Гарадскі пасёлак Зэльва

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гарадскі пасёлак
Зэльва
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Вялікая Зэльва
Гарадскі пасёлак з
Насельніцтва
6 906 чалавек[1] (2016)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1564
Паштовы індэкс
231940
Аўтамабільны код
4
Гарадскі пасёлак Зэльва (Беларусь)
Гарадскі пасёлак Зэльва
Гарадскі пасёлак Зэльва (Гродзенская вобласць)
Гарадскі пасёлак Зэльва

Зэ́льва (афіц. транс.: Zeĺva) — гарадскі пасёлак у Гродзенскай вобласці Беларусі, цэнтр Зэльвенскага раёна, на р. Зэльвянка. За 132 км на паўднёвы ўсход ад Гродна; чыгуначная станцыя на лініі ВаўкавыскБаранавічы. Насельніцтва 6 906 чал. (2016)[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомая з 1470 як сяло Вялікая Зэльва, належала М. Нацэвічу. З 1477 вядомы суседні маёнтак Малая Зэльва. З 16 ст. Вялікая і Малая Зэльва знаходзіліся ва ўласнасці Вішнеўскіх, Ільінічаў, Забярэзінскіх, Зяновічаў, Камароўскіх і інш. З 1-й пал. 17 ст. уладанне Сапегаў. З 1524 Вялікая Зэльва (з 16 ст. у крыніцах проста Зэльва) мястэчка Ваўкавыскага павета. У 1643 К. Сапега прымаў тут караля Рэчы Паспалітай Уладзіслава Вазу. У 1721 г. каралём Аўгустам Моцным Зэльве дадзены прывілей на торг і кірмашы (гл. Ганненскі (Зэльвенскі) кірмаш). У 1739 у мястэчку заснаваная рэзідэнцыя ордэна піяраў. З 1795 у Расійскай імперыі, цэнтр воласці Ваўкавыскага павета. У 1831 Зэльва за ўдзел Сапегаў у паўстанні (1830—1831) канфіскаваная. У 20 ст. Малая Зэльва ўвайшла ў межы Зэльвы. З 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны ў Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводства. З 1939 у БССР, з 1940 — гарадскі пасёлак, цэнтр Зэльвенскага раёна. У 1962—1966 — у Ваўкавыскім раёне, з 1966 г. — цэнтр Зэльвенскага раёна.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы харчовай, лёгкай і будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца. На беразе Зэльвенскага вадасховішча турыстычная сядзіба «Лаўрыновічы» (у 5 км ад Зэльвы). Зэльвенская ГЭС.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1829 — 1 103 чал. (хрысціян — 159 мужч., 117 жанч.; яўрэяў — 452 мужч., 375 жанч.), 161 двор (63 — хрысціянскіх, 98 — яўрэйскіх)[2]
  • 1832 — 175 двароў[2]
  • 1857 — 1 950 чал., 240 двароў[2]
  • 1897 — 2 852 чал. (1 404 мужч., 1 448 жанч., у т.л. сялян — 470 мужч., 421 жанч.; асоб несялянскіх саслоўяў — 842 мужч., 981 жанч.)[2]
  • 1971 — 4,3 тыс. чал.[3]
  • 2006 — 7,7 тыс. чал.
  • 2016 — 6 906 чал.[1]

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]