць. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 22:34, 24 мая 2015 (MSK)
- Прывітанне, Дзяніс. Мне лягчэй будзе размяркоўваць наяўную інфармацыю па гадах, калі артыкула створаны. Колькі ў мяне ёсць часу да выдалення? Tatiana Matlina (размовы) 22:44, 24 мая 2015 (MSK)
- Строгіх нерухомых рамак няма. Мне трэба было пераканацца, што Вы іх збіраецеся напаўняць. Так што, справа не гарыць, але і зацягваць не варта. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 23:00, 24 мая 2015 (MSK)
- Дзякуй. Спадзяюся, што не зацягну. Tatiana Matlina (размовы) 23:03, 24 мая 2015 (MSK)
- Строгіх нерухомых рамак няма. Мне трэба было пераканацца, што Вы іх збіраецеся напаўняць. Так што, справа не гарыць, але і зацягваць не варта. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 23:00, 24 мая 2015 (MSK)
Сцягі ў картках[правіць зыходнік]
Вітаю, Таццяна. Калі ласка, пры стварэнні артыкулаў пра асоб не дадавайце сцягі ў палях "месца нараджэння" і "месца смерці", гэта не вітаецца ў Вікіпедыі. Справа ў тым, што сцяг — графічны элемент, які прыцягвае ўвагу, а месцы нараджэння і смерці могуць не мець ніякіх адносін да нацыянальнасці чалавека. Сцяг у полі "Грамадзянства" — калі ласка (хоць сцяг Расійскай імперыі для чалавека, які пражыў у ёй некалькі год дзяцінства, таксама дзіўнаваты — але гэта не так страшна). Дзякуй.--Artsiom91 (размовы) 23:09, 2 жніўня 2015 (MSK)
Надзея Фёдараўна Высоцкая[правіць зыходнік]
Калега, гэты тэкст належыць сайту БДУ. Вы капірайт там унізу бачылі? Копівіа. І яшчэ, нарадзілася яна ў горадзе Кургане (гл. Энцыклапедыю Літаратуры і мастацтва, т. 1, с. 698, нататка Аладавай). Там у 1943 жыла яе маці. --Ohlumon (размовы) 12:13, 4 студзеня 2016 (MSK)
- Тэкст пераведзен з рускай мовы, не скапіяваны. За месца нараджэняя — дзякуй. А вось гэты тэкст належыць мастацтвазнаўцы Сяргею Гваздзёву, і быў апублікаваны на сайце газеты «Новы Час». --Tatiana Matlina (размовы) 12:56, 4 студзеня 2016 (MSK)
- Яшчэ раз: тэкст мае капірайт БГУ, і на пераклад трэба дазвол паводле ВП:ПАП. Да артыкула пра Сладзянскага я дачынення ніякага не маю. Пра Элентуха — бібліяграфію трэба рабіць так: Элентух И. Б. Искусство, которое у всех на виду. ― Минск: Народная асвета, 1972. ― 102 с. — (Детям о прекрасном). А не адна назва.--Ohlumon (размовы) 16:16, 4 студзеня 2016 (MSK)
- Перараблю Высоцкую, толькі не ганіце каней, я толькі пад натхненне магу працаваць. Калі мне сапсаваць настрой, я магу потым цэлы год нічога не рабіць. Пра Элентуха нічога не магу знайсці ў і-нэце. А ён выкладаў у маёй настаўніцы, якая вучылася ў БДУ — у Ларысы Фінкельштэйн. Разумею, што гэта АРЫСС, але пакуль не знаходжу электронных дакументаў. І яшчэ ён працаваў у суаўтарстве з гісторыкам архітэктуры Уладзімірам Чантурыяй. --Tatiana Matlina (размовы) 16:23, 4 студзеня 2016 (MSK)
- Тацяна, наконт Людаміра Сляндзінскага, і праўда артыкул напісаны на аснове публікацыі Гваздзёва (гэта пазначана ў раздзеле «Літаратура»), але дастаткова параўнаць — не скапіраваны. Што з Высоцкай не ведаю, не чытаў. --Максім Л. (размовы) 16:27, 4 студзеня 2016 (MSK)
- Максім, дэг і ў мяне не скапіяваны, дастаткова параўнаць))--Tatiana Matlina (размовы) 16:33, 4 студзеня 2016 (MSK)
