Міхаіл Мікалаевіч Гардзяйчук
Поўнае імя | Міхаіл Мікалаевіч Гардзяйчук | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
23 кастрычніка 1989[1][2][…] (34 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Беларусь Казахстан |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 176 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг[3] | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца, нападнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Дынама (Брэст) | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 62 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міхаіл Гардзяйчу́к (нар. 23 кастрычніка 1989, Сарань, Карагандзінская вобласць, Казахская ССР) — беларускі футбаліст, нападнік брэсцкага «Дынама». Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2013—2019). Футбаліст года Беларусі (2017).
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачаў кар’еру ў Казахстане, потым гуляў за «Хвалю» і «Нафтан», дзе стаў іграком асноўнага складу. У снежні 2010 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ. Адзначыўся голам адразу ў першым афіцыйным матчы за новы клуб (у браму «Пары Сен-Жэрмен» у Лізе Еўропы).
У сакавіку 2012 года разам з Максімам Скавышам быў аддадзены ў арэнду ў бабруйскую «Белшыну», а праз год, у студзені 2013 года, быў выкуплены бабруйскім клубам. У сезоне 2013 стаў лідарам і найлепшым бамбардзірам бабруйскага клуба, звычайна гуляў на пазіцыі правага атакуючага паўабаронцы, але некаторы час выкарыстоўваўся ў якасці цэнтральнага нападніка.
У студзені 2014 года зноў перайшоў у барысаўскі БАТЭ[4]. На гэты раз здолеў замацавацца ў аснове барысаўчан, гуляў пераважна на пазіцыі правага ўскрайняга нападніка. У чэрвені і ліпені 2014 года адсутнічаў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў аснову. З 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў чэмпіянаце, быў прызнаны найлепшым нападнікам чэмпіянату Беларусі 2014.
У сезоне 2015 заставаўся адным з асноўных ігракоў БАТЭ. 24 лістапада 2015 года ўжо на другой хвіліне матча забіў гол у браму «Баера» ў Лізе чэмпіёнаў (1:1), які стаў найхутчэйшым для барысаўчан у турніры. У лютым 2016 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[5]. У сезоне 2016 стаў часцей выкарыстоўвацца ў якасці цэнтральнага нападніка, у выніку з 15 галамі стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі, падзяліўшы гэты тытул разам з аднаклубнікам Віталем Радзівонавым. У сезоне 2017 вярнуўся на пазіцыю флангавага нападніка, з 18 галамі адзінаасобна стаў найлепшым бамбардзірам нацыянальнага чэмпіянату, а таксама быў прызнаны футбалістам года Беларусі.
Пачатак сезона 2018 прапусціў з-за траўмы, з красавіка пачаў з’яўляцца на полі, аднак у маі зноў выбыў праз праблемы са здароўем. Толькі ў верасні вярнуўся ў строй, звычайна стаў выхадзіць на замену.
У снежні 2018 года падпісаў двухгадовы кантракт з казахстанскім «Таболам»[6]. Спачатку гуляў у асноўным складзе, аднак пазней стаў заставацца на лаўцы запасных. У ліпені 2019 года пагадненне з «Таболам» было разарвана[7].
У жніўні 2019 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком брэсцкага «Дынама»[8]. Дапамог камандзе па выніках сезона 2019 стаць чэмпіёнам Беларусі. У сезоне 2020 заставаўся асноўным іграком дынамаўцаў.
У лютым 2021 года быў прадстаўлены ў якасці іграка латвійскай «Ліепаі»[9]. Застаўся ў камандзе і ў сезоне 2022, калі іншыя беларускія ігракі (Алег Вераціла, Дзмітрый Бага і Яўген Бярозкін) пакінулі клуб. У чэрвені 2022 года разарваў кантракт з «Ліепаяй»[10]. Неўзабаве стаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама» і ў ліпені падпісаў кантракт з клубам да канца сезона 2022[11]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, за паўгады забіў 5 галоў і аддаў 6 галявых перадах. У снежні 2022 года падоўжыў пагадненне з дынамаўцамі на два гады[12].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, з ёй выйграў бронзавы медаль чэмпіянату Еўропы 2011 у Даніі, хоць ні разу не выхадзіў на поле па прычыне траўмы. Гуляў за алімпійскую зборную Беларусі, на Алімпійскіх гульнях 2012 прымаў удзел ва ўсіх 3 матчах.
У лістападзе 2013 года галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў запрасіў Гардзейчука ў зборную, дзе ён дэбютаваў 15 лістапада 2013 года ў таварыскім матчы супраць Албаніі. 8 верасня 2015 года ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2016 супраць Люксембурга аформіў дубль, тым самым усталяваўшы выніковы лік 2:0.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Беларусі (7): 2011, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2015
- Уладальнік Суперкубка Беларусі (4): 2011, 2015, 2017, 2020
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Латвіі: 2021
- Бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы: 2011 (Данія)
- Футбаліст года Беларусі: 2017
- Найлепшы футбаліст чэмпіянату Беларусі: 2017
- Найлепшы нападнік чэмпіянату Беларусі (2): 2014, 2017
- Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі: 2016 (15 галоў, разам з Віталем Радзівонавым), 2017 (18 галоў)
- У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі (3): 2015, 2016, 2017
Зноскі
- ↑ Mikhail Gordejchuk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Mikhail Gordeichuk // FBref.com
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/mihail_gordeichuk/
- ↑ Михаил Гордейчук возвращается в БАТЭ
- ↑ Михаил Гордейчук продлил контракт с БАТЭ
- ↑ Михаил Гордейчук стал игроком "Тобола"
- ↑ "Тобол" расторг контракт с Гордейчуком
- ↑ Михаил Гордейчук стал игроком брестского "Динамо"
- ↑ Гордейчук представлен в качестве игрока "Лиепаи"
- ↑ Михаил Гордейчук расторг контракт с "Лиепаей"
- ↑ Гордейчук вернулся в брестское "Динамо"
- ↑ Гордейчук на два года пролонгировал соглашение с брестским "Динамо" (руск.). football.by (30 снежня 2022). Праверана 30 снежня 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Міхаіл Мікалаевіч Гардзяйчук у Вікіцытатніку |
- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)
- Нарадзіліся 23 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Карагандзінскай вобласці
- Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Хваля Пінск
- Ігракі ФК Нафтан
- Ігракі ФК БАТЭ
- Ігракі ФК Белшына
- Ігракі ФК Табол Кастанай
- Ігракі ФК Дынама Брэст
- Ігракі ФК Ліепая
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года