Размовы:Марцін Марцінавіч Валадковіч
Выгляд
У "Энцыклапедыі гісторыі Беларусі" і Энцыклапедыі "Вялікае княства Літоўскае" пазначаецца, што Марцін Валадковіч "верагодна, сын Адама, унук Марціна". На самой справе Марцін Марцінавіч быў братам Адама Марцінавіча.--Artsiom91 (размовы) 09:41, 20 студзеня 2013 (UTC)
- Паважаны Artsiom91, а крыніцу падайце, калі ласка, Вашаму сцвярджэнню. З павагай--Dzianis Niadbajla (размовы) 17:52, 20 студзеня 2013 (UTC)
- Крыніцы пералічаны ў артыкуле. Генеалогія Валадковічаў паказвае Адама і Марціна братамі. Да таго ж, яны былі жанаты на сёстрах Дарагастайскіх, таму малаверагодна каб былі бацькам і сынам (у артыкуле Н. Сліж гаворыцца аб сёстрах Дарагастайскіх, якія былі замужам за Адамам Валадковічам, гараднічым менскім, і Марцінам Валадковічам, падсудкам менскім). Увогуле, інфармацыя "Энцыклапедыі гісторыі Беларусі" аб Валадковічах вельмі кароткая, недакладная і не выклікае даверу. Куды лепш даследуе генеалогію Валадковічаў Фёдар Чарняўскі ва "Урадніках Менскага ваяводства".--Artsiom91 (размовы) 18:04, 20 студзеня 2013 (UTC)
Пачаць новую размову пра старонку «Марцін Марцінавіч Валадковіч».
Старонкі размоў — старонкі, дзе ўдзельнікі абмяркоўваюць, як зрабіць змест Вікіпедыі лепш. На гэтай старонцы вы можаце пачаць новае абмеркаванне з іншымі ўдзельнікамі як палепшыць старонку Марцін Марцінавіч Валадковіч.