Размовы:Грунвальдская бітва

    З пляцоўкі Вікіпедыя

    Раздел про силы сторон[правіць зыходнік]

    В разделе "Сілы бакоў" указано что "Арганізацыйна войска складалася з 50[3] польскіх харугваў і 40 харугваў ВКЛ. У войску ВКЛ было 4[4] харугвы з этнічна літоўскіх землях, 36 з зямляў Русі (у т.л. 28 з земляў у беларускіх этнічных межах, 8 — з украінскіх)." тогда как известно, что войска с украинских земель были как в польскои так и литовском войске. Только в польском войске было 9 хоругв с западноукраинских земель, в тому числе: по 1 из Львовской, Холмской, Перемышльской, Галицькой земель, 3 хоругвы з той части Подольськой, что в то время отошла к Короне; собственную хоругву виставил Спитко из Тарнова, пан на Ярославье (Перемишльськая земля), хоругва с Белза. В литовском войске были войска из Подолья, Киева, Стародуба, Луцка, Владимира, Кременця,Берестя (Бреста), Чернигова. Так что информация про 8 хоругв в объединённом войске с украинских земель не отвечает действительности. Почему смоленские полки отведены в отдельный раздел, ведь и так ясно, что это этнические белорусские земли.

    Читайте внимательно, 8 украинских хоругвей было "у войску ВКЛ", о том сколько их было всего в союзной армии ничего не написано. --Максім Л. (размовы) 12:40, 17 верасня 2012 (UTC)
    І сапраўды, вылучаць пры пераліку асобна Смаленскую, Мсціслаўскую і Полацкую(?) харугвы няма падстаў. Гэта водгукі чужой гісторыяграфіі з нібыта "вырашальнай роляй" расейцаў у бітве.--Zmicier P. (размовы) 07:25, 22 лютага 2013 (UTC)

    Нямецкія харугвы[правіць зыходнік]

    Не лезу, каб не было канфлікту правак, напішу для памяці. Длугаш ў "Гісторыі Польшчы" наогул не называе колькасць нямецкіх харугваў, пазней -- у Banderia Prutenorum -- ён апісвае 51 нямецкую харугву, узятую палякамі пад Грунвальдам. Аднак, пра гэта і Длугаш пісаў, пэўную колькасць харугваў узялі і літвіны і яны віселі ў касцёле св. Станіслава. Таксама, напэўна, частка харугваў не трапіла ў палон. Т.ч. 51 харугва гэта не колькасць іх пад Грунвальдам, іх было там болей, але дакладна невядома колькі. --Максім Л. (размовы) 16:42, 15 лістапада 2013 (FET)

    Вялікае дзякуй за заўвагу. Я яе ўлічыў. Калі ласка, праглядайце мае дапаўненні, каб часам не траплялася якой лухты. І яшчэ пытанне, як лепш і правільней называць сучасных літоўцаў (балтаў) і даўнейшых літоўцаў (літвінаў, у большасці славян), каб адрозніваць іх? --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 02:31, 16 лістапада 2013 (FET)
    Літвінамі трэба называць усіх жыхароў ВКЛ, асобна літоўцаў -- літоўцамі або проста літвою, славян -- русінамі, гэта гістарычна, т.б. так яны называлі адзін другога ў той час. Часам, у кантэксце, мэтазгодна ўдакладніць, якія менавіта літоўцы гэта былі (напрыклад, жамойты) ці якія русіны (палачане, а мо кіяўляне). --Максім Л. (размовы) 23:36, 17 лістапада 2013 (FET)
    На мой погляд не трэба якім-небудзь чынам паглыбляцца ў этнанацыянальнае пытанне таго часу. Існуе літоўская, польская, руская і беларуская гістарыяграфіі, якія выкарыстоўваючы розныя крыніцы таго часу маюць рацыю наконт этнанацыянальнага складу ВКЛ у 15 ст. Адрозніваць іх трэба толькі па харугвам.--Dzianis Niadbajla (размовы) 23:55, 17 лістапада 2013 (FET)
    Цалкам згодны, але пытанне было не ў тым. Дзяліць харугвы на паводле нацыянальнай прыкметы і праўда дурасць, бо чыстых не было, у тых жа кіеўскай, смаленскай ці ўладзімірскай харугве напэўна былі літоўскія баяры, як у троцкай -- рускія. Пытанне было ў тым, як у межах артыкулу называць літоўцаў і славянскае насельніцтва Княства, калі гэта трэба. --Максім Л. (размовы) 11:43, 18 лістапада 2013 (FET)
    На мой погляд не трэба. Ні ўводнай манаграфіі або навуковым артыкуле такога падзелу не існуе.--Dzianis Niadbajla (размовы) 17:57, 18 лістапада 2013 (FET)