Размовы пра катэгорыю:Сельсаветы Беларусі паводле гадоў утварэння

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Наколькі мне вядома, сельсаветы як адміністрацыйныя адзінкі ў Беларусі пачалі ўтварацца ў 1924 годзе. Што раней — хутчэй за ўсё ці проста "савет дэпутатаў" без дакладна акрэсленай тэрыторыі, ці памылка. Таму трэба праверыць дакладнасць даты стварэння сельсавета. Спасылку на archives.gov.by у дадзеным выпадку лічу недастатковай, каб лічыць што сельсавет створаны да 1924 года.--Artsiom91 (размовы) 22:04, 31 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Пашукаў :). Артыкул 5 Канстытуцыі ССРБ абвяшчаў, што

Уся ўлада ў межах Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі належыць усяму працоўнаму насельніцтву краіны, аб’яднаным у гарадскіх і сельскіх Саветах.

Таксама у клясічнай Вікі ёсць вось такая катэгорыя: be-tarask:Катэгорыя:Сельсаветы па гадох заснаваньня і там прысутнічаюць сельсаветы, якія былі ўтвораныя да 1924 года. --Igro by (размовы) 14:24, 1 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

Некалькі вытрымак з кнігі П. А. Селиванов. Военная деятельность Советов Белоруссии в 1917—1920 гг.. — Мн.: Наука и техника, 1980.:
Стар. 224

В феврале — апреле 1920 г. ВЦИК разработал положения «О сельских Советах»...

Стар. 225

5 марта 1920 г. в сводке Витебского уездного ревкома сообщалось, что перевыборы сельских Советов уже проводятся.

Стар. 134

По инициативе местного Совета военное обучение началось в Станиславовской волости Бешенковичского уезда. В начале августа 1918 г. здесь приступило к занятиям 340 крестьян. Занимались с ними 12 инструкторов Всевобуча. Из сельских Советов поступали сведения о начале военного обучения и в других волостях.

і г.д.
Гэта ўсё датычыцца мясцовых выбарных органаў улады, а не адміністрацыйных адзінак. А вікіпедыя тарашкевіцай не з’яўляецца аўтарытэтнай крыніцай, там у большасці спасылкі на archives.gov.by, дзе менавіта пра орган улады і ідзе размова.--Artsiom91 (размовы) 14:52, 1 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
Канкрэтна ў артыкуле Паськавагорацкі сельсавет згодна з ЭГБ паставіў дату ўтварэння 1924 год, катэгорыю 1921 года выдаліў. Іншыя выпадкі трэба будзе разглядаць асобна.--Artsiom91 (размовы) 21:09, 11 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]