- Паглядзеў артыкул пра Высоцкую і тэкст на сайце БДУ. Інфармацыя сама па сабе не ахоўваецца аўтарскім правам, ахоўваецца толькі арыгінальная форма яе прадстаўлення. У тэксце на сайце БДУ няма арыгінальнай формы, там трывіяльная падача інфармацыі, амаль голай. Галоўнае пазначыць крыніцу (што і зроблена ў раздзеле "Спасылкі"), а іншыя прэтэнзіі, па-мойму, неабгрунтаваныя. Пагатоў, гэта пераклад і дапаўненні з іншых крыніц ёсць. --Максім Л. (размовы) 16:37, 4 студзеня 2016 (MSK)
- Дзякуй, Максім! :) --Tatiana Matlina (размовы) 16:39, 4 студзеня 2016 (MSK)
Праблема з аўтарскімі правамі складаная, але тэксты узору: "Нарадзілася ў 1944 годзе. Скончыла БДУ у 1970. Аўтар кніг "А", "Б", "В", "Г". Прафесар БДУ з 1980 года", або "Волга -- рака ў еўрапейскай частцы Расіі" -- аб'ектамі аўтарскага права не з'яўляецца. Вядома, крыніцы трэба заўсёды ставіць, адкуль што, гэта проста добрасумленна. --Максім Л. (размовы) 16:56, 4 студзеня 2016 (MSK)
- Вось тут бібліяграфія Элентуха, падрабязней - Прасмотр запісі і галачку паставіць, потым адкрыць.--Ohlumon (размовы) 17:18, 4 студзеня 2016 (MSK)
- Дзякуй!--Tatiana Matlina (размовы) 17:31, 4 студзеня 2016 (MSK)
Узнагарода за каляровую працу[правіць зыходнік]
За мастацка-візуальную акрасу артыкулаў беларускамоўнай Вікіпедзіі ў 2015 годзе!
|
--Pracar (размовы) 20:15, 16 студзеня 2016 (MSK)
- Вялікій дзякуй! :) --Tatiana Matlina (размовы) 18:20, 18 студзеня 2016 (MSK)
Заслужаныя дзеячы[правіць зыходнік]
Вітаю!
Дайце, калі ласка, тлумачэнні, чаму Вы выдалілі амаль паўсюдна шаблоны "заслужаны дзеяч", якія з'яўляюцца абсалютна характэрнымі для ўзнагарод і ганаровых званняў. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 13:48, 11 мая 2016 (MSK)
- Добры дзень!
Фігуральна кажучы, «заслужаны заслужанаму рознь». Існуюць два перыяду ў гісторыі Беларусі, калі дзеячы мастацтва ўзнагароджваліся гэтым званнем. Першы перыяд — да 19 жніўня 1991 года, другі — пасля гэтай даты, калі БССР пераўтварылася ў Рэспубліку Беларусь. У першым выпадку званне гучыць як «Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР», у другім — як «Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь».
Такім чынам, перад тым, як усім запар «Заслужаным» падстаўляць аднолькавы шаблон дзеяча мастацтваў РБ, трэба было спачатку высветліць год ўзнагароджання званнем.
Спадзяюся, я дала вычарпальны адказ? --Tatiana Matlina (размовы) 16:17, 11 мая 2016 (MSK)
- Усё гэта было высветлена спачатку. Вы, вядома, ведаеце, што ўсе заслужаныя/народныя і г. д. дзеячы БССР аўтаматычна становяцца гэткімі жа ў незалежнай РБ. Бо існуе такое юрыдычнае паняцце як "краіна-правапераймальніца". Вы можаце адказаць, што многія з іх памерлі яшчэ непасрэдна ў БССР. Але ў такім выпадку ўсё жа лепей зрабіць шаблон "Заслужаны дзеяч чагосьці БССР", бо шаблон "Заслужаны дзеяч чагосці Беларусі" ўжо існуе. З пункту гледжання сучаснай прававой сітуацыі варта ўсім, хто атрымаў званне ў часы БССР, а памёр пасля 19 жніўня 1991 г., прастаўляць абедзве катэгорыі і абодва шаблоны. Можа быць, Вы ведаеце, як выглядаў значок да звання "Заслужаны дзеяч БССР?" Калі, вядома, ён увогуле існаваў... --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:42, 14 мая 2016 (MSK)
Валерый Славук[правіць зыходнік]
