Перайсці да зместу

Размовы пра шаблон:Картка:Праграма

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прапанова для удакладнення

[правіць зыходнік]

Шаблон быў створаны перакладам, радкі метка16 і метка17 перакладзены недакладна: напэўна, мелася на ўвазе "Фарматы чытаных файлаў" і "Фарматы ствараемых файлаў". Зараз там толькі спасылка на вікіданыя без магчымасці задаць у шаблоне. Трэба або дапрацаваць і далей удакладняць звесткі на вікіданых, або выдаляць. Прапаную выдаленне. IshaBarnes (размовы) 03:00, 20 студзеня 2023 (+03)[адказаць]

Пераклады ўдакладніў, а вось сказ «Трэба або дапрацаваць і далей удакладняць звесткі на вікіданых, або выдаляць» не вельмі зразумеў. Зараз ёсць нейкія праблемы, напрыклад у артыкулах паказваецца няправільная інфармацыя? --Artsiom91 (размовы) 09:09, 20 студзеня 2023 (+03)[адказаць]
Не скажу, што там цалкам няправільная інфармацыя, аднак у картцы яна зараз выглядае недарэчна.
Давайце на прыкладзе. Mozilla Firefox - у пункце "Фарматы чытаных файлаў" 14 фарматаў, большасць без перакладу на вікіданых. Каб картка выглядала прыстойна, трэба дадаць пераклад у вікіданыя і далей пазбаўляцца чырвоных спасылак, ствараючы новыя старонкі. Пакуль што выглядае так, быццам большасць з іх не будзе створана ў бліжэйшы час, таму старонка застанецца з блокам чырвоных спасылак. І, на мой густ, няма вялікай патрэбы ў пераліку ў картцы ўсіх фарматаў файлаў, з якімі можа працаваць Firefox: VP8 ці VP9 гэта спецыфіка відэафармату, картка не месца для гэтых звестак.
Іншы прыклад - Skype. Не патрэбны ў картцы фармат Skype user data увогуле. Для звычайнага карыстальніка скайп не стварае файлаў, гэта файлы ўнутраныя.
Ці Microsoft_Word: .doc, .docx, .rtf, .txt - я чакаю, што гэтыя фарматы будуць у картцы, а не той ліст, які там зараз.
Таму, на мой погляд, трэба або пазбаўляцца радкоў пра фарматы файлаў у шаблоне ўвогуле, або дадаць тэкст16/тэкст17 і замест вікіданых напаўняць менавіта фарматамі файлаў, якія карыстальнік можа адкрыць ці стварыць з дапамогай праграмы. IshaBarnes (размовы) 18:00, 20 студзеня 2023 (+03)[адказаць]
Прыбраў загрузку з Вікіданых, бо сапраўды ішла інфармацыя, у якой цяжка разабрацца. Замест дадаў звычайныя параметры чытаныя фарматы і ствараныя фарматы. Можна іх напаўняць уручную ў тых артыкулах, дзе гэта будзе дарэчы.--Artsiom91 (размовы) 23:07, 22 студзеня 2023 (+03)[адказаць]