Размовы:Дуброва (Хойніцкі раён)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дуброва – вёска ці пасёлак?[правіць зыходнік]

Дуброва ў Хойніцкім раёне (тэрыторыя колішніх Юравіцкай воласці і раёна) ёсць пасёлкам, а не вёскай, бо, прынамсі, да 1920-х гадоў такога паселішча не існавала. Бацька Івана Мележа пісаў сыну 10 студзеня 1961 года, што ў Глінішчах землеўпарадкаванне не праводзілася, але — у суседніх Алексічах. Тады з сяла Алексічы ўтварылі тры пасёлкі: Алексічы, Дуброва (запісана Дуброўна) і Рабец[1]. Дарэчы, жыхары Рабца і Дубровы сваіх нябожчыкаў і раней хавалі, і зараз хаваюць на могілках у Алексічах; вёскі, за рэдкім выключэннем, спрадвеку мелі кожная свае ўласныя могілкі (можна і прозвішчы параўнаць). Сяло Алексічы вядомае ад 1552 года. Фальварак Рабец згаданы ў 1909 годзе. Рабец таму і мае пасялковы статус, што заснаваны даволі позна, на былых фальваркавых землях. Дык штó Дуброву робіць вёскай? Тое, што гэткі яе статус значыцца ў Дзяржаўным каталогу найменняў геаграфічных аб’ектаў? На якой падставе? Таму, бо С. Марцэлеў калісьці ў энцыклапедыі "Гарады і вёскі Беларусі" зблытаў яе з Дубровай (22 двары, 95 жыхароў) Дзёрнавіцкай воласці? Але тая нараўлянская Дуброва пераблытаная з Дубровай… Крукавіцкай воласці Рэчыцкага павету (сённяшняя Петрыкаўшчына), а апошняя, у сваю чаргу, – з таксама петрыкаўскай, але Капаткевіцкай воласці Мазырскага павету Дубровай! Такім чынам, аўтар падаў памылковую інфармацыю ажно пра чатыры аднаймённыя паселішчы трох адміністрацыйных раёнаў вобласці. І як быць?...--Дамінік (размовы) 19:25, 27 кастрычніка 2021 (+03)[адказаць]

У цяперашні час Дуброва мае афіцыйны статус вёскі згодна з крыніцай http://maps.by/viewate/12552. Вікіпедыя мусіць грунтавацца на аўтарытэтных крыніцах, а не ўласных даследаваннях ці меркаваннях. Магчыма, яна лічылася пасёлкам ці мела афіцыйны такі статус, змена статусаў для населеных пунктаў нярэдкая з’ява — усю вядомую інфармацыю на гэты конт можна дадаць у артыкул з пазначэннем крыніц.--Artsiom91 (размовы) 21:14, 27 кастрычніка 2021 (+03)[адказаць]

Гэта на ўсе выпадкі аўтарытэтная крыніца? Што тут скажаш... Я ўсё ж зыходзіў з гісторыі. З чаго яшчэ зыходзіць? Змена статуса і сапраўды — з’ява нярэдкая. Але дзе і калі пасялковы статус змяняўся на статус вясковы? Скрозь афіцыйны ды разам і ваяўнічы дылетантызм! Гэта нават сорамна надалей абмяркоўваць. Таму дазволю сабе спыніцца.--Дамінік (размовы) 22:06, 27 кастрычніка 2021 (+03)[адказаць]

На жаль, такія правілы Вікіпедыі, што яна прызнае толькі аўтарытэтныя крыніцы, нават калі яны змяшчаюць відавочныя памылкі. Можаце смела распісваць гісторыю ў артыкуле і прыводзіць там абгрунтаванні таго, што Дуброва мусіць лічыцца пасёлкам. Тады і чытачам стане зразумела, што да чаго.--Artsiom91 (размовы) 23:20, 27 кастрычніка 2021 (+03)[адказаць]
  1. Сем лістоў з глыбіні Палесся