Размовы:Загалле (Хойніцкі раён)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У 1649 г. палкоўнік Ілля Галота пад Загаллем свае войскі ні з якога акружэння не выводзіў, бо тут адбылася тады толькі адна бітва – 17-18 чэрвеня. Скончылася яна для казакоў І. Галоты паразай. Сам ён, цяжка паранены, у палон не трапляў, а быў проста дабіты. Джерела з історії Національно-визвольної війни українського народу 1648 – 1658 рр. – Т. 1: (1648 – 1649). – Київ, 2012 Kotłubaj Ed. Życie Janusza Radziwiłła. – Wilno i Witebsk, 1859 Мицик Ю. Полковник Ілля Голота і битва під Загалем 1649 р. // На службі Кліо. – Київ, 2000. С. 176 – 189 Вітальд Бярнацкі. Паўстаньне Хмяльніцкага: Ваенныя дзеяньні ў Літве ў 1648 – 1649 гг. // ARCHE. 1 – 2. 2008. С. 125 – 130

У Загаллі ніколі не існавала царквы Ўзнясення Гасподняга. Таму яна не можа быць залічана да страчанай спадчыны. І старая царква, пераведзеная з уніяцтва ў праваслаўе ў 1795 г., што згарэла ў 1800 г., і ўзведзеная ў 1824 г. на яе месцы новая, мела тытул Свята-Троіцкай. Прыпісная Ўзнясенская царква знаходзілася ў сяле Барысаўшчына. У ёй пэўны час адпраўляліся набажэнствы для ўсяго прыходу, пакуль не быў адноўлены будынак царквы ў Загаллі. Аўтар артыкула ў энцыклапедыі "Гарады і вёскі Беларусі" не ўпершыню заблытаўся. Яно і нядзіўна, бо ён ці не адзін напісаў ажно два тамы па Гомельскай вобласці. І не толькі...--Дамінік (размовы) 06:38, 8 чэрвеня 2020 (+03)[адказаць]