Размовы:Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У Вікі-Крыніцах яна ўжо ёсць http://wikisource.org/wiki/УСЕАГУЛЬНАЯ_ДЭКЛАРАЦЫЯ_ПРАВОЎ_ЧАЛАВЕКА . Туды і варта змяшчаць тэксты, а Вікіпедыя гэта энцыклапедыя дзе можно напісаць пра акалічнасці прыняцця гэтай дэкларацыі і інш. --MaximLitvin 10:27, 24 Жнівень 2007 (UTC)


Мо я магу чым-небудзь Вам дапамагчы? --MaximLitvin 16:25, 28 Жнівень 2007 (UTC)

Tак я праўлю мае памылкі, але цяпер можна распаўсюдзіць і дабавіць беларускую ссылку ў астатнія старонкі на іншых мовах.
Зараз, я працую над перакладам з французкай мовы "Французкая Рэвалюцыя" калі мне хто можа дапамагчы ў гэтым? --Dima 13:36, 29 Жнівень 2007 (UTC)
Калі ласка. Тэкст, калі думаеце, што не адолееце адразу, можаце спачатку класці ў сваю старонку або зрабіць падстаронку (напрыклад, user:Dima/Французская рэвалюцыя), і хтосьці будзе дапамагаць вычытваць перад укладаннем у артыкул.
Аўтаматычная перасылка робіцца так, што ў тэксце старонкі пішацца з самага пачатку #redirect [[куды]]. Yury Tarasievich 13:51, 29 Жнівень 2007 (UTC)
Я аб тым, што дастаткова толькі ў англійскай Вікіпедыі паставіць беларускую спасылку (інтэрвікі), а робаты ўжо зробяць механічную працу -- парастаўляюць беларускую спасылку і ў іншых Вікіпедыях. Нажаль, французскай зусім не ведаю. --MaximLitvin 14:08, 29 Жнівень 2007 (UTC)

Праў ці правоў[правіць зыходнік]

Subj. booxter

І на самой справе, спачатку пераправіў, а цяпер паглядзеў у слоўнік -- падаецца "праў (правоў)". --MaximLitvin 19:44, 30 Жнівень 2007 (UTC)
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16). дае ў форме правоў. Yury Tarasievich 19:52, 30 Жнівень 2007 (UTC)
Адзіная форма "правоў" пададзеная ў школьным слоўніку Грабчыкава. 213.184.230.195 09:03, 31 Жнівень 2007 (UTC)
Са слоўнікамі трэба пільнавацца: хто складаў.
Напрыклад, у Плотнікава (яго прыхільнасці — не сакрэт) адразу бац: "Слоўнік цяжкасцяў..." (г.зн., ненарматыў), а ў А. Баршчэўскай (пад рэд. Л. Баршчэўскага) "Слоўнік цяжкасцей...", затое ў ім дзве Еўфрасінні, адна на Е, другая на Э. "Табе вырашаць". :( Як такім карыстацца, можа там і яшчэ што не так.
Энцыклапедыя ў гэтым сэнсе больш надзейная, бо лепей кантралюецца якасць. Хаця... Еўклід у БелЭн зрабіўся Эўклідам. :)) Yury Tarasievich 09:47, 31 Жнівень 2007 (UTC)
Дык ці ж мы тут пішам афіцыйна зацверджанай граматыкай, га?:) Тым больш, што тыя ж -ей, -яў на беларускай філалогіі ў БДПУ імя Танка падаюцца як варыятыўныя канчаткі. Што разумець пад нарматывам? Адказ дзюжа неадназначны. Mienski 10:02, 31 Жнівень 2007 (UTC)
Я таксама фармальна парушаю "норму ў яе першых варыянтах" (у некалькіх вядомых мне пунктах), але ж я не кажу, што гэта норма.
А слоўнік прэтэндуе дапамагаць развязваць праблемы, але не агаворвае, што пэўны нестандартны выбар аўтарам ужо зроблены (не вазьмуся сказаць, ці метадычна гэта правільна), пачынаючы з тытулу — і вось гэта метадычна няправільна і падрывае давер.
Ну не я прыдумаў акадэмічную традыцыю — агаворваць такія рэчы. :)) Yury Tarasievich 10:40, 31 Жнівень 2007 (UTC)