Размовы:Войны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мае сэнс падзяліць на два артыкулы, "Войны Вялікага княства Літоўскага з Вялікім княствам Маскоўскім" (да, уключна, Лівонскай вайны) і "Войны Рэчы Паспалітай з Расіяй". --Максім Л. (размовы) 18:42, 3 лістапада 2012 (UTC)

Магчыма, маеце рацыю, вельмі вялікі артыкул атрымліваецца, ужо бачна.--Zmicier P. (размовы) 19:08, 3 лістапада 2012 (UTC)

Пакуль пад такой назвай. Калі ніхто не будзе супраць...Перасылку трэба выдаліць.--Zmicier P. (размовы) 19:11, 3 лістапада 2012 (UTC)

З Масковіяй будуць праблемы з нейтральнасцю. --Максім Л. (размовы) 19:18, 3 лістапада 2012 (UTC)
Хацеў, як карацей, не бачу у чым не нейтральнасць Масковія, толькі адна з назваў, для беларуса увогуле гучыць натуральна, хоць мабыць і лацінізм. Ну калі трэба, тады выпраўце на варыянт "Войны Вялікага Княства Літоўскага з Вялікім Княствам Маскоўскім"--Zmicier P. (размовы) 19:29, 3 лістапада 2012 (UTC)
Некаторыя лічаць Масковію словам "штучнага ідэалагізаванага заходняга паходжання" (у беларускіх слоўніках яго дарэчы няма), а па-другое ў назве можна ўбачыць няроўнасць, чаму не ВКМ або чаму не Літва. Наогул, я б абмежаваўся навігацыйным шаблонам (шаблонамі) толькі па войнах, а падобны агляд можна б было зрабіць у апісанні знешняй палітыкі адпаведных краін. Можа з часам на то і перарасце. --Максім Л. (размовы) 21:20, 3 лістапада 2012 (UTC)
Паважаны Maksim L., вось калі гаворыце, што «некаторыя лічаць Масковію словам "штучнага ідэалагізаванага заходняга паходжання"» то тут я б з Вамі паспрачаўся ў нейтральнасці. У дадзеным выпадку атрымліваецца, што мы ўжо займаем пазіцыю аднаго з бакоў - тых каму не падабаецца, ці яны лічаць, што дадзенае назва не правільная. Дзе ж тады нейтральнасць. Па-другое, слова Масковія даволі часта сустракаецца ў гістарычных крыніцах. Уж дакладна больш чым ВКМ. У гэтым і заключаецца нейтральнасць ... Было слова, яго ўжывалі ў свой ​​час як на побытавым узроўні, так і на афіцыйным узроўні. Каб гэта ўбачыць, не трэба далёка хадзіць - адкрыйце любую кнігу Літоўскай метрыкі. Па-трэцяе, тое, што слова няма щ слоўніках - нічога не значыць. Мноства сучасных слоў, на сённяшні час, не знаходзіцца ў слоўніках. Паўстае і іншае пытанне, які слоўнік выкарыстоўваць у якасці асновы ... Так як дапусцім, ёсць слоўнікі ў якіх Германія - гэта Нямеччына; Рускія - кацабы і г.д. і г.д. З павагай--Dzianis Niadbajla (размовы) 18:29, 4 лістапада 2012 (UTC)
Нейтральнасць палягае ў тым каб усе бакі былі задаволеныя, т.б. гэта кампраміс, і лепей у назвах ад пачатку пазбягаць спрэчных фармулёвак, я толькі паказаў на магчымую кропку канфлікту, а назваць можам як хочам, пакуль не прыйдзе першы незадаволены са спасылкамі. --Максім Л. (размовы) 20:37, 4 лістапада 2012 (UTC)