Размовы:Партызанскі рух у Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Па-першае, калі мы будзем пісаць пра агульны партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі падчас 2-й сусветнай вайны, то не трэба пісаць Савецкі партызанскі рух у Беларусі, бо быў і польскі, і украінскі і т. зв. «зялёны», але калі мы сабраліся пісаць толькі пра савецкі, то і ў загалоўку трэба пісаць Савецкі партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны. Па-другое, у загалоўку прысутнічае Вялікая Айчынная вайна, для каго яна Айчынная!? Справа ў тым, што гэта перажыткі савецкай гістарыяграфіі, у якой не было трэцяга. Былі немцы (і іх паслугачы - калабаранты) і савецкі чалавек, які адразу ж «падняўся супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Я як гісторык магу прывесці яшчэ мноства падобных аргументаў і фактаў, якія будуць казаць пра тое, што ўсёткі трэба ўжываць Другая сусветная вайна, а не Вялікая Айчынная.--Dzianis Niadbajla (размовы) 19:30, 14 сакавіка 2012 (UTC)

Давайце яўна сфармулюем прапанову, пад якую назву перанесці гэты тэкст. --JerzyKundrat (размовы) 05:01, 15 сакавіка 2012 (UTC)
Была Айчынная вайна, і яна прызнаецца на вышэйшым дзяржаўным узроўні. Згодна з Вашым поглядам Вы не можаце быць незацікаўлены. Гэты артыкул будзе ў далейшым папоўняцца і яго варта аб'яднаць з ужо існуючым артыкулам, які цяпер знаходзіцца ў жудасным стане. --Navarh (размовы) 18:14, 16 сакавіка 2012 (UTC)
Пра польскі партызанскі рух апісана ў артыкуле Армія Краёва, а таксама ў артыкуле Армія Людава. --Navarh (размовы) 18:22, 16 сакавіка 2012 (UTC)
Другая сусветная вайна працягвалася да верасня 1945 года, калі ўжо партызан на тэрыторыі Беларусі не было. Трэба яшчэ глядзець па масавасці ўдзелу ў руху. Большасць было савецкім. --Navarh (размовы) 18:25, 16 сакавіка 2012 (UTC)
Паважаны Navarh у мяне да Вас і да ўсёй беларускай Вікі супольнасці некалькі пытанняў-разважанняў.
  1. Navarh, Вы так і не адказалі на адно з галоўных маіх пытанняў: для каго яна была Айчынная!? Тых хто дапамагаў немцам налічваецца каля 1 - 1,5 млн. чал. Гэта для іх яна была Айчынная!?
Мяркуйце добрыя намеры! А вы параўнайце колькасць колабарционистов і партызан! Гэта простая арыфметыка, паважаны. Або ў вас ёсць іншае сцвярджэнне?! --Navarh (размовы) 13:53, 18 сакавіка 2012 (UTC)
  1. Спадар Navarh, Вы кажыце «яна прызнаецца на вышэйшым дзяржаўным узроўні». Не трэба моцна разбірацца ў гісторыі Беларусі (і не толькі ў ёй), каб ведаць якія ў нас нормы прызнаюцца на вышэйшым узроўні! І наогул Вы ведаеце, вышэйшы дзяржаўны ўзровень - гэта такая цацка палітыкаў для недасведчанага грамадства. Вось Вам прыклад такой цацкі: улады Турцыі, да сённяшняга дня адмаўляюцца ад генацыда армян, хоць гэта ўжо даказана і навукова і археалагічна... і ўвогуле ўвесь свет кажа, што генацыд быў, а туркі на вышэйшым ўзроўні кажуць не было... І такіх «вышэйшых дзяржаўных узроўнеў» вельмі шмат.
  2. Адкуль Вы ведаеце былі партызаны на тэрыторыі Беларусі да верасня 1945 г. (і пасля яго) або не было!? Крыніцу скажыце калі ласка!? Адразу заўважу, што Каваленя гэта не крыніца, а падручнік для вучняў сярэдніх школ і гімназій!
