Размовы:Валянцін Іванавіч Бартэльсен

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Два гады быў малодшым губернскім ветэрынарным урачом (усяго губернскіх ветэрынараў было 2 адначасова, так што як бы малодшы, а па факту - намеснік галоўнага). Лічу, што значнасць ёсць як у адміністрацыйнай асобы.--Хамелка/ разм. 19:36, 26 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
Другі па рангу губернскі доктар, гэтага для значнасці мала. Чай не міністр і не губернатар. --JerzyKundrat (размовы) 21:57, 2 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
Фактычна, "губернскія" ветэрынарныя ўрачы не столькі займаліся ўласна ветэрынарыяй, сколькі былі медыцынскімі арганізатарамі: прадухілялі і спраўляліся з наступствамі эпізаатый, вялі судова-медыцынскую ветэкспертызу і экспертызу дзеянняў падначаленых, распрацоўвалі дакументацыю па кіраванні ветэрынарнай службай у губерні. Паралельна ўсе медыкі з губернскага праўлення звычайна кіравалі або прымалі самы актыўны ўдзел у грамадскіх камітэтах самых розных кірункаў, нават музыкальнага часам, не кажучы ўжо пра дабрачынныя і гэтак далей. Гэта былі вельмі заўважныя гарадскія фігуры.--Хамелка/ разм. 10:32, 4 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
вельмі заўважныя гарадскія фігуры — гэтага для энцыклапедычнай значнасці замала. --JerzyKundrat (размовы) 11:54, 4 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
  • Сімвал голасу «пакінуць» Пакінуць. Маюцца незалежныя крыніцы, дастатковы асветлена дзейнасць. Прапаную пакінуць з выстаўленнем шаблона {{Значнасць}}.--Artsiom91 (размовы) 23:40, 20 сакавіка 2019 (+03)[адказаць]

Вынік[правіць зыходнік]

Дзейнасць асобы пацверджана крыніцамі, але значнасць яе выклікае сумневы. Артыкул захаваны з выстаўленнем адпаведнага шаблона. --JerzyKundrat (размовы) 20:07, 4 красавіка 2019 (MSK)[адказаць]