Размовы:Уладар (Нікало Макіявелі)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вось яркі прыклад артыкула, дзе коска (замест дужак) робіць назву непазнавальнай. Што такое "Уладар"? Прозвішча ці назва? Пытанне рытарычнае. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 22:21, 16 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]

Цалкам згодны пра коскі! А ў дадзеным выпадку прапаную перанесці пад Уладар, кніга Нікола Макіявелі.--VladimirZhV (размовы) 22:29, 16 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]
Шчыра кажучы, не разумею, што Вы хочаце сказаць. Згаджуся, што "Уладар, Нікола Макіявелі" выглядае незразумела. Але чым "Уладар (Нікола Макіявелі)" у дадзеным выпадку лепш? --Artsiom91 (размовы) 22:33, 16 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]
Тым, што коска ў назве як удакладненне ўвогуле выглядае дзіка. --Artificial123 (размовы) 22:44, 16 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]
А ўсё таму, што назвы артыкулаў наўпрост бяруць з рускай, мяняючы дужкі на коску. Пачытайце, чаму ў 2007 годзе менавіта коскі абралі для ўдакладненняў — менавіта таму, што пасля коскі абышто не напішаш. Якраз, каб пісалі "Уладар, кніга Нікола Макіявелі" замест "Уладар, Нікола Макіявелі". Але прынцып "узяць назву з рускай" у нас, здаецца, перамог. У такім выпадку, канешне, трэба пераглядваць правілы, бо коска страціла той сэнс, для якога ўводзілася.--Artsiom91 (размовы) 23:19, 16 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]
Дайце спасылку, дзе гэта пачытаць. Як на мяне, коска - маразм вышэйшай пробы. Нідзе такога няма. --Artificial123 (размовы) 00:09, 17 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]
Вікіпедыя:Найменне артыкулаў/Прапановы#Удакладняльная частка назвы артыкула пра асобу. --Artsiom91 (размовы) 00:29, 17 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]
Гэта ж не артыкул пра асобу. --Artificial123 (размовы) 00:32, 17 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]
Ну, аргументы за коску ў іншых артыкулах тыя ж самыя. А калі глядзець, дык строга па правілах коска толькі для асоб і прапісана.--Artsiom91 (размовы) 00:56, 17 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]