Блонь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Блонь
Błoń Station.jpg
Аўтобусны прыпынак каля Траецкай царквы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
157 м
Насельніцтва
  • 1 740 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовы індэкс
222831
Аўтамабільны код
5
Блонь на карце Беларусі ±
Блонь (Беларусь)
Блонь
Блонь (Мінская вобласць)
Блонь

Блонь[1] (трансліт.: Bloń, руск.: Блонь) — аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Блонскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Населены пункт уваходзіў у склад Менскага павету Менскае ваяводства.

Маёнтак Блонь належаў розным асобам. Адзін з іх, Юзаф Бака, заснаваў у Блоні Місію езуітаў. Юзаф (1707—1780), сын Адама Бакі, скарбніка мсціслаўскага, у 1723 годзе ўступіў у ордэн езуітаў і пабудаваў у 1742 годзе ў Блоні драўляны касцёл, а ў 1745 годзе — драўляны кляштар (Дом, які стаў рэзідэнцыяй езуіцкай місіі). Па мясцовых паданнях, касцёл і рэзідэнцыя злучаліся падземным ходам. Пасля смерці Юзафа Бакі маёнтак Блонь перайшоў ва ўласнасць айцоў-езуітаў[2], але дзейнасць езуіцкай місіі была спынена.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Былая вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерніі. У пачатку 19 стагоддзя маёнтак ненадоўга перайшоў да Панінскіх, а потым да Асоўскіх. За ўдзел уладальніка маёнтка ў паўстанні 1863 года, царскія ўлады канфіскавалі маёнтак і перадалі яго ва ўладанне чыноўніку Бонч-Асмалоўскаму, сапраўднаму стацкаму саветніку, члену Губернскай Прысутнасці па сялянскіх справах. Па іроніі лёсу, сына Бонч-Асмалоўскага, А. В. Бонч-Асмалоўскага выгналі за ўдзел у хваляваннях з Пецярбургскага ўніверсітэта і саслалі ў Блонь да бацькі. Бацька завяшчаў сядзібу сыну без права продажу[3]. Па спісе землеўладальнікаў Пухавіцкай воласці Мінскай губерні 1889 года, падрыхтаванага І. Е. Краўцовым, Асмалоўскі-Бонч Анатоль Восіпавіч, дваранін, праваслаўны, валодаў маёнткамі:

  • Блонь Пухавіцкай воласці — 880 дзесяцін зямлі
  • Фальварак Сіротка Пухавіцкай воласці — 160 дзесяцін зямлі
  • Фальварак Барысаўка Пухавіцкай воласці — 90 дзесяцін зямлі
  • Фальварак Раўкач Пухавіцкай воласці −95 дзесяцін зямлі
  • Фальварак Леўсава Пухавіцкай воласці — 20 дзесяцін зямлі[4].

У 1899 годзе А. В. Бонч-Асмалоўскі са сваёй жонкай В. І. Бонч-Асмалоўскай (Вахоўскай) заснавалі ў вёсцы так званую Блонскую сялянскую арганізацыю, якая праіснавала да 1908 года, у межах якой праводзілі адукацыйна-асветніцкую дзейнасць сярод сялян. Найбольш кемлівым сялянам гаспадары маёнтка давалі кнігі, праводзілі ў маёнтку вечарынкі для сялян, сваіх дзяцей пасылалі ў мясцовую сельскую школу, летам аддавалі ў работнікі да сялян.

Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей. Экспазіцыя музея - гісторыя Блоні.

