Размовы:Камаі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Можа ўсё-такі вёска? --JerzyKundrat 14:28, 24 студзеня 2011 (UTC)

Я так сама лічыў, што Камаі - гэты вёсачка, але ж:

ну і

  • [1] Витебская область, Поставский район, агрогородок Камаи, улица Нарочская, дом 10
  • [2] - Гугл у дапамогу))) --Чаховіч Уладзіслаў 14:55, 24 студзеня 2011 (UTC)

Ці "аграгарадкі" не з'яўляюцца вёскамі? --JerzyKundrat 15:39, 24 студзеня 2011 (UTC)

Не, "агрогородок — благоустроенный населенный пункт, в котором будут созданы производственная и социальная инфраструктуры для обеспечения социальных стандартов проживающему в нём населению и жителям прилегающих территорий". --Чаховіч Уладзіслаў 16:24, 24 студзеня 2011 (UTC)
Калі нас. пункт становіцца "аграгарадком", ён хіба перастае быць вёскай? --JerzyKundrat 11:51, 25 студзеня 2011 (UTC)
Так, вёска пераўтвараецца ў аграградок "Преобразовать деревню Потейки Потейковского сельсовета Копыльского района в агрогородок Потейки." http://www.pravoby.info/mestn09/part01/akt01826.htm --Чаховіч Уладзіслаў 12:13, 25 студзеня 2011 (UTC)
18 жніўня, Бялынічы /Улас. інф./. Як вядома, на тэрыторыі раёна ўзведзены шэсць аграгарадкоў, будуецца сёмы. У сакавіку бягучага года раённы Савет дэпутатаў ХХV склікання на падставе Закона Рэспублікі Беларусь “Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні і парадку рашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь” прыняў рашэнне аб пераўтварэнні вёсак Ланькаў Ланькаўскага сельсавета, Цяхцін – Цяхцінскага, Вялікая Машчаніца – Машчаніцкага, Вішоў – Вішоўскага, Галоўчын – Галоўчынскага, Свяцілавічы – Лебя-дзянкаўскага сельсаветаў у аграгарадкі без змены найменаванняў паселішчаў. Днямі Нацыянальнае кадастравае агенцтва зарэгістравала пераўтварэнне названых вёсак у аграгарадкі ў адзіным рэестры адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь. Іншымі словамі, гэта азначае тое, што зараз такіх вёсак не існуе. Ёсць аграгарадкі Ланькаў, Цяхцін, Вялікая Машчаніца, Вішоў, Галоўчын, Свяцілавічы. Новы статус гэтых паселішчаў неабходна пазначаць у афіцыйных дакументах, падаваць у якасці паштовага адрасу. - Вось яшчэ доказы --Чаховіч Уладзіслаў 23:25, 5 лютага 2011 (UTC)

Метадалагічнае[правіць зыходнік]

Не да гэтага артыкула ды не гэтаму ўдзельніку, а наогул. Наконт храналогій падзей, сама па сабе і да месца, яна карысная, але храналогія не мусіць падмяняць нармальны тэкставы змест. Не будзем паказваць пальцам дзе, з тэкстаў робяць «храналогіі», каб выкруціцца з-пад аўтарскага права. З-пад аўтарскага права то выкручваюцца, але артыкул забіты ў смерць. Да гэтага ж, храналогія не можа змяшчаць ўсё здубавецце наваколля. Напрыклад, для гэтага артыкула яны мусіць быць прыкладна наступнай:

  • пач. 16 ст. — першая згадка, маёнтак кн. Глеба Юр'евіча Пронскага
  • 1550 — згадваецца як мястэчка
  • 1603—1606 — пабудаваны мураваны касцёл Яна Хрысціцеля
  • 1795 — у складзе Расіі, пасля 2-а падзелу Рэчы Паспалітай
  • 1847 — згадваецца камайская яўрэйская абшчына
  • 1873 — цэнтр воласці Свянцянскага пав. Віленскай губ.
  • 1921 — у складзе Польшчы, цэнтр гміны Свянцянскага пав. Віленскага ваяв.
  • 1939 — у складзе БССР

