Размовы:Цэрквы гістарычнай Малдовы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Мне здавалася, што па меншай меры гістарычная вобласць Румыніі называецца выключна "Малдова", але ніяк не "Малдавія". Ды і незалежная дзяржава, якая на рускай мове вядомая як "Молдавия", у нас называецца таксама Малдова.--Artsiom91 (размовы) 17:41, 19 мая 2017 (+03)

Размова тут пра гістарычную вобласць. Руская мова да выбару назвы ніякіх адносін не мае. "Малдавія" - гэта гістарычная назва. Прычым не толькі ў беларускай мове, у заходнеславянскіх мовах таксама "Малдавія" (гэта можна ўбачыць па міжмоўных спасылках). Сучасную дзяржаву, у адрозненне ад гістарычнай, канечне, лепш называць "Малдова". --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 17:49, 19 мая 2017 (+03)
Дзіўнаватая логіка. У нас артыкул Малдова, гістарычная вобласць Румыніі. Наколькі я ведаў, назва "Малдавія" — славянізаваная, "Малдова" — румынская. І правільнай з'яўляецца другая (і для дзяржавы і для вобласці), "Малдавія" ніякая не гістарычная. Проста ў савецкі час за рэспублікай СССР замацавалася назва "Малдавія" (а гістарычная вобалсць Румыніі і на рускай мове заўсёды называлася толькі "Молдова"), з-за гэтага нейкія праблемы і пайшлі. Пагляджу, што БелЭн прапаноўвае.--Artsiom91 (размовы) 17:54, 19 мая 2017 (MSK)
Паводле БелЭн гістарычная вобласць Малдова (т. 10 с. 16). Пераношу пад "Малдову". --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 18:04, 19 мая 2017 (+03)