Перайсці да зместу

Размовы:Міхаіл Мікалаевіч Гардзяйчук

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Спадар Дзяніс, нічога не маю супраць пераносу, але звяртаю ўвагу, што менавіта паводле Правілаў 2008 (якія Вы не хочаце прымаць) яканне ў беларускіх назвах адбываецца заўсёды. Раней, калі не памыляюся, калі гучала "Гардзейчук", то можна было так і пісаць (а ўсё ж пры вымаўленні хутчэй е). Таксама, калі ласка, перанясіце Арцём Гамелько і Аляксандр Грэнькоў.--Artsiom91 (размовы) 15:32, 7 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Пане Арцём, я не прымаю вольныя трактоўкі правілаў 2008. Тут жа кіруюся прынцыпам: усходнеславянскія імёны поўнасцю падпарадкоўваюцца законам бел. мовы. Гэта якраз у духу БП2008. Але калі ў футбаліста ў пашпарце "Гардзейчук" па-беларуску стаіць, то тады трэба як у пашпарце. Я не настойваю з гэтымі пераносамі, так што калі раптам знойдзеце крыніцы на ранейшыя варыянты, пераносьце смела назад. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 15:39, 7 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]