Каваленя - акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, дырэктар ДНУ «Інстытут гісторыі НАН Беларусі», доктар гістарычных навук, прафесар. Я лічу, што гэтага дастаткова. Пасля вызвалення тэрыторыі Беларусі партызан ўжо не было, расфармавалі. --Navarh (размовы) 13:53, 18 сакавіка 2012 (UTC)
  1. Цяпер пяройдзем непасрэдна да зместу артыкула. «Партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі меў агульнанародны характар» - цікавы факт, адкуль ён узят!? І увогуле Вы ведалі, што партызанскі рух да практычна лета 1942 г. гэта такая цікавая з'ява на тэрыторыі Беларусі. Што практычна да гэтага перыяда народны ппартызанскі рух не існаваў, і мясцовае насельніцтва абыякава ставілася да партызан. Гэты факт даказвае: колькасць партызан да лета 1942 г. (вы самі прывялі прыклад «Да канца 1941 года ў радах партызан ваявалі 12 000 чалавек у 230 атрадах»), дзейнасць нямецкіх акупацыйных улад, якія да гэтага перыяда не ведалі, што такое «агульнанародны партызанскі рух» (пра гэта сведчаць данясенні ў Берлін, яны знаходзяцца ў адным з фондаў НАРБ).
  2. «Фашысты», «нямецка-фашысцкія» і г.д. Знайдзіце мне хоць аднаго «фашыста» ў шэрагах нямецкай арміі, паліцыі парадку і СС. Яны былі нацыянал-сацыялістамі! Фашысты былі ў Італіі, а Германіі - нацыянал-сацыялізм (або нацысты), тыя хто дапамагаў немцам - гэта калабарацыя (украінская, прыбалтыйскіх краін і г.д.), краіны-сатэліты аўтарытарных рэжымаў (напрыклад Венгрыя пры Хорці, і Румынія пры Антанэску не былі фашысцкімі або нацысцкімі дзяржавамі, яны былі аўтарытарнымі краінамі), якія падтрымлівалі Трэці Рэйх і г.д.
  3. Калі Вы выкарыстоўваеце, такія факты, як напрыклад «выкарыстоўвалі дзяцей у якасці донараў крыві», то спасылка на Каваленю гэта не сур'ёзна! Хоць бы трэба на нейкую спецыялізаваную манаграфію спасылку ставіць, а не на агульны падручнік для дзяцей і студэнтаў
  1. Пакуль што спынімся хоць бы на гэтым:)--Dzianis Niadbajla (размовы) 10:49, 18 сакавіка 2012 (UTC)
Спадар Navarh! Па-першае.ю Я добра ведаю хто такі Спадар Каваленя, і нават у мяне з ім прыблізна 3 гады назад адбылася дыскусія па пытанні плану Ост, і ролі ў ім беларусаў! (гэта адбылося калі ён прэзентаваў сваю кнігу, якой Вы зараз апелюеце). Уласнаручна Спадар Каваленя адказваючы на маі пытанні, сказаў, што гэта ўсяго лішь дапаможнік для школьнікаў і студэнтаў, не больш ні меньш. Таму апеляваць у дадзеным выпадку трэба манаграфіямі, а не дапаможнікамі! Па-другое, тое што ён ў апошні час стаў ідэалагічным бюракратам, гэта я таксама ведаю. І тое што ён ім з'яўляецца не дастаткова. Дастаткова, калі апеляваць, яго манаграфіямі, а пасада ёсць пасада, ніякага навуковага значэння яна не нясе. Прэзідэнт РБ А. Лукашэнка таксама займае пасаду, аднак гэта не гаворыць аб тым, што трэба перапісваць гісторыю Ф. Скарыны, і пісаць, што ён друкаваўся ў С.-Пецярбурзе, толькі таму, што ён займае пасаду! Паважаны спадар а астатнія пытанні. І апошняе, Я гісторык па спецыяльнасці, і ў мяне ў вывучэнні і падыходзе да гісторыі толькі добрыя намеры і ніякіх больш.--Dzianis Niadbajla (размовы) 14:48, 18 сакавіка 2012 (UTC)