На гэтым і ўсё, можа нават меней мусіць быць -- толькі самыя асноўныя моманты. Астатняе -- тэкстам, пра насельніцтва можна вынесці ў асобную дэмаграфічную табліцу, калі гэта магчыма без страты важных звестак. Разумею, што рэдактарскай працы апрацоўка тэксту вымагае больш, але ж мы прэтэндуем на энцыклапедыю, а не на танны статыстычна-храналагічны даведнік. Прашу ўсіх калег-вікіпедыстаў узяць гэта пад увагу. --Максім Л. 15:08, 25 студзеня 2011 (UTC)

Сапраўды, навошта ператвараць "энцыклапедыю" ў "танны статыстычна-храналагічны даведнік" з "забітымі ў смерць артыкуламі", калі можна проста ігнараваць тыя аўтарскія правы або як варыянт — даслоўна перакласьці шэраг артыкулаў з даведніка "Туристская энциклопедия Беларуси" (як прыклад тамтэйшая і тутэшая Зэльва і інш.). --Kazimier Lachnovič 16:43, 25 студзеня 2011 (UTC)
Ну, панове,... адкажу за Зэльву, бо я пісаў. Гэта не з "Туристской энциклопедии Беларуси", гэта ў "Туристской энциклопедии Беларуси" рускі пераклад з "БСЭ" "БЭ" (выпраўлена пазней --Максім Л. 07:40, 29 студзеня 2011 (UTC)), куды цягнулася з ранейшых выданняў. Вядома, мой тэкст таксама не з галавы, цяпер пазначыў адкуль браў. Таксама, пацікаўцеся, што менавіта ахоўваецца аўтарскім правам, перад тым як выстаўляць прэтэнзіі з гэтага боку, прынамсі да маіх тэкстаў у Вікіпедыі. --Максім Л. 21:22, 25 студзеня 2011 (UTC)
Пытаньне аўтарскіх правоў з вамі ўжо абмяркоўваў пан EugeneZelenko (прынамсі), і асабіста ў мяне няма ніякага жаданьня ў чарговы раз спрабаваць даводзіць відавочнае (тым больш пры ўмовах, што загадзьдзя ставіцца задача апраўдаць COPYVIO у гэтай вікіпэдыі). Аднак у дадзенай сытуацыі мяне больш зацікавілі два вашыя сьцьвярджэньні: 1) Гэта не з "Туристской энциклопедии Беларуси", гэта ў "Туристской энциклопедии Беларуси" рускі пераклад з "БСЭ"; 2) Вядома, мой тэкст таксама не з галавы, цяпер пазначыў адкуль браў.
Адразу зазначу, што ў мяне маецца доступ і да Беларускай Савецкай Энцыкляпэдыі (Зэльва) і да Беларускай Энцыкляпэдыі (Зэльва). І з прыведзеных спасылак на сканы з гэтых выданьня цудоўна бачна, што: 1) Тэкст артыкула "Зельва" з ТурЭнцБел кардынальным чынам адрозьніваецца ад "Зэльвы" з БСЭ; 2) Ваш тэкст пры супадзеньні нават да знакаў прыпынку (во, дзівосы!) з аўтарскім тэкстам артыкула "Зельва" ў ТурЭнцБел зьмястоўна і стылістычна не карэлюе з "арыгінальнай" БелЭнц. Асабліва замілоўвае відавочны хвост машыннага перакладу з расейскай мовы ў самым пачатку сэкцыі "Гісторыя" , цытую:
1) Спачатку ваш "аўтарскі" тэкст: Вядомая з 1470 як сяло Вялікая Зэльва, належала М. Нацэвічу ... З 16 ст. Вялікая і Малая Зэльва нахадзіліся ва ўласнасці Вішнеўскіх...;
2) Арыгінал з ТурЭнцБел: Известна с 1470 как село Большая Зельва, принадлежала М. Начевичу ... С 16 в. Большая и Малая Зельва находились в собственности Вишневских...;
3) Тэкст зь БелЭнц (зь якога паводле вашых словаў бралася інфармацыя ў артыкул): Вядома з 1470 як сяло Вял. З., уласнасць М. Начовіча ... У 16-19 ст. Вял. і Малой З. валодалі Вішнеўскія...;
