Размовы з удзельнікам:Ispirydonau

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Памер старонкі: 4 327

Вітаем

Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?

--Максім Л. (размовы) 17:26, 10 студзеня 2013 (UTC)

Па-першае, Вы надта моцна разагналіся, а Вашы артыкулы патрабуюць моцнай дапрацоўкі, таму прыпыніцеся і дарабіце тое, што ўжо наляпілі, па-другое, не выспа, а востраў і не выдма, а дзюна---Хамелка/ разм. 17:44, 10 студзеня 2013 (UTC)

Я не збіраюся выкарыстоўваць запазычаныя словы з расейскай мовы. А словы "выдма" і "выспа" ёсць у слоўніку Крапівы і Коласа 1953г. А рэдактаваў гэты артыкул, навуковы супрацоўнік інстытута мовы і літаратуры. Калі вы лічыце сябе разумнейшымі, то і працягвайце гэтак жа, выпраўляць з беларускай на Трасянку.
Думаю, што тут мы абодва памыляемся. Востраў і выспа ў беларускай мове не сінонімы. Прызнаю, што ў гэтым артыкуле, магчыма, выспа і болей падыходзіць, але выкарыстоўваць слова выспа паўсюль замест вострава будзе неправамерна.---Хамелка/ разм. 11:32, 11 студзеня 2013 (UTC)
Згодзен. Адрэдактую. А чым не спадабалася "выдма"?
І якія яшчэ "моцныя дабрацоўкі" мне трэба зрабіць?
Thanks in advance.
"Моцныя дапрацоўкі" у асноўным тычацца арфаграфіі, шмат памылак друку, але ў артыкуле востраў Нантакет я іх ужо выправіў. Калі паставілі сабе беларускі спелчэкер, то самі ўбачылі б. Апроч гэтага, чырвоныя англійскія спасылкі таксама не лепшы варыянт, гэта месцамі выправіў ужо. --Максім Л. (размовы) 19:05, 12 студзеня 2013 (UTC)

Калега мела на ўвазе, што кожны ўклад важны для праекта, але яшчэ важней каб ён быў правапісна, стылістычна і г.д. добры. Проста тут няма каму займацца рэдактурай усіх тэкстаў, кожны аўтар мусіць сам пра гэта думаць. --Максім Л. (размовы) 19:05, 10 студзеня 2013 (UTC) З.Ы. Выпадкова сцерлі гэту рэпліку. --Максім Л. (размовы) 15:39, 11 студзеня 2013 (UTC)

Подпіс у размовах[правіць зыходнік]

Кнопка подпісу і часу, паказана чырвонай стрэлкай

Над акенцам рэдагавання ёсць панэль інструментаў з кнопкамі (гл. малюнак). Можна і не карыстацца кнопкай, а ставіць пасля сваёй рэплікі чатыры тыльды (~~~~). Калі паставіць тры тыльды (~~~) — будзе подпіс без часу. --Максім Л. (размовы) 15:42, 11 студзеня 2013 (UTC)