Перайсці да зместу

Размовы з удзельнікам:Elias Hartung

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Памер старонкі: 3 769

Вітаем

Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?

Максім Л. (размовы) 13:23, 12 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]

Афармленне Такаферолы

[правіць зыходнік]

Вітаю. "Аформіць зноскі" не значыць іх выдаліць, гэта значна пагаршае артыкул. Па-другое, бібліяграфічныя спасылкі не перакладаюць, а пакідаюць на мове арыгінала. "Беларускі шаблон" не значыць перакласці, а значыць замест "публикация" ужыць тое, што працуе ў Беларускай Вікіпедыі ({{кніга}}, {{артыкул}} і звычайныя тэкставыя тэгі ref і інш.) Максім Л. (размовы) 13:27, 12 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]

Вітаю,
Я ўпершыню ўнёс змены ў старонку Вікіпедыі, таму я не вельмі разумею, як працуюць гэтыя шаблоны,але дзякуй за водгук, пастараюся зрабіць яго больш якасным і карэктным. Elias Hartung (размовы) 18:09, 12 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
@Elias Hartung, дзякуй за ўнёсак на важную тэму. У гэтым няма праблем, тэхнічныя моманты можа хтосьці потым падправіць. Таму шаблоны "арфаграфія", "фарматаванне" і падобныя не выдаляюць да вырашэння гэтых праблем, менавіта яны прапануюць іншым удзельнікам дапрацаваць. А таксама папярэджваюць чытача, што ў артыкуле могуць быць "вавёркі" замест "бялкоў". Зноскі я паправіў і цяпер яны працуюць нармальна. Перакладаць лепей не капі-пастам праз гугл-перакладчык, а праз плагін "Пераклады" (спасылка на яго з'яўляецца пры націсканні на значок профілю справа ўверсе), тады ёсць імавернасць, што шаблоны з іншамоўнай Вікі будуць хоць часткова працаваць у Беларускай. Там сама можна захоўваць чарнавікі падчас вычыткі перакладзенага тэксту. Калі ў артыкуле на такую тэму чытаюцца "вавёркі" і іншыя падобныя "сябры аўтаперакладчыка" гэта фактычна дыскрэдытуе якасць праекта агулам. Калі Вы спецыяліст у гэтай галіне навукі і знаёмы з яе беларускай тэрміналогіяй, вельмі пажада было б каб Вы пільна вычыталі тэкст артыкула, то была б карысць значна большая за проста наяўнасць гэтага артыкула ў Вікіпедыі. Калі будуць пытанні, звяртайцеся, дапамагу чым здолею. Максім Л. (размовы) 11:32, 13 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]