Цікава, дык «нахадзіліся» тыя Зэльвы ці ўсё яшчэ ходзяць-шукаюць нармальную праграму-перакладніка? =) А ўвогуле, нахабная хлусьня і апантаваная жоўць (другое хутчэй да спарынг-адміна) яшчэ нікога прываблівейшымі не зрабілі — хіба толькі для такіх жа самых.
--Kazimier Lachnovič 02:17, 29 студзеня 2011 (UTC)
Бачна, што паблытаў БСЭ з БЭ, калі пісаў у гэтыя размовы, але ў раздзел Літаратура правільна запісаў. Факт у тым, што у «Турысцкай…» тэкст не аўтарскі, таксама як і тут, таксама як і ў БЭ — усюды кампіляцыя. А інфармацыя і спосабы яе прэзентацыі АП не ахоўваюцца, нават калі я і зрабіў копію (пераклаўшы?), стаміўся ўжо гэта панству тлумачыць. --Максім Л. 07:40, 29 студзеня 2011 (UTC)
Т.б. усё такі вызнаеце, што пераклалі з ТурЭнцБел ці паблытаныя двухсэнсоўныя сьцьверджаньні - гэта такі фірмовы тутэйшы стыль? Адцемлю толькі, што калі хлусяць у драбніцах ды яшчэ й бязь нейкае сур'ёзнае матывацыі, то нават боязна ўявіць, што адбываецца ў выпадку больш прынцыповых рэчаў. Датычна АП: шкада, у ангельскім і інш. разьдзелах ня ведаюць высноваў тутэйшае адміністрацыі, а тое б ужо адсканававалі ды ад'copy+paste'лі ўсю сваю даведкавую літаратуру (раз ытрмліваецца, што "інфармацыя і спосабы яе прэзентацыі АП не ахоўваюцца"). --Kazimier Lachnovič 12:59, 29 студзеня 2011 (UTC)
Ужо адказаў, тэкст не майго аўтарства, а толькі кампіляцыя з 2-х крыніц пазначаных ў адпаведным раздзеле. Такім спосабам робяцца ўсе энцыклапедычныя выданні. Тут ужо было, некаторыя Вашыя калегі і Л. Маракова вінавацілі ў капіпашчанні, падобна да Вас разважаючы. Наогул, у меркаваным Вамі перакладзе ТурЭнцБел не было патрэбы, бо ацыфраваны беларускі тэкст пра Зэльву з БЭ ляжыць проста ў Сеціве. Перад тым як нешта казаць пра АП, паглядзіце нарэшце той самы Закон, што там заканадаўцы напісалі пра аб'ект абароны. І, калі ласка, вызначыцеся да каго Вы казалі пра хлусню, чакаю ад Вас адказу пра гэта. --Максім Л. 22:03, 29 студзеня 2011 (UTC)
Гэта ваш, пане, выбар. Відушчы ўсё пабачыў, а для не зусім відушчых магу дадаць яшчэ некальмі "рысак": 1) Зь невядомых лёгіцы прычынаў для шматлікіх НП Менскай вобласьці, дзе відаць, мусіць зьмяшчацца такая ж самая "кампіляцыя", нехта яшчэ зусім нядаўна ўласнаруч дадаў "ТурЭнцБел" як адзіную крыніцу (прыклады [3], [4] і інш.); 2) Калі б "кампілятар", сапраўды, глядзеў у "БелЭнц", то ў артыкулах наўрад ці мусіў зьявіцца прыназоўнік "у" для пазначэньня адлегласьці, а таксама фантастычныя формы кшталту "Магілёўскі ўезд" (Круглае, Шклоў і г.д.), зрэйшты, у папярэднім допісе ўжо дастаткова падобных мякка кажучы "нестасовачак" =); 3) Нават калі на сэкунду ўявіць праўдзівасьць кампіляцыі тутэйшай Зэльвы вылучна з "Адм.-тер. устройство БССР" і "БелЭнц", то без "ТурЭнцбел" тут усё адно не магло абыйсьціся ў прынцыпе, бо ў "БелЭнц" (не кажучы ўжо пра "Адм.-тер. устройство БССР") няма ніводнай згадкі пра "На беразе Зэльвенскага вадасховішча турыстычная сядзіба «Лаўрыновічы»", ну і вядома ж, колькасьць насельніцтва станам на 2006 таксама менавіта адтуль. На заканчэньне скажу, што прызнаваць або не прызнаваць уласную хлусьню кожны вырашае сам для сябе, і параўнаньне з шаноўным панам Леанідам Мараковым, які робіць па-сапраўднаму вялікую справу, сьведчыць хутчэй пра завышаную ўласную самаацэнку. --Kazimier Lachnovič 01:43, 30 студзеня 2011 (UTC)
