Размовы:Мсціслаў

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Назва на рускай мове[правіць зыходнік]

Наконт рускамоўнай назвы «Мстислав» або «Мстиславль», то варыянт «Мстислав» быў згодна з даведнікам «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай» 2007 года. Наконт гэтага нават быў запыт на перайменаванне ў рускай вікіпедыі, назву пакінулі ранейшай. Варта адзначыць, што сапраўды працягвае ўжывацца «Мстиславль», «Мстислав» жа так і застаўся фактычна толькі ў даведніку. Улічваючы, што ад часу выдання даведніка ўжо 15 гадоў прайшло, не ўпэўнены што на яго трэба арыентавацца. Зараз недаступны maps.by, дзе даваліся афіцыйныя назвы населеных пунктаў на розных мовах. Калі ж глядзець публічную кадастравую карту (https://map.nca.by/), то там даюцца рускія назвы: «Мстиславль», «Миоры», «Лиозно», «Заславль». Гэтая карта таго ж органа (Дзяржаўны камітэт па маёмасці), які афіцыйна зацвярджаў і даведнік Лемцюговай у свой час. Таму можна меркаваць, што нарматыўныя назвы былі змененыя Дзяржмаёмасці на больш звыклыя, і «Мстиславль» зараз цалкам нарматыўны і афіцыйны варыянт. Artsiom91 (размовы) 11:25, 10 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]

@Artsiom91, дзякуй, пайшоў тым самым шляхам і атрымаў такія самыя высновы. :) -- Максім Л. (размовы) 13:29, 10 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]