Размовы з удзельнікам:Louislacin228

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Арфаграфія на карце[правіць зыходнік]

Вітаю, @Louilacin228. Ёсць арфаграфічныя памылкі, якія не дазваляюць карыстацца файлам у Беларускай Вікіпедыі. У другой версіі выправілі "Львоў", але трэба яшчэ "Штэцін", "Брэслаў", "Станіславаў". Можа і яшчэ нешта, пераправерце, калі ласка, уважліва. -- Максім Л. (размовы) 14:54, 3 лістапада 2023 (+03)[адказаць]

Добры дзень, @Maksim L.. Дзякуй вам за Штэцін, але я не згодны з вамі што тут трэба выправіць Брэслау на Брэслаў бо гэта запазычанае слова і нават і тут у Вікіпедыі у ранейшых назвах Уроцлава напісана Брэслау. А пра Станіслаў магу сказаць так сама што не трэба выпраўляць на Станіславаў бо до 1962 года калі горад атрымаў назву Івана-Франкоўск ён называўся Станіслаў, а не Станіславаў. Аднак усё роўна дзякуй вам. Louislacin228 (размовы) 15:20, 3 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
@Louislacin228, такую розніцу адмяніў БП-2008, то-бок ужо 15 гадоў як. Калі раней трэба было пісаць "увіверсітэт", то з 2008 года "ўніверсітэт" -- няма розніцы паміж уласнымі словамі і запазычаннямі. У Польшчы горад называўся Stanisławów, а як разумею, там вядзецца менавіта пра падзел Польшчы ў 1939 годзе, то яўна, што Станіславаў, а не Станіслаў. І, калі ласка, не загружайце новых файлаў, загружайце новыя версіі ў стары файл. Максім Л. (размовы) 15:48, 3 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
Тады ўсё зразумела. Дзякуй вялікі за адказ Louislacin228 (размовы) 15:58, 3 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
Пра назвы падобныя да Breslau ў Правілах 2008 года сказана асобна, што -у на канцы запазычаных слоў не скарачаецца, значыць усё ж менавіта Брэслау месіць быць.--Artsiom91 (размовы) 16:00, 3 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
Добра, дзякую. Louislacin228 (размовы) 16:04, 3 лістапада 2023 (+03)[адказаць]