Размовы:Узброеныя Сілы Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Пытанне да ўдзельніка Belarus2578. Чаму Вы адмянілі праўкі ад 09.09.2015? Прашу даць абгрунтаваны адказ

Недастатковая колькасць крыніц, кардынальная замена зместу артыкула, лексічныя і граматычныя памылкі -- усё гэта ў спалучэнні з ананімным характарам правак прымусіла мяне скасаваць праўку. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 06:54, 10 верасня 2015 (MSK)


1. "Недастатковая колькасць крыніц". Колькі будзе дастаткова? Паглядзім на Вашыя крыніцы:

Зноскі. Толькі адна "жывая", гэта №1.

1.Jump up ↑ http://news.tut.by/society/275705.html 2.Jump up ↑ 227 агульнаваенны палігон, 131 база рамонту і захоўвання вучэбнага абсталявання, 40 база аховы, сувязі і абслугоўвання, 72 гв. аб'яднаны вучэбны цэнтр падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў. 3.Jump up ↑ 6 і 11 гв. асобныя механізаваныя брыгады, 111 гв. артылерыйская брыгада, 62 зенітная ракетная брыгада, а таксама: 250 абаа, 1199 змап, 255 артпап, 48 абрэб, 40 абрхба, 557 іп, 815 цтз, 108 апмз, 22 арсп, 582 крц, 230 авп, 74 апс, 50 гв. бзут, 591 кпппа, 117 нтч. 4.Jump up ↑ 120 гв. асобная механізаваная брыгада, 231 гв. змяш. артылерыйская брыгада, 740 зенітная ракетная брыгада, а таксама: 258 абаа, 427 рэакт. полк (кадр.), 10 абрэб, 80 абрхба, 7 іп, 814 цтз, 110 апмз, 527 арсп, 244 црэр, 1019 крц (кадр.), 230 авп, 60 апс, 19 і 37 гв. бзут, 789 кпппа, 121 нтч. 5.Jump up ↑ 116 гв. бамб.-разв. авіяцыйная база, 206 шт. авіяцыйная база, 181 баявая вертал. база, 50 змяш. авіяцыйная база 6.Jump up ↑ Цэнтральны камандны пункт, 1034 цэнтр ваенных даследаванняў і інфарматызацыі, 56 асобны полк сувязі, 483 ас. батальён аховы і абслугоўвання. 7.Jump up ↑ 61 знішч. аб, 120, 147, 115 і 302 зрбр, 377 гв. і 825 кадр. рп, 8 ртбр, 17 абс, 9 араа. 8.Jump up ↑ 927 знішч. аб, 15 і 29 зрбр, 377 гв. і 825 кадр. рп, 49 ртп, 18 абс, 20 араа

Літаратура. Крыніцы за 2005-2008 гг. гэта, зразумела, вельмі актуальна ў 2015 г..

Военный бюджет-2007 [2007] // [Афіцыйны сайт Міністэрства абароны РБ]. ― http://mod.mil.by/voen_budjet.html. Финансово-экономическое обеспечение строительства и развития Вооруженных Сил // [Афіцыйны сайт Міністэрства абароны РБ]. ― http://mod.mil.by/economic.html. Леонид Мальцев. Вооруженные Силы: реформирование завершено. Строительство и развитие продолжается [2005] // [Афіцыйны сайт Міністэрства абароны РБ]. ― http://mod.mil.by/statybag2.html. Структура Вооружённых сил Республики Беларусь // [Афіцыйны сайт Міністэрства абароны РБ]. ― http://mod.mil.by/struct1vs.html. Александр Никитин. Сухопутный щит Родины // Армия, № 1, 2008. С.22 — 25. Игорь Азарёнок. На страже неба Отечества // Армия, № 1, 2008. С.26 — 30.

2. "Кардынальная замена зместу артыкула". За гэтыя годы шмат чаго змянілася. Што дакладна з таго, што я напісаў не адпавядае рэчаіснасці?

3. "Ананімны характар правак". Гэта забаронена правіламі Супольнасці?

4. "Лексічныя і граматычныя памылкі". Так выпраўце іх (як сябра ТБМ), а не выкідвайце ўсё разам, нават не чытаючы.

Калега, можа паспрабуеце пашырыць змест артыкула, не выдаляючы тэксту, які тут ужо ёсць. --JerzyKundrat (размовы) 15:34, 10 верасня 2015 (MSK)


Паспрабую растлумачыць.

1. Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь (УС РБ) падпарадкоўваюцца... Што такое УС? Дзе азначэнне? Я яго прывёў з Закона "Аб Узброеных сілах" і дадаў зноску на гэты Закон. Навошта была гэта выдаляць?