Пасля ўзнікнення на Міншчыне ў канцы 1890-х гадоў Рабочай партыі палітычнага вызвалення Расіі, адным з кіраўнікоў якой стаў Бонч-Асмалоўскі, сярод жыхароў Блоні і суседніх вёсак узмацнілася рэвалюцыйная агітацыя. Гэтаму садзейнічалі таксама сябры Бонч-Асмалоўскага па партыі, таксама народнікі, муж і жонка С. Клячко і Л. М. Клячко-Радзівонава, якія ў 1896 годзе прыехалі ў Пухавічы[5]. У выніку, у 1899 годзе сярод сялян Блоні ўзнік тайны гурток самаразвіцця і ўзаемадапамогі. У ім налічвалася каля 20 чалавек: М. і А. Цехановічы, Н. і C. Мігуцкія, Р. Абрачынскі, М. Васкабойнік, А. Буцанец і іншыя. Гурток меў бібліятэку, аказваў матэрыяльную дапамогу сялянам. На сходах гурткоўцы абмяркоўвалі палітычныя і эканамічныя праблемы, распаўсюджвалі рэвалюцыйную літаратуру. Пад уплывам гуртка знаходзіліся і жыхары суседніх вёсак — Клятное, Кляцішын, Сінча, Церабуты.

У 1898 — 99 гадах у маёнтку некалькі месяцаў жыла народніца Кацярына Брэшка-Брашкоўская. Таксама ў Блонь прыязджалі нарадаволец С. П. Кавалік, народнікі Р. А. Гершуні, Я. К. Судзілоўская, Е. У. Нікіфарава і Л. П. Нікіфараў, марксісты С. Мяржынскі і П. Румянцаў, рускі пісьменнік Я. Чырыкаў і іншыя. У 1901 годзе гурток быў разгромлены. Бонч-Асмалоўскі з сынам Іванам і М. Цехановіч на 4 гады адпраўлены ў ссылку, астатнія ўзяты пад асобы нагляд паліцыі.

У 1903 годзе вакол селяніна В. Катка (Федарончыка), які знаходзіўся пад уплывам эсэраў, пачаў складацца новы гурток. У яго ўвайшлі жыхары Блоні В. Кавальчук, Р. Сарачынскі, В. Цехановіч і А. Буцанец. Сходкі праводзілі ў доме В. Слаболера. Удзельнікі гуртка распаўсюджвалі сярод сялян антыўрадавыя і антырэлігійныя погляды. Аднак, ужо ў мае 1903 года, Каток быў высланы на жыхарства ў Мінск, і дзейнасць гуртка была прыпынена. Зноў актывізавалася ў канцы 1904 года, пасля вяртання са ссылкі Бонч-Асмалоўскага і М. Цехановіча, якія ў 1905 годзе заснавалі суполку Усерасійскага сялянскага саюза, у рабоце якой прымалі ўдзел эсэры, прадстаўнікі мінскіх арганізацый РСДРП і Беларускай сацыялістычнай грамады.

Сумеснымі намаганнямі рэвалюцыйных партый у Блоні пачалася падрыхтоўка сялян-агітатараў, якія разыходзіліся па суседніх маёнтках і вёсках. Наймаючыся батракамі, кавалямі і цеслярамі, яны вялі масавую прапаганду рэвалюцыйных ідэй, рыхтавалі выступленні сялян супраць памешчыкаў. Прадстаўнікі Блоні — А. В. Бонч-Асмалоўскі і Р. Гайдук — удзельнічалі ва Устаноўчым з’ездзе Усерасійскага сялянскага саюза (31.07 — 1.08.1905). З дапамогай свядомых сялян — М. Лукашыка, М. Цехановіча, Катка, С. Мігуцкага, Дз. Васкабовіча, В. Шыбайлы рэгулярна праводзіліся мітынгі, якія збіралі да 500 чалавек з навакольных мясцін. З 1906 года, у сувязі з узмацненнем паліцэйскага рэжыму, дзейнасць палітычнага гуртка ў Блоні страціла сваю актыўнасць, паменшыўся ўплыў РСДРП і Беларускай сацыялістычнай грамады. А. В. Бонч-Асмалоўскі с жонкай і сынам, а таксама найбольш актыўныя з сялян былі прыцягнуты да судовага следства. У сядзібе выявілі склад забароненай літаратуры, якая паступала ў Блонь з-за мяжы і перадавалася ў Пецярбург.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтр.