Сп. Таццяна, ці падтрымліваеце Вы сувязь з гэтым мастаком? Яго малюнкі персанажаў беларускай міфалогіі сталі б упрыгажэннем нашага раздзела. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:09, 21 верасня 2016 (MSK)
1925 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва[правіць зыходнік]
Таня, "Крашаніну" напісаў Іван Пятровіч Фурман. Гл. артыкул ў рувікі.--Ohlumon (размовы) 17:14, 10 мая 2017 (+03)
- Дзякуй, зараз зраблю ўдакладненне ў артыкуле. Tatiana Matlina (размовы) 19:36, 10 мая 2017 (+03)
- Дарэчы, я кнігу гэту ўжо даўно заліла ў Вікікрыніцы і на Вікісховішча. Сам файл Furman.pdf, а тут можна крыху тэкст панабіраць - Індэкс:Furman.pdf :)--Хамелка/ разм. 07:30, 11 мая 2017 (+03)
- Пра заліўку ведаю, але не зразумеў як яе ў артыкул ставіць. Таму спасылку ўзяў нейкую ўнешняю. Цікава, ў беларускіх энцыклапедыях нема артыкула крашаніна. А пра яе яшчэ, здаецца, Шчакаціхін і Кацэр пісалі. Дарэчы, можна ставіць у даты выходзіўшыя кнігі беларускіх мастацтваведаў, мастацкія часопісы 20-30 гг., усе гэтыя віцебскія падзеі. Наогул, Tatiana Matlina добрую працу пачала; наколькі я ведаю, храналогіі беларускага мастацтва не існуе. Прапаную Беларуская гравюра і Беларускі партрэт XII-XVIII ст., магчыма спатрэбіцца на нешта. Неблагая і Витебская энциклопедия.--Ohlumon (размовы) 09:13, 11 мая 2017 (+03)
- Дзякуй, буду карыстацца. Tatiana Matlina (размовы) 12:48, 11 мая 2017 (+03)
Запрашэнне на Вікі-Летнік[правіць зыходнік]
Вітаю, Tatiana Matlina.
Запрашаю вас на Вікі-Летнік! Гэтая падзея можа стаць значнай для беларускай вікі-супольнасці. Навічкі і бывалыя рэдактары збяруцца разам, каб папрацаваць і правесці час нефармальна.
Асобая ўвага даецца ўдзелу дзяўчын у Летніку, бо іх малавата ў Беларускай вікіпедыі :)
Таксама можна далучыцца да каманды арганізатараў-валанцёраў Летніку і дапамагаць у падрыхтоўцы і правядзенні.--Svetit (размовы) 14:35, 30 мая 2017 (+03)
- Дзякуй за запрашэнне! Нажаль, буду адсутнічаць ў гэты перыяд у Беларусі. Tatiana Matlina (размовы) 10:45, 5 чэрвеня 2017 (MSK)
Імёны па бацьку ў назвах артыкулаў[правіць зыходнік]
Запрашаю прыняць удзел у галасаванні Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл/Найменне артыкулаў з імем па бацьку.--Artsiom91 (размовы) 23:52, 26 лютага 2021 (+03)
Прызначэнне схавальнікаў гісторыі[правіць зыходнік]
Вітаю. Калі ласка, прыміце ўдзел у прызначэнні схавальнікаў гісторыі старонак, звярніце ўвагу, там два запыты. Дзякуй. --Максім Л. (размовы) 12:08, 3 красавіка 2022 (+03)
Эраст Сукоўскі[правіць зыходнік]
Вітаю. Яшчэ ў 2015 годзе на старонцы 1891 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва Вы вікіфікавалі Эраст Сукоўскі як Эраст Восіпавіч Сукоўскі. Я нідзе не знайшоў крыніц з імя па бацьку. У БелЭн — Эраст Сукоўскі. Дапаможаце ўздакладніць?--VladimirZhV (размовы) 10:59, 24 жніўня 2023 (+03)
- Вітаю. Зараз ўжо не адкажу на гэта пытанне. Але пабачце вось гэту спасылку, імя даволі рэдкае: https://books.google.by/books?id=QMstEAAAQBAJ&pg=PT476&lpg=PT476&dq=%D0%AD%D1%80%D0%B0%D1%81%D1%82+%D0%9E%D1%81%D0%B8%D0%BF%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%87+%D0%A1%D1%83%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9&source=bl&ots=RSCwC2SFlW&sig=ACfU3U1ouUcl7Wwfz017T8R
--Tatiana Matlina (размовы) 22:37, 19 кастрычніка 2023 (+03)