Размовы:Палітычныя зняволеныя

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Палітычных зняволеных» Беларусі пачкамі дадаюць, хаць Amnesty International прызнае толькі двох, здаецца. --Artificial123 (размовы) 13:32, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

«Палітычныя зняволеныя» і «вязні сумлення» — трохі розныя рэчы.--Artsiom91 (размовы) 13:35, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
«Палітычныя зняволеныя» самі па сабе не маюць значнасці. --Artificial123 (размовы) 13:45, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Калі размова ідзе пра канкрэтна гэты артыкул, то ў чым праблема? Хай будуць пералічаныя хоць усе палітзняволеныя за гісторыю незалежнай Беларусі. Ці калі ўсіх занадта шмат (200?), то хаця б самыя значныя 20-30. І чаму Вы лічыце, што AI прызнае толькі двох? Мусіць быць некалькі дзясяткаў, пачынаючы з Міхася Кукабакі.--Uladz_v (размовы) 4 траўня 2017
Паколькі за два месяцы абмеркавання не было прыведзена _ніводнага_ аргумента на карысць меркавання, быццам нейтральнасць артыкула пад пытаннем, то пазнаку "нейтральнасць пад пытаннем" здымаю.--Uladz_v (размовы) 30 чэрвеня 2017

Вайна адкатаў[правіць зыходнік]

Ohlumon, тое, што Вы выдаляеце, пацверджана спасылкай і, магчыма, агульнага спісу на жаданым Вамі рэсурсе ніколі не было, толькі асобныя паведамленні пра пэўных асобах. Гэта трэба глядзець у артыкулах пра тых асоб ды і ўсё. І чаму менавіта AmIn, калі яна сама перадаручае маніторынг правоў чалавека мясцовым арганізацыям, адпаведна, спасылкі на іх не горш. Калі ласка, не рабіце падобных адкатаў, напішыце ў абмеркаванні што менавіта Вас не задавальняе ў гэтым пераліку асоб, апроч адсутнасці спасылкі на AmIn і што ў ёй, па-вашаму, мусіць быць. --Максім Л. (размовы) 21:00, 1 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]