Як пісаліся інш. артыкулы размова асобная, там дзе ТЭБ пазначаная (а дзе можа і не пазначаная), там можа нейкім чынам яна і скарыстоўвалася. Хочаце давесці, што ведаю пра існаванне ТЭБ і гэта ёсць "злачынствам"? Сапраўды ведаю, у т.л. што ў ёй змешчаны матэрыялы з БЭ, а не ўласныя. Што да "рысак", гэта Ваш суб'ектыў, матэрыял пачаў збірацца ў пач. 2007, калі былі заведзеныя ўсе "пачаткі" гарадоў, а ТЭБ яшчэ не выйшла ў свет, але Мінстат РБ ужо даў ацэначныя звесткі пра колькасць насельніцтва на 1.1.2007, т.б. за 2006 г. Таксама, Вам як даведка, з пач. 2007 г. існуе партал браніравання месцаў ва ўсіх турыстычных сядзібах Беларусі, дзе ёсць пошук паводле гарадоў і г.д., дык нават дзіўна, што пра Лаўрыновічы так мала напісана. Вось такія Вашыя "рыскі". Што да пісьменнасці, то і праўда, яна ў праекце жадае лепшага. Пан Маракоў сапраўды робіць важную справу і для яе карыстае тыя самыя метады, што ўсе энцыклапедычныя выданні, якія Вы і лічыце "капіпашчаннем" і хлуснёй, ды нехта з Вашых калег быў вінаваціў яго ў капіпашчанні з сайту Віцебскай абласной бібліятэкі. Таму, словы пра хлусню прапаную Вам забраць сабе назад. На заканчэнне, цікава, па кім Вы ўсіх мераеце? --Максім Л. 09:59, 30 студзеня 2011 (UTC)
На каго, увогуле, разьлічваеце? =) Такія бязглуздыя апраўданьні вартыя хіба толькі жалю. Вы, пане, — упарта хлусіце і гэта зразумела ўсім, хто ўмее хаця б трохі думаць і аналізаваць факты. Шчыра кажучы, мне падобныя рэчы ў хлусьліва-"акадэмічным" разьдзеле былі б абыякавымі, калі б ім не папярэднічала цкаваньне працы (з "таннымі" і "забітымі ў сьмерць" параўнаньнямі) іншых людзей, якія ў адрозьненьні ад некаторых спрабавалі працаваць з тэкстамі, а ня проста машынна перакладаць іх з захаваньнем знакаў прыпынку (!) арыгіналу. На заканчэньне размовы (пра якую неўзабаве напішу ў сваім ЖЖ — для гісторыі і гугла) дам невялічкую параду: перад тым як пачаць у наступны раз "вяшчаць" для тутэйшае ўдзячнае аўдыторыі, папярэдне падумайце пра "пушок" на ўласным "лычку", тады магчыма, больш хлусьні застанецца незаўважанай ;). --Kazimier Lachnovič 02:13, 1 лютага 2011 (UTC)
Не бярыце кожны чох на свой рахунак, жыцця не хопіць рабіць аналізы. У Тарашкевіцкую Віксу трапляю наоглул толькі з асобнага запрашэння ў выключна вузкіх пытаннях, а што, як і кім там робіцца мне да задняга ліхтара. --Максім Л. 07:09, 1 лютага 2011 (UTC)

Я не зусім зразумеў гэтай метадалогіі. Каб рэальна даваць нешта большае за фактограф, храналогію і статыстыку, трэба чытаць літаратуру. Г.зн., не перакампілёўваць іншыя энц-і. Yury Tarasievich 17:13, 25 студзеня 2011 (UTC)

Я пра тое, што не трэба ўціскаць у храналогію тое, што туды ніяк не ўціскальнае -- трэба пісаць тэксты, прынамсі такія як у інш. энцыклапедыях. --Максім Л. 21:28, 25 студзеня 2011 (UTC)
Так, ясна. Дзякуй. Вядома ж, на такое трэба не толькі мову ведаць, але і ўмець выдзяляць галоўнае, складаць структуру. Гэта далёка не кожны можа. :) Yury Tarasievich 08:29, 26 студзеня 2011 (UTC)