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года адпаведнасці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска увашла у склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Блонь. Цэнтр.jpg

Валодалі Бонч-Асмалоўскія маёнткам Блонь да 1917 года, пакуль не прыйшла савецкая ўлада. Драўляная сядзіба існуе і зараз у якасці раённага краязнаўчага музея. Анатоль Асіповіч Бонч-Асмалоўскі развёўся з Варварай Іванаўнай і ў 60 гадоў завёў новую сям’ю, з’явіліся дзеці ад другога шлюбу. Іван Анатольевіч — самы старэйшы сын — памёр у 1969-м, пражыў 88 гадоў. Сын Радзівон, эканаміст, у 1930 годзе арыштаваны органамі ДПУ БССР разам з Гаўрыілам Гарэцкім. Працаваў на будаўніцтве Беламорканала. У чэрвені 1938-га быў арыштаваны паўторна і расстраляны. Сын Глеб, археолаг, рэпрэсаваны ў 1934 годзе. Пасля 3 гадоў лагераў вярнуўся пад Ленінград. У 1942 годзе рэабілітавалі. Памёр годам пазней. Дачка Ірына, лекар, з 1933 года жыла ў Ленінградзе. Памерла ў снежні 1941 года.

З канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.

У 1967 г. да Блоні быў далучаны Пасёлак Саўгаса «Індустрыя».

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1886 — 86 двароў, 776 жыхароў.
  • 1897 — 935 жыхароў.
  • пачатак XX ст. — 158 двароў, 1034 жыхароў. У маёнтку Блонь — 156 жыхароў.
  • 1917 — 244 двароў, 1100 жыхароў. У маёнтку Блонь — 214 жыхароў.
  • 1970 — 475 двароў, 1590 жыхароў.
  • 1999 — 1825 чалавек
  • 1 студзеня 2002 — 716 двароў, 1801 жыхароў.
  • 2010 — 1740 чалавек
  • 2012 — 1780 чалавек

Сацыяльная сфера[правіць | правіць зыходнік]

Культура і грамадства[правіць | правіць зыходнік]

З 19 жніўня 1982 г у вёске дзейнічае народны калектыў «Зарачанка»[7].

  • Блонская сельская бібліятэка. Сваю гісторыю бібліятэка пачала з 1 студзеня 1953 г., калі па рашэнню адміністрацыі і прафкома Дзяржплемзавода «Індустрыя» у в. Блонь была адкрыта бібліятэка. З верасня 1991 г. бібліятэка далучылася да Пухавіцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. Напрыканцы 2008 г. РСУП «Індустрыя» атрымаў статус аграгарадка. Змяніўся інтэр’ер бібліятэкі. Для больш плённай працы і выканання платных паслуг набыты камп’ютар і прынтар, падключаны Інтэрнэт. У зону абслугоўвання ўваходзяць 3 населеныя пункты, у якіх пражываюць 2329 чалавек. У бібліятэцы налічваецца 460 чытачоў, што год выдаецца больш за 9 тыс. экз. дакументаў. Фонд налічвае 10348 экз., з іх на беларусскай мове 1853 экз. Неабходную інфармацыю аб бібліятэцы чытачы знаходзяць на інфармацыйным стэндзе «Для вас, чытачы». Цеснае супрацоўніцтва з арганізацыямі мясцовай улады, Домам культуры, школай і дзіцячым садком, выяўленне інфармацыйных і культурных патрэбаў кожнага чытача дае магчымасць бібліятэцы выпрацаваць пэўную стратэгію, імідж. Тут вядзецца плённая праца па экалагічнаму, патрыятычнаму, эстэтычнаму выхаванню, прапагандзе здаровага ладу жыцця, па прафілактыцы СНІДу, наркаманіі, шкодных звычак, прапагандзе краязнаўчай і беларускай літаратуры, памятных і юбілейных дат беларускага календара. Да новых форм работы адносяцца электронныя прэзентацыі і ток-шоу з праглядам фільмаў і наступным іх абмеркаваннем, якія ўжо становяцца традыцыйнымі: «Цудоўная Азбука здароўя», «Лета, адпачынак і бяспека», «Знать, чтобы не курить».
  • Раённы краязнаўчы музей (былы сядзібны дом Бонч-Асмалоўскіх)
  • Дом культуры.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Брацкая магіла савецкіх воінаў.

Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне Блоні, побач са скрыжаваннем аўтадарог Мінск — Бабруйск i Мар’іна Горка — Пухавічы. Там пахаваны 18 воінаў, загінуўшых пад час Вялікай Айчыннай вайны ў 1941 і ў 1944 гадах, пры вызваленні Блоні ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Абеліск на магіле пастаўлен у 1950 годзе.

  • Брацкая магіла — «Папова горка».
Габрэйскія могілкі ў вёсцы Блонь.

Ва ўрочышча «Папова горка» у 1966 годзе на месцы расстрэлу, знаходзіцца брацкая магіла і абеліск, дзе пахавана 1290 чалавек, з іх 30 партызан. 22 верасня 1941 года фашысты расстралялі 1260 мірных грамадзянаў габрэйскай нацыянальнасці з Мар’інай Горкі і Пухавічаў.

  • Крухмальны завод. Будынак 19 стагоддзя[8].
  • Дом для прыслугі. Сядзіба Бонч-Асмалоўскіх. Будынак XIX ст.[9].

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Касьцёл (1914)

Касцёл і кляштар езуітаў.

Касцёл езуітаў у Блоні. Малюнак 19 ст. (з кнігі А. Кулагіна «Каталіцкія храмы на Беларусі»).

Будынак касцёла з’яўляўся творам народнага драўлянага дойлідства. Прамавугольны ў плане, пад двухсхільным дахам зруб на галоўным фасадзе быў вылучаны двух’яруснай чацверыковай званіцай і чатырохкалонным порцікам пры ўваходзе. Звесткі аб ім дашлі да нас паводле малюнка 19 стагоддзя. Касцёл і кляштар былі страчаны да 1917 года. Існуе версія, што драўляны будынак кляштара стаў асновай для сядзібы Бонч-Асмалоўскіх[2].

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. 2,0 2,1 Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі//Мінск, Беларуская Энцыклапедыя, 2000
  3. Федарук А. Т. «Старадаўнія сядзібы Мінскага краю» — Мн.: Поліфакт. — Лекцыя, 2000. — 416 с.
  4. Черниговская ветка Бонч-Осмоловских.
  5. Чёрный передел в Блони.
  6. https://blon.schools.by/
  7. http://www.gorka.by/?p=38632&fbclid=IwAR10BYXqqbvLS7W9uEOn2i6fVa-QC-EAk5AMzUPDO1c0o0H-3lrjOmbNYCQ
  8. https://orda.of.by/.add/showimage.php?image=../.ga/b/blon/krahmal/nf/.big/img_5977_1594.jpg
  9. http://problr.by/usadba-bonch-osmolovskix-dom-dlya-prislugi.html?fbclid=IwAR38s4dPz1vXujzi4g0sAG1YJtssLx3APBfMylV_vWn9p_ZBp0hAfCh7tkc

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бонч-Асмалоўскі А. В. Эпоха 1905 г. Мае ўспаміны //Полымя. 1925, № 6-7
  • Зіміонка А. Сацыялістычны рух на Беларусі. II. Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў// Беларусь: Нарысы гісторыі, эканомікі, культуры і рэвалюцыйнага руху. Мн., 1924. С. 152, 156.
  • Савіцкая Л. Група Бонч-Асмалоўскага // Полымя. 1967, № 5
  • Клейн Б. Дело Бонч-Осмоловских // Клейн Б. В годину испытаний: Ист.-лит. очерки. Мн., 1986
  • Потомки Бонч-Осмоловских посетили музей в деревне Блонь.
  • Афтанази Р. «Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej» 1991 — 97 гг.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]