Калі ласка, запаўняйце радок Тлумачэнне пад акенцам рэдагавання, каб іншым удзельнікам лягчэй было сачыць за зменамі.
Перад тым як захаваць сваю працу, націскайце кнопку Як будзе, каб убачыць меркаваны выгляд артыкула.
У размовах заўсёды карыстайцеся подпісам, які ставіцца камбінацыяй ~~~~, або націсканнем кнопкі Ваш подпіс і адзначаны час у кансолі над акенцам рэдагавання.
Сп.Navarh, паглядзеў Ваш уклад у Рускай Вікіпедыі і параўнаў з Беларускай. Вялікая розніца. Чаму Вы не жадаеце самі выпраўляць свае арфаграфічныя памылкі і г.д.? --Rymchonak (размовы) 19:43, 16 сакавіка 2012 (UTC)
Маё валоданне беларускай мовай, хоць і з'яўляюся беларусам, застаецца жадаць лепшага. З рускім у мяне праблем няма. Хацелася б, каб вы сачылі за маім укладам у БелВікі. --Navarh (размовы) 05:49, 17 сакавіка 2012 (UTC)
Сачыць мы сочым, а вось каму папраўляць памылкі, і дзе столькі часу вольнага ўзяць - вось гэта пытанне...---Хамелка/ разм. 12:57, 17 сакавіка 2012 (UTC)
Я, вядома, паспрабую пісаць без памылак, але ўсё ж такі не ўпэўнены ў сваім беларускім. --Navarh (размовы) 09:37, 18 сакавіка 2012 (UTC)
А для перакладу артыкулаў вы чым карыстаецеся? Гугл-перакладчык ці Белазар выкарыстоўваеце?--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 10:53, 18 сакавіка 2012 (UTC)
І той, і іншы. --Navarh (размовы) 13:01, 18 сакавіка 2012 (UTC)
Часта дастаткова проста ўважліва перачытаць. Вось тут: нецывілізаванае паводзіны. Не трэба выдатна ведаць мову, каб убачыць памылку.---Хамелка/ разм. 11:46, 18 сакавіка 2012 (UTC)
Буду больш уважлівым. Нам трэба перагнаць тарашкевіцу. --Navarh (размовы) 13:01, 18 сакавіка 2012 (UTC)
У канцы кожнага артыкула ёсць, магчыма незразумелыя для вас, радкі - інтэрвікі. Гэта спасылкі на той жа артыкул у іншых раздзелах Вікіпедыі, іх можна і нават трэба капіраваць у свае артыкулы-пераклады.--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:01, 18 сакавіка 2012 (UTC)
Я ведаю што такое інтэрвікі. Проста забываю іх увесь час прастаўляць. Хіба ў БелВікі інтэрвікі не боты прастаўляюць? --Navarh (размовы) 13:03, 18 сакавіка 2012 (UTC)