Размовы пра катэгорыю:Паэты на ідыш

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Незразумелае пазбягнанне нармальнага ўтварэння прыметніка з ідыш(а) і іўрыта, як для літаратараў іншых моў -- Катэгорыя:Ідышамоўныя паэты, Катэгорыя:Іўрытамоўныя паэты. У каго якія будуць думкі? --Максім Л. (размовы) 13:46, 25 студзеня 2018 (MSK)[адказаць]

Ад "польская мова" атрымоўваецца "польскамоўны". Проста "польская" недастаткова, таму і ў прыметніку частка "мова" фігуруе. А "ідыш" і "іўрыт" — самадастатковыя назвы, "ідыш мова" ніхто не піша, таму і "ідышамоўны" будзе ненатуральна.--Artsiom91 (размовы) 14:50, 25 студзеня 2018 (MSK)[адказаць]
Але не "Паэты на польскай мове", а можна ж было. Уласцівасць беларускай граматыкі -- ствараць прыметнікі з чаго толькі можна. Зараз гэтага ўсё меней, бо ўплывае чужая граматыка і далёка не ўсе ўжо умеюць слушна скланяць, ствараць прыметнікі, але мы то ўмеем. --Максім Л. (размовы) 20:29, 26 студзеня 2018 (MSK)[адказаць]
Бяда тут у першую чаргу ў тым, што катэгорыі часта дадаюцца ў артыкулы і ствараюцца не таму, што рэдактар вырашыў, што такая катэгорыя будзе мець карысць, а таму, што катэгорыя перакладзена разам з артыкулам з іншай мовы, разам з той формай, якая ў іншай вікіпедыі ўжытая. Так можна было б добрую палову катэгорый перайменаваць з тых ці іншых разважанняў. Яшчэ ўсё ж трэба ўлічваць, што катэгорыі — у першую чаргу тэхнічная рэч, таму можа быць мэтазгодным адысці ад "натуральных" і "больш лагічных" назваў, каб ужываць больш аднастайныя, нейтральныя і дакладныя.--Artsiom91 (размовы) 20:45, 26 студзеня 2018 (MSK)[адказаць]