Размовы:Паветрана-дэсантны спецыяльны батальён «Дальвіц»

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Калегі, якія ў артыкулах называюць падраздзяленне "беларускім батальёнам", адкуль вы гэта бярэце? Спецпадраздзяленне Абвера, беларусы былі ў складзе, але не толькі яны, і гэта ніяк не робіць яго ні беларускім, ні батальёнам. --Максім Л. (размовы) 16:45, 25 снежня 2019 (+03)[адказаць]

але такая назва ёсць у спісе літаратуры. --JerzyKundrat (размовы) 16:47, 25 снежня 2019 (+03)[адказаць]
Пытанне болей да аўтарытэтнасці гэтых крыніц, у кожным разе ў афіцыйным найменні нічога пра беларускае няма і гэта ацэнкі аўтараў, у асноўным артыкуле можна напісаць, што напрыклад Ёрш(?) лічыць яго беларускім батальёнам. --Максім Л. (размовы) 21:26, 25 снежня 2019 (+03)[адказаць]
Адносна "батальёну": з прыкладаў нават сучаснага досведу вайсковыя адзінкі часцей за ўсё называюць тымі назвамі, якія за імі замацаваліся. Ніхто ніякіх назваў не выдумвае і карыстаецца тым, што ўжо існуе ў крыніцах. Зараз дык і ўвогуле пайшла мода называць батальёнамі адзінкі ад 10 чалавек і да несканчонасці. Адносна ж "беларускасці": называюць паводле нацыянальнасці інструктараў і жаўнераў. Зразумела, правільна было б пісаць "Спецпадраздзяленне, у якім інструктарамі у большасці былі беларусы, жаўнеры былі беларусы, камандзіры у большасці былі беларусы (акрамя Геруліса), і якое падначальвалася Абверу ў складзе Трэцяга Рэйху падчас Другой сусветнай вайны і нават трошкі даўжэй", але ніхто такіх назваў даваць не будзе, і каб зразумець з'яву, трэба прачытаць артыкул. --Hwizrotwolf (размовы) 19:34, 25 снежня 2019 (+03)[адказаць]
Батальён ён і ў афіцыйным найменні, тут я пагарачыўся, але ставіць акалічнасці над сутнасцю таксама не варта. Пра склад у асноўным артыкуле, а ў кароткім найменні нешта блізкае да арыгінала, т.б. "батальён/ спецбатальён/ дэсантны батальён "Дальвіц"". --Максім Л. (размовы) 21:26, 25 снежня 2019 (+03)[адказаць]