Размовы:Кірункі свету

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У геаграфіі не ўжываецца паняцце "бок свету", а ёсць "стораны гарызонту", гл. вучэбную праграму для 6 класа --JerzyKundrat (размовы) 12:22, 27 чэрвеня 2012 (UTC)

Тады пад новую назву. --178.124.227.110 12:25, 27 чэрвеня 2012 (UTC)
Толькі спачатку тэкст трэба вычытаць --JerzyKundrat (размовы) 12:28, 27 чэрвеня 2012 (UTC)
Гэты ўдзельнік шмат такога стварае. Можа, яго папярэдзіць, каб быў больш уважлівым? --178.124.227.110 12:37, 27 чэрвеня 2012 (UTC)
У беларускай мове ёсць слова "Стораны"? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:31, 27 чэрвеня 2012 (UTC)
У маім слоўніку выключна "части света - часткі свету", а таксама старана, але ў матэмытыцы і для абазначэння супрацьстаялых груп --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:41, 27 чэрвеня 2012 (UTC)
Школьная праграма нам не аўтарытэт? --JerzyKundrat (размовы) 13:56, 27 чэрвеня 2012 (UTC)

Вось тэкст з БЭ ў 18 т. Т. 8. Яго няшмат, прывяду ўвесь:

Кірункі свету, стораны гарызонта — чатыры галоўныя пункты гарызонта: поўнач, поўдзень, усход і захад.
Абазначаюцца літарамі: Пн (N), Пд (S), У (O або E), З (W).
Часам кірункамі свету называюць таксама адпаведныя чвэрці гарызонта (паўночную, паўднёвую, усходнюю і заходнюю).

Якую назву абярэм для артыкула? Кірункі свету ці стораны гарызонта(у)? --JerzyKundrat (размовы) 08:46, 28 чэрвеня 2012 (UTC)

Калі так, дык за кірункі, бо асабіста для мяне старана гэта русізм, у мове з ім я ніколі не сустракаўся і, спадзяюся, больш не сустрэнуся --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 09:19, 28 чэрвеня 2012 (UTC)
Падтрымліваю назву "Кірункі". --- Rymchonak
Расчыні шырока дзверы,
Мілая старонка,
Выйдзі стрэнуць свой Кастрычнік.
Песняй гулкай, звонкай!
Я. Купала
-) --JerzyKundrat (размовы) 09:41, 28 чэрвеня 2012 (UTC)