Размовы:Калінкавічы

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Спадар Дамінік, зараз пазначана што «стражнік польны літоўскі Рафал Міхал, сын Яна Мікалая, Аскерка, жанаты з Марыяй, дачкой яго дзядзькі старосты багрымавіцкага Антонія Яўхіма Аскеркі», аднак спасылка https://www.sejm-wielki.pl/b/sw.953 паказвае Марыю дачкой іншага Антонія Аскеркі. Дзе будзе правільна? Artsiom91 (размовы) 21:49, 29 ліпеня 2022 (+03)[адказаць]

Гэтая Марыя альбо Марыяна – дачка, як упэўненыя У. Свяжынскі і С. Рыбчонак, старосты багрымавіцкага, а значыць Антонія Яўхіма. Добра пабачыць сам дакумент, хоць бы дзеля таго, каб даведацца, якім годам ён датаваны. Але, на вялікі жаль, не маю пад рукой, таму залежны ад урыўка ў калінкавіцкай кнізе "Памяць". "Іншая" Марыя ў шлюбе нібы з 1810 г. Ці не запозна для дакумента са згадкай пра Багрымавіцкае староства?. -- Дамінік (размовы) 22:40, 29 ліпеня 2022 (+03)[адказаць]
Паглядзеў яшчэ, дык у 1882 г. пра Марыю, дачку Антонія, старосты багрымаўскага, пісаў Т. Жыхлінскі. У 1916 г. С. Урускі пісаў пра Марыю Аскерчанку, жонку Рафала, таксама кажучы, што яна дачка старосты багрымаўскага Антонія. Але таго Антонія ён паказаў сынам не Рафала Алаізія, як у Жыхлінскага, Свяжынскага, Рыбчонка, а яго брата Людвіка Гервазія. У згаданага Антонія, аднак, паводле дакументаў НГАБ у Мінску, старосты мазырскага (у Урускага: багрымаўскі і мазырскі), было толькі трое сыноў і жанаты ён з Бжэзінскай, а не з Эперыяшанкай, як у С. Урускага. Прычым, апошні назваўшы Антонія, сына Рафала Алаізія, старостам багрымаўскім, уважаў яго беспатомным, не ведаючы, што ў таго была дачка. Аматар-укладальнік інтэрнэт-схемы, у рамках стварэння "масавай генеалогіі" (у адрозненне ад класічнай), выкарыстаў звесткі С. Урускага.-- Дамінік (размовы) 06:41, 30 ліпеня 2022 (+03)[адказаць]
Так, у інтэрнэт-схеме звычайна карыстаюцца працамі польскіх генеолагаў яшчэ XIX стагоддзя, яны могуць быць недакладнымі. Дарэчы, там для абодвух Антоніяў пазначана жонкай Тэрэза Эперыяшы, што вельмі падазрона. Пастаўлю тады ў Вікідадзеных пра дачку Антонія Яўхіма.--Artsiom91 (размовы) 08:38, 30 ліпеня 2022 (+03)[адказаць]