Размовы:Рэчыца

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У БелВікі існуе артыкул Магчымае/Рэчыца

Ды там рускі тэкст без крыніц. Нехта кінуў і забыў. Yury Tarasievich 07:09, 5 Кастрычнік 2007 (UTC)

"Таварыства альтруістаў" і Рэчыца.[правіць зыходнік]

Які сэнс згадваць пра арганізацыю на старонцы Рэчыца, калі яна дзейнічала на тэрыторыі Хойніцкага, Брагінскага і Лоеўскага раёнаў? Яўген Калубовіч, што праўда, скончыў рэчыцкую семігодку, але ж пра тое на старонцы – ні слова.--Дамінік (размовы) 09:08, 9 чэрвеня 2020 (+03)[адказаць]

Ці мела Рэчыца ў XVI – першай палове XVIII ст. магдэбургскае права?..[правіць зыходнік]

У 1511 г., паводле прывілея Жыгімонта I Старога, Рэчыца атрымала частковае магдэбургскае права…

Дакумент, датаваны 2 кастрычніка 1511 г., меў назву «Лист даный всимъ людемъ волостей Поднепрскихъ и Задвиньских (ідзе пералік — усяго іх 13, разам з Брагінам) зоставуючій ихъ при давномъ звычаю и повинности, ижъ мають сами дань грошовую и медовую до скарбу отдавати, а никого до нихъ по дань не посылати» [Акты, относящиеся к истории Западной России. Т. 2. (1506—1544). — С.-Петербург, 1848. №.75]. І гэта — “частковае” Магдэбургскае права, нададзенае Рэчыцы?! А. Ельскі ў слоўніку так напісаў, памылкова пазначыўшы ільготную грамату 11 кастрычніка, а потым дзіўным чынам прывязаў яе да прывілею ад 26 жніўня 1561 г. і яго пацверджання 15 мая 1596 г. Рэчыцкім мяшчанам і валасным жыхарам адносна розных павіннасцей і падаткаў, судовых расправаў і правінаў, гандлёвых промыслаў і інш. [Акты, относящиеся к истории Западной России. Т. 4. (1588—15632). — С.-Петербург, 1851. №.93]. І прывілей (устава рэвізорская) 1561 г. з яго наступным пацверджаннем не датычыўся магдэбургскага права [Гл.: Голубеў В., Волкаў М. Рэчыца ў часы Вялікага княства Літоўскага // Беларускі гістарычны часопіс. — 2014. №5. С. 4, 5—6; прыпісалі "няпоўнае" магдэбургскае права з 1561 г. М. Ткачову ў "Археалогіі і нумізматыцы Беларусі", хоць аўтарам таго "адкрыцця" была Т. Скрыпчанка ў "Энцыклапедыі гісторыі Беларусі"], пра якое ў ім — ні слова. Калі 3 жніўня 1576 г. тое права было нададзена Лоеву, дык у адпаведным прывілеі караля Стэфана і чытаем: «Надаемъ тежъ им в томъ месте право майдемборское по тому, яко въ иных местах наших пограничныхъ естъ надано. Мают ся они сами также и гостей приеждчихъ перед войтомъ своимъ о всякие речи судити, водлугъ права и порадку иных местъ наших вечными часы» [Білоус Н. О. Привілей на магдебурзьке право Лоєву від 3 серпня 1576 р. // Днепровский паром. Материалы научно-исследовательского полевого семинара «Культурно-исторический потенциал Восточного Полесья и перспективы развития регионального туризма» (11-12 августа 2016 г., г. Брагин), Международных историко-краеведческих чтений «Днепровский паром» (8-9 августа 2017 г., г. Лоев). Минск, 2017. С. 77; Білоус Н. Привілеї польського короля Стефана Баторія для Лоєва 1576 та 1582 рр. // Місто: історія, культура, суспільство. Е-журнал урбаністичних студій. – Київ, 2018. Вип. 1 (5). C. 164 (аўтарская заўвага: “Подібна картина спостерігалася стосовно сусідніх до Лоєва Брагіна і Речиці, які теж вважалися важливими прикордонними містами-замками, але на той час не отримали королівських привілеїв на право самоврядування”), 168, 170 – 171 (прывілей, арыгінал і расчытаны тэкст)]. Рэчыца, як і Чарнобыль, правоў на самакіраванне ў тым часе не мела [заўвага Н. Білоус у першым з артыкулаў: "Варто зазначити, що далеко не всі тогочасні міста отримували привілеї на магдебурзьке право. Усе залежало від ініціативи і зацікавленості місцевої адміністрації і міської громади у королівських містах, або від волі власника у приватних. Наприклад, Чорнобиль, який перевищував за кількістю населення тогочасний Лоєв, не мав такого привілею. Подібно до інших міст-замків, мешканцям Чорнобиля надавалися привілеї на різні «вольності»: у лютому 1581 р. та грудні 1582 р. на 10 років. В обох цих королівських листах неодноразово підкреслювалося, що Чорнобиль є важливим прикордонним містом і тому «мещан сиих, которыє на томъ мєстцу на пограничю будучы, перестерегаючи свою крепость… от неприятеля», звільняли від сплати мита, гребельного, мостового та деяких інших податків. Незалежного міського самоврядування чорнобильські міщани так і не отримали" С. 75] Зразумела, тыя памылкі ёсць і ў энцыклапедыі ВКЛ, але ці варта іх хаваць, рабіць выгляд, што ўсё годна?..--Дамінік (гутаркі) 13:37, 1 студзеня 2021 (+03)[адказаць]