Перайсці да зместу

Цэрквы гістарычнай Малдовы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цэрквы гістарычнай Малдовы*
Churches of Moldavia**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Краіна  Румынія
Тып Культурны
Крытэрыі i, iv
Спасылка 598
Рэгіён*** Еўропа
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1993  (17 сесія)
Пашырэнні 2010
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА
Схема найважнейшых манастыроў вобласці Малдовы

Цэрквы гістарычнай Малдовы — аб'ект Сусветнай спадчыны ў Румыніі. Уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ў 1993 годзе. Першапачаткова уключаў у сябе сем цэркваў, размешчаных у гістарычнай вобласці Малдова і вядомых сваімі распісанымі звонку сценамі. 1 жніўня 2010 года[1] ў аб'ект была дабаўлена царква Уваскрэсення манастыра Сучэвіца[ru].

Уключаныя ў спіс Сусветнай спадчыны цэрквы былі пабудаваныя паміж 1487 і 1532 гадамі. Цэрквы будаваліся, як правіла, як пахавальныя для членаў княжацкіх родаў. Мастакі спачатку распісвалі ўнутраныя сцены цэркваў, затым знешнія. Кожны манастыр характарызуецца тыповай для яго каляровай гамай: так, у фрэсках Варанца[ru] пераважае сіні, а Малдавіцы — жоўты.

Спіс цэркваў Малдовы, уключаных у аб'ект

[правіць | правіць зыходнік]
[2]ВыяваНазваМесцаЧасЗаснавальнік
598-001Царква Іаана Прадцечы[en]Арборэ[en]1502Лука Арборэ
598-002Успенская царква манастыра Хумор[en]Мэнэстырэа Хумурулуй[en]1530Таадэр Бубуёг
598-003Дабравешчанская царква манастыра МалдавіцаВатра-Малдавіцэй[en]1532Пётр IV Рарэш
598-004Царква Святога Крыжа[en]Пэтрэўці[en]1487Стэфан III Вялікі
598-005Царква Святога Мікалая і кафалікон у манастыры Пработа[pl]Пработа[en]1530Пётр IV Рарэш
598-006Царква Святога Георгія ў манастыры Іаана Новага[pl]Сучава1522Багдан III[ru]
598-007Царква Святога Георгія ў манастыры Варанец[pl]Варанец[pl]1488Стэфан III Вялікі
598bis-008Васкрасенская царква ў манастыры Сучэвіца[en]Сучэвіца[en]1582—1584Георге Магіла

Цэрквы Малдовы, не ўключаныя ў аб'ект

[правіць | правіць зыходнік]

У Малдовы ёсць і іншыя цэрквы аналагічнай архітэктуры, не ўключаныя ў аб'ект Сусветнай спадчыны. Да іх адносяцца, напрыклад, царква Сашэсця Святога Духа ў манастыры Драгамірна[en] (1609) і Праабражэнская царква ў манастыры Слаціна[pl] (15541561).