Перайсці да зместу

Размовы:Маршалак надворны літоўскі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мікалай Радзівіл Стары

[правіць зыходнік]

Сп. Artsiom91, чаму Вы адкацілі маю праўку? А што ў гэтым спісе патрэбна нейкая спасылка на першакрыніцу? Чамусьці на астатніх яе няма.--Dzianis Niadbajla (размовы) 18:21, 1 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Усё, зразумеў. Проста зрабілі перасылку з Маршалка гаспадарскага на Маршалка надворнага літоўскага, і я не звяртаючы асаблівай увагі, паверыў у «безпамылковасць» і «правільнасць» гэтай перасылкі, калі гэтыя пасады розныя.--Dzianis Niadbajla (размовы) 18:27, 1 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Dzianis Niadbajla, так, правільна разабраліся. Спісы ўраднікаў у асноўным з Вольфа (дадаў у атрыкуле раздзел "Літаратура"), ён кажа што дворныя маршалкі пачалі прызначацца ў 1494, да таго былі толькі гаспадарскія (якія таксама называліся "дворскімі", што ўносіць дадатковую блытаніну). У шэрагу артыкулаў, як у Вікіпедыі, так і ў ЭВКЛ/ЭГБ/БелЭн, розныя дзеячы XV стагоддзя могуць называцца "маршалкамі дворнымі", хоць хутчэй за ўсё яны былі толькі дворскімі, то бок гаспадарскімі. А крыніцу на тое, што Мікілай Стары Радзівіл быў хоць бы маршалкам гаспадарскім, усё ж дайце — паглядзеў ЭВКЛ і ЭГБ, там пра гэта ні слова.--Artsiom91 (размовы) 20:40, 1 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Сп. Artsiom91, нажаль у ЭГБ больш, у ЭВКЛ — трохі менш, памылак і блытанінных інтэрпрэтацый. Пра тое, што Радзівіл Стары маршалак гаспадарскі — Галоўны архіў старажытных актаў у Варшаве (АГАД). Dok. perg. № 7374. Спасылка з выдання Petrauskas R. Lietuvos diduomenė XIV a.--Dzianis Niadbajla (размовы) 20:59, 1 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]