Размовы:Крыж Ефрасінні Полацкай

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Трэба перайменаваць старонку[правіць зыходнік]

"Ефрасіння" -- вядома, граматычная памылка. Што даказваецца бяконцасцю крыніц, якія мы можам убачыць у артыкуле Еўфрасіння Полацкая.

Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі (2008)Крыж Ефрасінні Полацкай --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:03, 24 чэрвеня 2013 (UTC)
Добра. Тады чаму пішацца "Еўфрасіння?" Ці не думаеце Вы, што гэта проста памылка друку падчас выдання правілаў? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:35, 24 чэрвеня 2013 (UTC)

Перанёс артыкул пад слушную назву. У правілах арфаграфіі і пунктуацыі відавочная тэхнічная памылка друку. Як доказ, можна зазірнуць у параграф 3 тых жа правілаў: "Еўфра'т". Абсалютна аднолькавая фанетычная сітуацыя. Ад таго, што, напрыклад, абстрактны Еўграф стварыў бы знакаміты крыж, ён не стаў бы Еграфам. Дапамажыце, калі ласка дадаць інтэрвікі. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:05, 25 лістапада 2013 (FET)

К.л., паглядзіце ў слоўнік. --Максім Л. (размовы) 18:24, 25 лістапада 2013 (FET)
У якім? Нажаль, слоўніка асабістых імёнаў не маю. У тлумачальным і арфаграфічным, якія ёсць у мяне не знайшоў. У "Вялікім слоўніку беларускай мовы" Піскунова таксама не напаткаў імя. У інтэрнэт-слоўніках сустракаецца як "Еўфрасіння", гэтак і "Ефрасіння". Белазар дае толькі "Еўфрасіння". Калі я не маю рацыі з напісаннем імя, быў бы вельмі ўдзячны за аўтарытэтную крыніцу са слушным варыянтам. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:04, 25 лістапада 2013 (FET)
Упс. О! А пішаце, у Правілах памылка друку? К.л., глядзім, а што ў Вас? --Максім Л. (размовы) 20:46, 25 лістапада 2013 (FET)
На тым сайце ёсць вынік і для Еўфрасінні. Прашу аўтарытэтную крыніцу, а не слоўнік.орг. Чакаю спасылкі на яе, бо праз усё маё жыццё яна была Еўфрасінняй (па-расейску "Евфросинией"). Не разумею, куды і чаму падзеўся гук, які захоўваецца ў словах "Еўфрат", "Еўграф" і г.д. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:04, 25 лістапада 2013 (FET)
Што, як Вы думаеце, апублікавана на слоўнік.орг? Так, ёсць там вынік "Еўфрасіння", Вы ўважліва паглядзелі што гэта за вынік? Абгрунтоўваць трэба змены, а не наяўны стан рэчаў, так заўсёды і ўсюды было. Зрабілі гучную заяву, маўляў, у Правілах памылка, а дзе грунт -- уласныя штудыі? Гэта не нашы, не вікіпедыйныя, метады. --Максім Л. (размовы) 22:19, 25 лістапада 2013 (FET)
Грунтуюся на логіцы, бо ніяк не магу ўцяміць, што стала падставаю для змены аднага вялікага імя з беларускай гісторыі. Дарэчы, праязджаючы па горадзе, калі Вы мінчук, пэўна, заўважаеце плакаты, якія прысвечаны Еўфрасінні -- там яна зноўку праз "ў". То бок мне проста хочацца нейкай паслядоўнасці. Ці ў нас цяпер афіцыйна могуць выкарыстоўвацца 2 варыянты імя? Калі так, то трэба проста паглядзець, што пішуць у цяперашніх школьных падручніках -- абраць той варыянт, што там. Бо інакш атрымліваецца нейкае непаразуменне, як я думаю... --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:16, 25 лістапада 2013 (FET)
Ясна, значыць, пераносім назад. --Максім Л. (размовы) 10:54, 26 лістапада 2013 (FET)