Размовы пра модуль:Wikidata

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прывітанне, Чаховіч Уладзіслаў, :Glovacki, Artsiom91,

Зараз існуючы код модуля не сумяшчальны з веткай англійскай версіі, якая набольш абноўленая для гэтага шаблона:

  1. Бачу, што колькасць матэрыялаў павялічваецца, якія працуюць на нашым форку.
  2. Такая сіуацыя стварае парог для прымянення гэтага модуля для шмат якіх новых фішак, якія больш актыўна распрацоўваюцца вікі супольнасцю.
  3. Ідзем свам шляхам або прытрымліваемся больш прасунутага коду?

Цікавы вашы думкі на гэты конт? --Mr. Zabej (размовы) 09:16, 24 верасня 2017 (MSK)[адказаць]

У нас ёсць Модуль:Wd, які быў узяты з англавікі, але зараз нідзе не выкарыстоўваецца. Можаце паспрабаваць наладзіць яго для працы ў артыкулах (стварыць колькі трэба дадатковых модуляў, стварыць і наладзіць неабходныя шаблоны) і прадэманстраваць "прасунутасць" кода на нейкім тэставым прыкладзе (інакш усё неяк галаслоўна атрымліваецца), пры гэтым не чапляючы і не ламаючы ўжо існуючыя механізмы. Калі Вашыя модулі будуць працаваць добра і будуць відавочныя іх перавагі, то тады ўжо можна будзе думаць аб татальным пераходзе на іх.--Artsiom91 (размовы) 11:10, 24 верасня 2017 (MSK)[адказаць]
Напрыклад, на старым кодзе не працуе функцыя getLabel, Dump. Калі гэты стары код выконвае задачы, правіць яго за іншымі зараз не бачу сэнсу. Але пытанне абазначылася. З іншымі бібліятэкамі, тое самае можа быць. Таксама гэта можа стварыць заапарк кода і хэлпаў. Што рабіць? Можна падумаць разам. --Mr. Zabej (размовы) 16:00, 24 верасня 2017 (MSK)[адказаць]
Каму якая справа да нейкіх там функцый? Не працуюць і не працуюць, можа і не павінны. Трэба высвятляць, што канкрэтна ў канкрэтных артыкулах у нас зараз не напаўняецца з Вікідата ці напаўняецца некарэктна, хоць магло б як след і ў англамоўнай версіі такое падтрымліваецца. Наконт "заапарку" ў нас і так у значнай ступені нацягнута модуляў з розных часоў і розных вікіпедый, таму калі Вы створыце некалькі сваіх тэставых, не мяшаючы іх з астатнімі, нікому горш не будзе.--Artsiom91 (размовы) 16:16, 24 верасня 2017 (MSK)[адказаць]

Усё паляцела ў картках. Гл. Ігар Іванавіч Есьман --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:46, 29 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]