Размовы пра катэгорыю:Чарнагорскі калабарацыянізм

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Толькі 2 раздзелы дапёрлі стварыць такую катэгорыю. Наверна патаму што ім большва всех нада. --JerzyKundrat (размовы) 16:33, 15 верасня 2015 (MSK)[адказаць]

Даволі імаверна, што існуюць іншыя інтэрвікі, але рускія іх не паставілі.--Artsiom91 (размовы) 16:51, 15 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
А я што-то самневаюсь. - --JerzyKundrat (размовы) 17:01, 15 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
У артыкулах футбольнай тэматыцы неаднаразова бачыў рускія катэгорыі, не звязаныя інтэрвікамі з іншымі, хоць тыя іншыя існуюць. Можаце сумнявацца, бо шукаць гэтыя іншыя інтэрвікі на самой справе няпроста, ды іх сапраўды можа не існаваць. Адна стаіць — ужо лепей чым нічога. А калі Вы лічыце, што катэгорыя проста нікому не патрэбная, то можаце выдаліць. Рускія сапраўды часам робяць празмерную катэгарызацыю, але тут, як мне здаецца, не той выпадак. Куды горш, калі катэгорыі перакладаюць з іншых моў і ствараюць уласныя з рознымі назвамі, у выніку ўзнікаюць дублікаты.--Artsiom91 (размовы) 17:11, 15 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Рэч у тым, што тут у назве катэгорыі прысутнічае адмоўная канатацыя ("здраднікі Радзімы" - Ю. Туронак напр. на падобнае звяртаў увагу). Для рускіх калабарант - гэта той, хто ваяваў супраць іх, а для беларусаў? --JerzyKundrat (размовы) 17:20, 15 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Не выдумляйце. Калабарант — той, хто супрацоўнічае з акупацыйным рэжымам. Усё. Нічога адмоўнага непасрэдна ў гэтым слове няма. Тое, што хтосьці дзесьці па змоўчванні лічыць калабарацыяністаў ворагамі і інш. — іх праблема.--Artsiom91 (размовы) 17:30, 15 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
А хто такі акупацыйны рэжым? Калі Зміцер Жылуновіч ехаў з бальшавікамі на цягніку з Масквы — гэта быў акт калабарацыі з яго боку? Ну для рускіх — відавочна "не".
Дарэчы, слова Калабарант паходзіць з часоў французскага Супраціўлення. Ёсць меркаванне, што яно адносіцца толькі да тых, хто супрацоўнічаў з нацыстамі. То бок мы самі дакладна не ведаем як яго выкарыстоўваць. Ну рускія, ці дакладней "саветы", ведаюць — яны гэта адносяць да тых, хто супрацьстаў ім у вайне 1941-45 гадоў (ну мабыць і пасля вайны таксама, калі ўжо рускія-саветы самі занялі шэраг чужых краін). --JerzyKundrat (размовы) 19:08, 15 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Яшчэ раз кажу — што Саветы думаюць, гэта іх справа. У нас проста замацавалася выкарыстанне менавіта для Другой сусветнай, а так Жылуновіча сапраўды пры вялікім жаданні можна лічыць калабарацыяністам. Дарэчы, ніколі не чуў, каб чарнагорцы супрацьстаялі СССР у гады вайны, таму паўтаруся: не выдумляйце.--Artsiom91 (размовы) 19:14, 15 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Наконт чарнагорцаў: вораг майго ворага мой сябар. Стала быць чарнагорскія калабаранты - сябры нацыстаў. Ну а хутка яны самі (на чале з Броз Ціта, вядома) самі сталі фашыстамі - варта глянуць рускія-савецкія падручнікі пачатку 1950-х. Так што, каго называць калабарантам - справа густу. А крмінальны артыкул для тых каго гэтым словам назавуць - "здрада Радзіме". Дарэчы, беларускія папяровыя энцыклапедыі, характарызуючы тую ці іншую асобу, такога акраслення пазбягаюць. Хаця што нам да беларускіх энцыклапедый, мы робім так, як у рускай. --JerzyKundrat (размовы) 19:28, 15 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Калі ведаеце іншую, больш нейтральную з Вашага пункту гледжання назву, якая да таго ж падмацоўваецца аўтарытэтнымі крыніцамі кшталту БелЭн — пераносьце, думаю ніхто не будзе супраць.--Artsiom91 (размовы) 19:32, 15 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Рэч у тым, што гэта катэгорыя з'явілася ў нас таму і толькі таму, што яна ёсць у РуВікі. Іншыя раздзелы Вікіпедыі неяк без яе абыходзяцца. У БЭ на гэты конт пішуць "у гады Другой сусветнай (або Вялікай Айчыннай) вайны супрацоўнічаў з ням.-фаш. захопнікамі" - не пасуе на мой погляд для назвы катэгорыі. Па праўдзе мая пачатковая эмацыйная рэпліка была проста дзеля рэплікі, маўляў - хай нашчадкі бачаць, што не ўсе тут былі згодныя рускіх капіраваць. А ў прынцыпе гэта катэгорыя-маргіналія можа вісець. Пасля нас з вамі наўрад ці хтосьці ў яе бліжэйшым часам загляне. --JerzyKundrat (размовы) 19:44, 15 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
У гэтым шаблоне ёсць сербская і англійская інтэрвікі са словам "калабарацыянізм". Тут іх увогуле процьма. Таму наяўнасць усяго адной інтэрвікі — гэта проста звышкатэгарызацыя ў рускай Вікіпедыі.--Artsiom91 (размовы) 19:56, 15 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Знайшоў у англійскай. Можаце дадаць інтэрвіку да той з двух катэгорый (Італія або Германія), да якой хочаце.--Artsiom91 (размовы) 20:00, 15 верасня 2015 (MSK)[адказаць]