Горад Шклоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Шклоў
Shklovrat.jpg
Гарадская ратуша
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Горад з
Плошча
10,7 км²
Насельніцтва
16 359[2] чалавек (2015)
Часавы пояс
Тэлефонны код
2239
Паштовы індэкс
213010
Аўтамабільны код
6
Афіцыйны сайт
http://shklov.mogilev-region.by
(руск.)  (англ.) 
Горад Шклоў (Беларусь)
Горад Шклоў
Горад Шклоў (Магілёўская вобласць)
Горад Шклоў

Шклоў (афіц. транс.: Škloŭ) — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Шклоўскага раёна, на правым беразе р. Днепр. У 30 км ад г. Магілёў. Чыгуначная станцыя на лініі Орша—Магілёў. Насельніцтва 15,6 тыс. чал. (2006).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадваецца ў 1526 годзе. Узнік на месцы сучасных вёсак Стары Шклоў і Хоцімка. Падчас вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ (1534—1537) у 1535 годзе спалены. З 2-й палове 16 стагоддзя цэнтр Шклоўскага графства. Падчас Лівонскай вайны (1558—1583) двойчы спалены рускімі войскамі. У канцы 16 стагоддзя перанесены на сучаснае месца. У 16-17 стагоддзях у горадзе існаваў вялікі Шклоўскі замак і Шклоўскія гарадскія ўмацаванні. У 1654 годзе, пасля кароткай аблогі, магістрат здаў горад рускім войскам. Улетку 1655 года у Шклове размяшчалася часовая стаўка рускага цара Аляксея Міхайлавіча. У 1660 годзе горад вызвалены, у 1666 годзе зноўку захоплены рускімі войскамі. У 1667 годзе вернуты Рэчы Паспалітай. У 1708 (падчас Паўночнай вайны 1700—1721) разбураны рускімі войскамі за дапамогу шведам. У 1762 годзе атрымаў магдэбургскае права, пячатку і герб.

Шклоў, гравюра XVІІI ст.

Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1773—1777 гадах цэнтр павета Магілёўскай правінцыі і губерні. З 1777 года мястэчка, цэнтр воласці Магілёўскага павета. З 1778 года валоданне С. Г. Зорыча. У пачатку 19 стагоддзя — важны гандлёвы цэнтр Беларусі, прыстань на Дняпры. У пачатку 20 стагоддзя праз Шклоў пракладзеная чыгунка Орша—Магілёў. З 1919 у складзе РСФСР, з 1924 — БССР (цэнтр Шклоўскага раёна).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У Шклове працуюць 3 сярэднія школы, школа мастацтваў, спецшкола, цэнтр развіцця і рэабілітацыі, сацыяльны прытулак.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічаюць дом культуры, бібліятэка.

СМІ[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе выдаецца газета «Ударны фронт».

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы харчовай, папяровай, камбікормавай прамысловасці. Гасцініца «Крынічка». Уваходзіць у турыстычныя маршруты «Гісторыка-культурная спадчына Магілёўскага края» і «Айчыны славутыя імёны».

Выдатныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Кадэцкі корпус (XVIІІ ст.)
  • Сядзіба Крывашэіна (пач. ХХ ст.)
  • Царква Уваскрашэння Хрыстова (XVIІ ст.)
Шклоўскі кадэцкі корпус, малюнак пач. XІX ст.


Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Андрэй Лукашэвіч. Шклоў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 757.
  2. Статистический бюллетень «Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа».
  3. Szkłów // Горад Шклоў у Геаграфічным слоўніку Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў, том XI (Sochaczew — Szlubowska Wola) з 1890 року, c. 922 (польск.) 
  4. Шклов // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.

Шаблон:Шклоўскі раён