Размовы пра Вікіпедыю:Старонка ўдзельніка
Выгляд
Пераназваць праект у «Старонка карыстальніка» (ВП:СК)
[правіць зыходнік]Арыгінальны тэрмін «User page», што па агульнапрынятай тэрміналогіі перакладаецца як «Старонка карыстальніка».
Ці ёсць аргументацыя дадзенаму выбару тэрмінаў акрамя таго, што так напісана ў рускай Вікі?
Пра напісанне «ВП:СУ» увогуле маўчу, нейкія артэфакты з be-tarask. Любыя альтэрнатыўныя акадэмічнаму правапісу правілы і наватворы павінны аргументавацца, а не наадварот. Plaga med (размовы) 20:02, 9 кастрычніка 2022 (+03)
- Хіба слова "ўдзельнік" адсутнічае ў акадэмічных слоўніках?--Artsiom91 (размовы) 20:36, 9 кастрычніка 2022 (+03)
- user — спажывец, карыстальнік у слоўніку пад рэд. Сушы. --JerzyKundrat (размовы) 20:40, 9 кастрычніка 2022 (+03)
- І не толькі. У гласарыях Google, Samsung, MS, Telegram і іншых — толькі «карыстальнік», без альтэрнатыў.
- Слова user паходзіць ад дзеяслова use, пераклад «карыстальнік» відавочны і сэнсоўна «удзельнік» адрозніваецца. Калі я чымсьці карыстаюся (напр. праграмай), гэта не азначае, што я ў гэтым прама-такі ўдзельнічаю. Удзельнік — гэта хутчэй «participant» або «member».
- Ізноў-такі ж, у дадзеным выпадку патрэбна аргументацыя для слова «удзельнік», а не наадварот. Plaga med (размовы) 21:21, 9 кастрычніка 2022 (+03)
- Нідзе не сказана, что мусім перакладаць англійскае user. Кожны раздзел можа сам абіраць назву, якая больш падыходзіць у пэўнай мове. А ў вікіпедыі мы менавіта ўдзельнічаем, а не карыстаемся, таму "ўдзельнік" больш падыходзіць (у іншых праграмах і сайтах, магчыма, "карыстальнік" і лепей). І аргументацыю патрэбна прыводзіць таму, хто хоча нешта перайменаваць. Назва "ўдзельнік" тут была 15 гадоў і ўсіх задавальняе.--Artsiom91 (размовы) 22:11, 9 кастрычніка 2022 (+03)
- Дадаў прапанову па перайменаванні з разгорнутай аргументацыяй у адпаведным раздзеле. Plaga med (размовы) 00:07, 10 кастрычніка 2022 (+03)