2. Колькасны склад у артыкуле па стане на 2011 г. - 121 тысяча чалавек, у 2012 г. ужо 62 тысяч чалавек. Скарацілі за год удвая? Паглядзець на афіцыйным сайце Мін. абароны (ёсть у зносках) цяжка? Трэба адразу выдаляць?

3. Складаюцца з... Глядзець Закон "Аб Узброеных сілах".

4. Узброеныя сілы ў канцы 2000-х гг. дзейнічаюць і развіваюцца... Ужо даўно не 2000-е, а 2010-е.

Выдаткі на абарону складаюць 1,49 % ад ВУП (2006)... Вельмі актуальная інфармацыя.

5. Сухапутныя войскі непасрэдна кіруюцца... Дзе азначэнне што такое СВ? Навошта выдаляць зноску на аснаўны артыкул?

6. падпарадкаваныя непасрэдна камандаванню Сухапутных войскаў... Ужо гады 3, як няма такога камандавання.

7. Ваенна-паветраныя сілы і супрацьпаветраныя войскі непасрэдна кіруюцца... Дзе азначэнне што такое ВПС і СПА? Што такое ППА?

8. аператыўна-тактычныя камандаванні: Заходняе і Паўночна-Заходняе... Гэтыя камандаванні разагналі ў кастрычніку 2014 г. і г.д.

А зараз паспрабуйце самі пашырыць змест артыкула, не выдаляючы тэксту, які тут ужо ёсць. Паўтараю: Што дакладна з таго, што я напісаў не адпавядае рэчаіснасці?

П.С. Пра памылкі. Узбройванне ўзброеных сіл. Узбройванне - гэта назоўнік ці дзеяслоў? М.б. узбраенне?

Шаноўны ананім, я проста прашу Вас даць паболей крыніц, пажадана ў выглядзе зносак. Таксама, калі ласка, старайцеся максімальна захаваць той тэкст, што існуе зараз, бо Вікіпедыя трымаецца на павазе, у тым ліку і да папярэдніх аўтараў. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:15, 11 верасня 2015 (MSK)


1. Маё імя Сяргей.

2. Са ўсёй павагай да папярэдніх аўтараў, артыкул аб Узброеных сілах напісаны без азначэння, што такое Узброеныя сілы!?.

Я напісаў што гэта такое, каму падпарадкоўваюца, і з чаго складаюцца ў адпаведнасці з артыкуламі 1, 9, 4, Закона "Аб Узброеных сілах" дадаўшы зноску на гэты Закон (як пісаў вышей).

3. Таксама пра Сухапутныя войскі (+ дадаўшы спасылку на аснаўны артыкул), Сілы спецыяльных аперацый і колькасць УС прывёў у адпаведнасць з сучасным станам, спасылаючыся на адпаведныя (беларускамоўныя!) станонкі афіцыйнага сайта Мін. абароны. (Акрамя ВВС і СПА, таму што нават на аф. сайце, пасля ліквідацыі оператыйна-тактычных камандаванняў гэтую станонку яшчэ не прывялі ў парадак. Калі не верыце, спытайцеся ў любога вайскоўца, праўду я напісаў ці не.).

4. Выдаліў раздзел Літаратура, таму што ні адной "жывой" спасылкі (праверце самі), згадванне пра бюджет 2006 года і іншыя не актуальныя (як пісаў вышей) рэчы. Выдаліць старую інфармацыю амаль 10-цігадовай даўніны, гэта непавага да папярэдніх аўтараў?

Калі б Вы нешта падправілі, было б не крыўдна. А так, цалкам выдалілі добра напісаны артыкул, нават не прачытаўшы яго. Вярніце, калі ласка, тое што я напісаў.

Паважаны Сяргей, у раздзеле "Паказаць гісторыю" зверху Вы можаце праглядзець усю гісторыю правак і ўбачыць свой тэкст. Прашу Вас падысці да наступных правак больш творча і паспрабаваць зынтэграваць Ваш тэкст з тым, што быў раней. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:08, 12 верасня 2015 (MSK)


"Можаш пісать па-новаму, але каб усё было па-стараму". Усё. Здаюся :(

Паважаны Сяргей! Хутчэй рэгіструйцеся, будзем разам рабіць нашу Вікі больш цікавай. Бачу, што Вам як і мне да спадобы ваенная тэматыка. Дарэчы, дзякуй за пашырэнне Людэндорфа :) --Igro by (размовы) 13:29, 13 верасня 2015 (MSK)